Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры. Альгерд Бахарэвiч

Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры - Альгерд Бахарэвiч


Скачать книгу
зь ягонымі нуднымі казаньнямі. Такія, як дэ Сад, Рэмбо, Камю, Уэльбэк і Бэгбэдэр, песьняры болю, бруду, гвалту, душэўнай пакуты і сумневу, заўжды будуць больш цікавыя чалавецтву, заўжды будуць выклікаць большы давер за нейкіх там экзюпэры. І ўсё ж нейкі сумнеў прымушае заступіцца за лётчыка. Самалётамі лётаюць усе, але мала хто зь людзей можа імі кіраваць. І вось што цікава: калі раптам высьветліцца, што пілёта ў кабіне няма, што яны, інтэлектуалы і скептыкі, будуць рабіць? З усімі сваімі сумневамі і ўсім сваім інтэлектам? Хто павядзе машыну – і куды? Адзінага, правільнага накірунку ж не існуе.

      Але ж і дасталася Экзюпэры ад усіх гэтых прафэсійных сумніўцаў, эстэтаў і крытыкаў-усяго-на-сьвеце. А мы ў Беларусі пра гэта і не падазравалі, мы думалі, са сьвятымі клясыкамі так нельга. Бо героі нацыі недатыкальныя! А французы спакойна білі вокны ў хаце мёртвага лётчыка: біяграфія – налева, літаратура – направа. Толькі так і можа разьвівацца літаратура – скідваючы маленькіх і вялікіх прынцаў з іхных непрыступных тронаў.

      “Банальнасьць, якой кіруе ўласны азадак”. “Чалавек-зязюля з рухавіком ад самалёта замест мазгоў”. Гэтак вызначыў сутнасьць пісьменьніка Экзюпэры Жан-Франсуа Рэвэль. У Беларусі ў гэтага Рэвеля абавязкова запыталіся б: на што ён марнуе свой талент? А ў Парыжы на яго ніхто нават не пакрыўдзіўся. Лібэртэ.

      “Найвялікшы падман нашых часоў”. “Вянок пустых ідэй, героіка-гуманістычныя бразготкі”. Гэта ўжо іншы крытык спрабуе знайсьці вызначэньні для Экзюпэры. А вось і трэці:

      “Цярпець не магу маленькіх прынцаў. Прынцаў наогул, але перадусім маленькіх, зь іх бялявымі локанамі, чароўнымі капрызамі, галасамі-флейтамі і прыгожымі сьмерцямі”.

      І нарэшце чацьверты: “Ці можа чытач уратаваць Антуана дэ Сэнт-Экзюпэры ад Сэнт-Экса?”

      То бок лётчык ён быў адважны, ніхто не спрачаецца. Але літаратар пасрэдны.

      Беларуская паэтка Эдзі Агняцьвет ратаваць Антуана дэ Сэнт-Экзюпэры ад беларускага савецкага чытача ня стала. У 1969 яна пераклала “Маленькага прынца” на нашу маленькую мову, а Ніна Мацяш зрабіла тое самае ў 1989. Французы, здаецца, яшчэ і сёньня не здагадваюцца пра гэтую падзею. Яны ня надта любяць маленькія мовы: зь іх бялявымі суфіксамі, іх капрызьлівымі граматыкамі, іхнымі нікому не вядомымі пісьменьнікамі і прыгожымі адраджэньнямі…

      Мяркуючы па ўсім, Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры бываў у нашай краіне. Праездам. У 1935 годзе ён як журналіст “Paris-Soir” выправіўся на два тыдні ў Маскву. Палётаў там на знакамітым савецкім самалёце-камікадзэ “Максім Горкі”, еў ікру, гаварыў зь людзьмі – сьледчымі НКВД і іх будучымі ахвярамі, бачыў заводы, школы, Булгакава з келіхам каньяку. Едучы цягніком у Маскву зь іншымі францускімі журналістамі, ён ня мог абмінуць Беларусь і яе сталіцу, заходнюю браму імпэрыі. “Gare de l’Est”-Бэрлін-Варшава-Негарэлае-Менск – і далей на ўсход: так у тыя часы дабіраліся да камуністычнага Рыму францускія прагрэсіўныя рэпарцёры і іншыя госьці нашага піянэрлягеру.

      СССР пісьменьніка ўразіў.


Скачать книгу