Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях (зборнік). Ян Баршчэўскі
чаму. «Не в чом ён ні слова не сказав» (І. Насовіч. «Словарь белорусскаго наречія»).
50
У дадзеным выпадку абазначае пагарду.
51
Казак, або казачок – імправізаваны сольны мужчынскі танец.
52
Маецца на ўвазе старажытная беларуская калядная гульня «Жаніцьба Цярэшкі».
53
Юбілеі рымска-каталіцкая царква адзначае праз кожныя 25 гадоў ад нараджэння Ісуса Хрыста. Юхавічы – сёння вёска ў Расонскім р-не.
54
Гэтае апавяданне пад тытулам «Шляхціц Завальня. Апавяданне першае» друкавалася ў часопісе Ю.І. Крашэўскага «Athenaeum» (1844. T. 1).
55
Г. зн. пасля 12 ліпеня паводле новага стылю.
56
Галена.
57
Трава росiчка, якая расце на купiнах i ўжываецца супраць чараў.
Расічка – вельмі рэдкая і нізкая расліна. «Яе адметнасць, па словах простага люду, заключаецца ў тым, што пакуль на ёй ёсць раса, то яе можна знайсці; але як толькі раса прападзе, то расліна хаваецца ў зямлю і адшукаць яе немагчыма. Расічка мае прыемны пах і ўжываецца як лекавая зёлка». – «Собрала росічкі на посвяцаніе» (І. Насовіч. «Словарь белорусскаго наречія»).
58
Грывеннік або грыўна – расійская срэбраная манета, роўная 10 капейкам, якую білі манетныя двары Расіі ў ХVIII стагоддзі.
59
Пану і пані. «Подовай перші егомосцю, а потым імосці» (І. Насовіч. «Словарь белорусскаго наречія»).
60
Пробашч – ксёндз, кіраўнік парафіі.
61
«Вясельную песню сіраціне» выкарыстоўвалі ў сваёй творчасці Валер’ян і Юльян Грымалоўскія («Вершаваныя творы», Пецярбург, 1837), а таксама Аляксандр Гроза (паэма «Марына»). Р. Падбярэскі цытуе яе ў сваім артыкуле «Беларускае вяселле» ў газеце «Иллюстрация» (1848. Т. 6. №;1).
62
14 верасня па народным календары – Узвіжанне. Лічылася, што з гэтага дня восень рухаецца насустрач зіме, птушкі адлятаюць у вырай, усякія гады хаваюцца ў свае сховы. Забаранялася хадзіць у гэты дзень у лес, бо ўкус гадзюкі быў самы небяспечны. Апрача таго, лесавік у гэты дзень робіць агляд усіх падначаленых яму істот.
63
У творы па-рознаму (Мрагоўскі, Марагоўскі) даецца напісанне гэтага прозвішча, але, бясспрэчна, паходзіць яно ад вёскі Марогі (сённяшнія Мурагі), малое радзімы Я. Баршчэўскага.
64
Асэсар – судовая пасада ў Вялікім княстве Літоўскім. У расійскай імперыі асэсары ўтваралі земскую паліцыю павета.
65
Жыве сярод беларусаў (асаблiва ў паўночных паветах) вера, што апоўначы заўсёды шумяць лясы i вада ў азёрах адначасова з крыкам пеўня робiцца неспакойнаю.
66
Гаворка пра вайну Францыі і Расіі ў 1812 г.
67
26 ліпеня 1812 г. войскі маршала Ш. Ундзіно ўвайшлі ў Полацак.
68
Мястэчка за 26 вёрст ад Полацка. Тут адбылася вядомая бiтва на Белай Русi з французамi, у якой загiнуў генерал Кульнеў.
Клясціцкія баі адбыліся 30 ліпеня – 1 жніўня 1812 г. каля вёскі Клясціцы і на шляху Полацак – Себеж паміж расійскім 1-м