Дзеці Аліндаркі. Альгерд Бахарэвiч

Дзеці Аліндаркі - Альгерд Бахарэвiч


Скачать книгу
да незнаёмага. І ты б ня стала. У лягеры толькі Толік мог стаць сьпінай да таго, каго ён ня ведаў”.

      “Так, – Лёся спынілася, і ў яе закружылася галава. – Той чалавек быў грыбнік. І цалкам магчыма, ён ведаў усё пра грыбы і пра косткі. Але гэта апошняе, што мы пра яго сёньня скажам. Больш нічога. Яго не было. Ясна?”

      “Лёся! – сказаў Лёччык, выслухаўшы яе зь вельмі сур’ёзным выглядам. – Па-мойму, у цібя ташніт”.

      І тады яе і праўда званітавала. Яны нахіліліся і пачалі разглядваць, што зь яе вылілася. Лёся была вельмі ўражаная. Бо тое, што зь яе выйшла, было ўсіх колераў вясёлкі. Такой вясёлкі, якую Лёся некалі малявала ў школе. Вясёлкі ўсіх колераў яе дзіцячай палітры. “Такой радугі, как у Сіські, не бывает!” – крычалі ёй блізьняты з самай пярэдняй парты. А ёй хацелася сказаць, што яны проста дурніцы і што тым, хто гаворыць на Языку, ніколі не пабачыць ні такой вясёлкі, як у яе, і такіх песьняў ніколі ні прасьпяваць, і такога таты ніколі не займець. Яна хацела адхвастаць іх гэтымі словамі па чырвоных, як у матрошак, шчоках. Але гаварыць было нельга. Яны мусілі ведаць, што яна не гаворыць. І яна малявала далей – дарогі, масты, мапы, яліны, і пагранічны атрад, які ідзе скрозь зарасьнікі, і двух дзяцей, што пазіраюць на яго, схаваўшыся за лапамі ялінаў.

      “А ты ведаеш, што пагранічны сабака ня вые?” – сказала яна аднойчы, калі бацька забраў яе ля школьнай брамы і яны пайшлі піць малочны кактэйль.

      Бацька тады паглядзеў на яе так дзіўна, але вельмі хутка зьдзіў зьмяніўся разуменьнем.

      “Ведаю”.

      І яна супакоілася.

      Цяпер, калі яе званітавала, ёй стала так лёгка, што яна падхапіла Лёччыка за руку і пацягнула яго за сабой. І, здавалася, за некалькі скачкоў яны прайшлі калючы лясок – і нечакана апынуліся на беразе возера.

      Доўгага возера, якое выцягнулася сярод лесу, як зьмяя. Зьмяя са сьлізкай, роўнай, прыемнай на дотык луской.

      “Човен”, – сказаў Лёччык.

      “Човен”, – сказала Лёся.

      Гэта і праўда быў човен, з адным вяслом, якое ўладкавалася ў ім, як пяро ў чарніліцы. А сам човен ляжаў на беразе, зусім блізка каля багністай ціны – як быццам выплыў з глыбіні паляжаць на сонцы. Чорны човен, на дне якога калыхалася поўная неба, малькоў і адбіткаў вада. Лёччык ухапіўся за край чоўна, упёрся босымі пяткамі ў пясок, паднатужыўся – і разам з чоўнам вылецеў у адкрыты космас возера. Быццам усё жыцьцё гэтым займаўся. Лёся дагнала іх і, ледзь не перакуліўшы, запоўніла човен сваімі каленкамі.

      “А ты пэўная, што нам у той бок? – спытаў Лёччык, спрытна ўпраўляючыся з доўгім вяслом. – На той бераг?”

      Лёся падумала, што ёй трэба сказаць яму праўду. Бо ён жа яе брат, ну і наогул – заслужыў.

      “У возера няма таго берагу, – сказала яна. – Гэта ж не рака, Лёччык. У возера кожны бераг – той”.

      Яна пабачыла, што ён зразумеў. І ёй зрабілася так прыемна. Пацалаваць яго, ці што?

      “Лёччык, хочаш, я цябе пацалую?”

      “Не хачу”, – сказаў Лёччык, павярнуўшы да сонца сваю дурацкую ўсьмешку.

      “Тады давай сьпяваць”.

      Гэтая


Скачать книгу