Рыбін горад. Наталка Бабіна

Рыбін горад - Наталка Бабіна


Скачать книгу
з Зарніцкай на бульбяніку. Яна тады вучылася ў шостым класе ў 13-й брэсцкай школе і была першай, хто загаварыў з намі, дзеравенскімі, якія выбіралі бульбу на суседніх барознах. І адзінай, не выключаючы і настаўнікаў, хто не кпіў з нашай мовы. Потымпотым, калі мы з Улянкай моцна пасябравалі з Зарніцкай, яна атрымала ад нас мянушку ЗаранадБугам, або Зарніца – ад прозвішча і подпісу: Зара – і закавыка.

      Зосю ўладкавалі ў рэанімацыю, у асобны бокс. Пачувалася яна лепш – падзейнічалі супрацьатрутныя лекі. Доктар запэўніў мяне, што небяспекі ніякай няма, і, дамовіўшыся, што вечарам Зосю наведае Зарніцкая, а заўтра прыеду і я, мы паехалі назад – Ленцы трэ было вярнуцца ў Страдзічы.

      У Дабрацічах, высадзіўшы мяне, Алена падняла капот, каб нейкую там трасцу паправіць, і папрасіла прынесці папіць. Таму першай бабу пабачыла я сама: адваліўшыся, яна сядзела за сталом на верандзе, на лаўцы, галава закінутая, хустка трохі спаўзла. Ямка рота. Акуляры коса на худым жаўтаватым твары.

      Яна была мёртвай.

      Чужая смерць

      Увесь пахавальны клопат і само пахаванне прайшлі для мяне змазана. Улянка яшчэ паспела прыехаць. Людзей прыйшло няшмат, але адусюль: утравелымі сцежкамі, зарослымі кукальнікам ды пурхаўкамі, пад хмарай, што гадавалася за Бугам, з Страдча, Дурычаў, Заказанкі прыйшлі маладзейшыя за яе, нашу бабу. Дабрацінцы сабраліся ўсе, акрамя старой Лялькі, якая даўно не ходзіць. Прыйшоў Афанасий Петрович – бабулін дружбак з дачнікаў. Сёння ў яго за поясам адсутнічала нязменная сякерка, але штаны былі тыя самыя – чыста памытыя, некалі даўно сінія. Ён адзіны заплакаў, калі труну з хаты вынеслі на двор. Ды яшчэ чапля, якая, выгнуўшы гакам шыю, пралятала ў гэты момант над дваром, крыкнула: «Ай!» Я бачыла ўсё праз нейкае чорнае сіта – людзей, труну, чаплю, святлейшую за хмару, якая паўзла за ёй… Уляну, Уругвайца, Лёніху, Ярашыху, Аксанку…

      Аксанка, задыханая, прыкаціла на ровары апошняй. Я яе не адразу і пазнала: яна не папаўнела, як можна было б чакаць, але за час, што мы не бачыліся – а гэта год дзесяць – змянілася непазнавальна. Яна была як апушчаная ў ваду. Мы з ёй вучыліся ў адным класе, а зараз яна дырэктаравала ў той самай страдзіцкай школе, дзе мы раней вучыліся. Кіўнуўшы нам, яна паклала ровар на траву, падышла да труны і пацалавала бабулю ў лоб. Выпрасталася, задумалася, пагладзіла бела-карычневую руку нябожчыцы.

      Хоць мне і нельга па звычаі, але я мыла бабулю разам з Ярашыхай і Кацяй Уругвайцавай – самі б яны не ўправіліся. Ногі і рукі адмыць не ўдалося – за пазногцямі, у дробных трэшчынках, у капілярах скуры засталася зямля, якая так моцна ўелася ў скуру, што яе не брала ні мыла, ні пемза, і цяпер я падумала, што наша баба, якая хутка стане дабрацінскай зямлёй зусім, была дабрацінскай зямлёй і раней – прынамсі, часткова. Прынамсі, у частцы рук і ног.

      Трымаючыся за край труны, Аксанка загаварыла. У яе змяніўся нават голас – у ім не стала самых высокіх і нізкіх тонаў, і гучаў ён занадта роўна. Гаварыла яна па-нашаму, і людзі здзіўлена


Скачать книгу