Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях (зборнік). Ян Баршчэўскі
раю.
77
Фермапілы – вузкі праход паміж Фесаліяй і Лакрыдай, які служыў ў антычнасці варотамі з паўночнай Грэцыі ў цэнтральную частку краіны. Тут у 480 г. да н. э. цар Спарты Леанід з трыма сотнямі воінаў чатыры дні супрацьстаяў аграмаднаму войску персаў.
78
Рабінавая ноч – назва навальнічнай ночы напрыканцы лета, калі неба скаланаюць грымоты, бліскаюць маланкі, ідзе праліўны дождж, дзьме моцны вецер.
79
Уласнасць паноў Снарскiх.
80
Бой – міфічны беларускі князь.
81
Сёмуха – Тройца, Зялёныя святкі – старажытнае земляробчае свята, якое адзначалася на сёмы тыдзень пасля Вялікадня.
82
Вадзянiк.
83
Хляўнiк, што мучыць жывёлу.
84
Дамавiк.
85
Лясун.
86
Сатана, Праклятый – ад заклiнання скарбаў.
87
Гэты нарыс (з прысвячэннем маршалку Станіславу Грабніцкаму) друкаваўся таксама асобна ў альманаху «Rocznik Literacki» (Т. IІ. 1844 г.) з прыпіскаю выдаўца Р. Падбярэскага: «Гэта ўрывак з вялікага твора, які малюе Беларусь: «Шляхціц Завальня, або Фантастычныя апавяданні беларускага люду»».
88
Калiсьцi езуiцкiя.
Касцёл св. Стафана пабудаваны напачатку XVII;ст. У 1738–1748;гг. на месцы драўлянага пастаўлены мураваны касцёл (паводле асобных крыніц яго называлі касцёлам Звеставання Прачыстае Дзевы Марыі). Перад касцёлам – галоўная плошча горада – Парадная. У 1830 г. перададзены праваслаўным, перабудаваны і перайменаваны ў Мікалаеўскі сабор. У 1964 г. разбураны, на яго месцы ўзведзены жылы дом.
89
Калiсьцi базыльянская, што была фундавана старажытным родам Грабнiцкiх, герба Астоя.
Полацкі Сафійскі сабор пабудаваны ў сярэдзіне ХІ;ст. пры князі Усяславе. Быў кафедральным саборам Полацкае праваслаўнае епархіі. З XVI;ст. – кафедральны сабор Полацкай уніяцкай архіепархіі. Базыльянскі ордэн (брацтва св. Васіля Вялікага) быў уніяцкім. Пасля скасавання царскімі ўладамі Уніі на тэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага (1839) ордэн быў распушчаны, а Сафійскі сабор перадалі Рускай праваслаўнай царкве. Гаворка пра апошнюю адбудову (1738–1750) Сафійскага сабора пасля яго разбурэння ў час Паўночнай вайны (1710) расійскім войскам. Сродкі ахвяраваў Фларыян Грабніцкі (1664(?)–1762), полацкі уніяцкі архіепіскап.
90
Гаворка пра Полацкі Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр (Спаскі манастыр), помнік ХІІ;ст. Заснаваны Ефрасінняй Полацкай як паўночны абарончы фарпост Полацка на правым беразе Палаты. З часоў Стафана Баторыя – рэзідэнцыя езуітаў. У 1832 г. перададзены ўладамі праваслаўным. У ансамбль манастыра ў першай палове ХІХ;ст. уваходзілі: Спаса-Праабражэнская царква (касцёл), пабудаваная ў 1152–1161;гг. дойлідам Іаанам па замове Ефрасінні Полацкай; жылы корпус, пабудаваны напачатку XVIII;ст., пазней – рэзідэнцыя генерала езуіцкага ордэна; уязная брама, сад.
91
Не збярогся. Знаходзіўся на Ксавер’еўскіх могілках.
92
Гаворка пр