Віленскія ўспаміны доктара Юльяна Цітыюса. З дадаткам Уладзіслава Талочкі. Цітыюс Юльян
align="center">
42
Гарэцкі Антоні (1787—1861), паэт, удзельнік напалеонаўскіх войнаў. Удзельнік таварыства шубраўцаў. Удзельнік паўстання 1830—1831 гг. З 1832 г. у эміграцыі. Гл: Лаўрэш Леанід. Антоні Гарэцкі – забыты паэт // Ад Лідскіх муроў №7. Ліда, 2011. C. 194—200. – Л. Л.
43
Антоні Эдвард Адынец пісаў: «Шыдлоўскі і Расалоўскі – былі ў 1820 годзе карыфеямі паэзіі ў Вільні. Іх творы кожны месяц, калі не кожны тыдзень, паказваліся адны за другімі ў „Dzienniku“, „Tygodniku“ або ў „Wiadomosciach Brukowych“. Праўда, рэдактары не плацілі ім за іх, але ўжо прынамсі не лічылі за ласку іх прымаць і друкаваць, як гэта звычайна рабілася адносна іншых прэтэндэнтаў на славу». Гл: Адынец А. Э. Успаміны пра мінулае. Мінск, 2020. С. 100—102. – Л. Л.
44
Stratę Ojca uczciwszy żałobą i łzami, Dziś zastąpić Go możesz, wyszedłszy na człeka, Matką w lata idącą, słabemi siostrami Twoja się z czasem pewnie zaprzątnie opieka. Synu mój! już przydatnym zostałeś dla świata Niesiesz cierpiącym ulgę, pociechę, ratunek, W tak szlachetnym zawodzie przepędzając lata Pewnam, że cię nie spotka bieda ni frasunek. Naśladuj cnoty Ojca, pracuj, myśl o sławie. Nie odmawiaj pomocy, gdy wezwie ubogi, Bóg cię pobłogosławi, jak ja błogosławię, Opatrzność do fortuny ukaże ci drogi. Kochaj bliźnich! Szanując i ludzi i siebie. Niech twa dla wszystkich będzie równa dobroczynność Cierpiącym najskwapliwiej nieś pomoc w potrzebie, Jest to chrześcjanina prawego powinność Niech ją stwierdza krok każdy, każdy twój uczynek, Chroń w twem sercu ten Matki czuły upominek.
45
Patrz jak od ludzi ucieka, Juź się skrył w ciemnej jaskini. Dlaczegóż Tymon to czyni? – Niestety poznał człowieka.
46
Томас Мур (1779—1852), англійскі паэт-рамантык. – Л. Л.
47
Długo od Was oddalony I przez ludzi umorzony, M zatrzymany przy życiu, Świętej Opatrzności wolą, Po swem napowrót przybyciu Wita Was ź chlebem i solą I złożywszy dzięki Bogu Staje dziś na Waszym progu.
48
Завадскі Адам (1814—1875), віленскі выдавец. У 1846 г. выдавецтве Завадскага выйшла першая кніга В. Дуніна-Марцінкевіча «Сялянка». – Л. Л.
49
Патапаў Аляксандр Львовіч (1818—1886), генерал-ад'ютант, на пачатку 1860-х гг. обер-паліцмайстар Масквы, начальнік штаба корпуса жандараў і кіраўнік III аддзялення. З 1864 г. памочнік віленскага генерал-губернатара, з 1868 г. генерал-губернатар. – Л. Л.
50
Альбядзінскі Пётр Паўлавіч (1826—1883), генерал-ад'ютант, генерал-лейтэнант, віленскі генерал-губернатар у 1874—1880 гг. – Л. Л.
51
Баранаў Эдуард Трафімавіч (1811—1884), генерал-ад'ютант, генерал-лейтэнант, віленскі генерал-губернатар у 1866—1868 гг. – Л. Л.
52
Каўфман Канстанцін Пятровіч (1818—1882), генерал-маёр світы, з 1861 г. дырэктар канцылярыі Ваеннага міністэрства, у 1865—1867 генерал-губернатар Паўночна-Заходняга краю і камандуючы войскамі Віленскай вайсковай акругі. – Л. Л.
53
Указ ад 10 снежня 1865 г. забараняў «палякам», г. з. католікам, купляць маёнткі. – Л. Л.
54
Аксакаў Іван Сяргеевіч (1823—1886), публіцыст, паэт, грамадскі дзеяч, адзін з лідэраў славянафільскага руху. – Л. Л.