Рыбін горад. Наталка Бабіна

Рыбін горад - Наталка Бабіна


Скачать книгу
дом адпачынку. Якая будзе ваша цана?

      – Не будзе нават мовы ні пра якую цану. Наш дом не прадаецца, – здзіўлена адказала Улянка.

      – А ты што скажаш? – спытаў ён мяне.

      – Папрашу звяртацца да мяне на вы.

      – Я заплачу вельмі добра, можаш спытаць вось у іх, – і ён зноў паказаў на дом з сурфініяй на сцяне. – Сто тысячаў. Ну, дамовіліся?

      Лялька-маладая не вытрывала, дастала з міскі катлету і пачала есці; яна заплюшчыла вочы, зрабіўшыся падобнай да расліны, якую паліваюць у спёку.

      – Ты сумасшедший? – спытала Уляна.

      – Я дзелавы чалавек. Мне трэба гэтая зямля. Сто дзесяць. Падумай, якія грошы, – ён як ацэньваючы акінуў вокам Уляну, – ты столькі за ўсё жыццё не атрымаеш. Уяўляеш, колькі за іх можна купіць? Гэта ж багацце, спадчына для дзяцей.

      Кукаль гаварыў спакойна, ветліва, хоць і на «ты», але Улянка пачала закіпаць.

      – Мае дзеці – не твой клопат. Дом не прадаецца, я ж сказала.

      – Паслухай, ну гэтая старая розум згубіла, але ж ты ж сучасны чалавек? Чаго ўпарціцца? Купіце сабе многа лепшы дом у іншым месцы.

      – Сам купі сабе дом у іншым месцы.

      Ён прыўзняў брыво. З машыны выйшлі два высокія маладзёны; як у дурным фільме, далібог. Але голас Кукаля пакуль заставаўся роўным. Рухам стомленага чалавека ён пацёр лоб.

      – Падумайце. Ну, застаняцеся вы тут… Якая вам карысць будзе сядзець пад плотам дома адпачынку? Адпачывальнікі, тое, гэтае, шум, гам… Падумайце над маёй прапановай. Тут будзе вялікі комплекс. Вось там – галоўны корпус, тут – бар, абсталюем крыніцу як след, купал надбудуем, расчысцім…

      Трохі далей за пагоркам стаяў дом бацькі Толіка. Стары Ёвік даўно памёр, Толік жыў у прымах у Страдзічах, але тут трымаў гарод. Мусіць, пачуўшы ляскат дзверак, ён вызірнуў з хлява, дзе нешта парадкаваў і заспяшаў да нас, як быў, з віламі ў руках.

      – Што ж, давайце так дамовімся, – падвёў рысу Кукаль. – Я дам вам на роздум дзеньдругі, але не цягніце, мне час дарагі. Не забывайце, грошы – яны ўсеагульны эквівалент, а з домам усякае можа быць… Ён старэе, рассыпаецца, шашаль яго точыць, згарэць можа, ці мала што…

      Ён няспешна павярнуўся і, так і не падышоўшы да венеролага, больш не зірнуўшы ў наш бок, сеў у машыну, і «мерсэдэс» ад’ехаў.

      – Тоўсты зноў наконт куплі дома прыязджаў? – пацікавіўся Толік, падыходзячы.

      – Ты яго ведаеш?

      – Бачыў. Бачыў, як ён прыязджаў да вашай бабы і яна яго адшыла – помніш, я гаварыў на памінках? – бачыў, як прыязджаў да бабы Лялькі – добрага здароўя, баба! – чуў, як яна прыкідвалася дурніцай…

      – Што за ён?

      – Дык бізнэсмен. Круты. У яго бізнэс у Берасці, рэстараны, месцы на рынку… Але, гавораць, асноўны даход яму прыносяць наркотыкі і прастытуцыя. Ён тут у нас асоба вядомая. Кароль. Ну і чагосьці ўцямяшылася яму купіць тут зямлю.

      – І да цябе прыходзіў?

      – Не, наш участак яму не патрэбны. Вось тут, на пагорку, каля крыніцаў ён хоча будавацца. Дом адпачынку, а на самай справе, гаварылі хлопцы на рабоце, будзе бардэль.

      – Што-оо?

      – Бардэль.


Скачать книгу