Літвінская кухня. Кухмістр Верашчака

Літвінская кухня - Кухмістр Верашчака


Скачать книгу
прысвечаная даваеннай гарадзенскай («македонскай») бузе. 2014 г.

      Гарадзенская кавярня

      Афіцыянткі адной з міжваенных гарадзенскіх кавярняў

      Адразу па заканчэнні войнаў, на пачатку 1920-х, цэны ў гарадскіх кавярнях і рэстарацыях рэгуляваліся ўладамі.

      Бацвінне

      Чаго Літва не хоча, тое маем за прысмакі,

      Маем пост, на стале няўдзячныя буракі,

      Усё нам пастаўляюць, адной рэчы не хапала,

      Бацвіння яшчэ кухні польскай не ставала.

Jacek Przetocki, «Postny obiad, abo zabaweczka…», Kraków 1653.

      Многія супы ў беларускай традыцыйнай кулінарыі носяць назву аднолькавую з іх галоўным інгрэдыентам: буракі, капуста… Такая ж логіка закладзеная і ў назву бацвіння, знакавай калісьці стравы, сімвалічнасць якой сёння амаль забытая. Акадэмічныя слоўнікі тлумачаць бацвінне як:

      1) лісце і сцёблы буракоў

      2) страву, прыгатаваную з бурачных лісця і сцёблаў.

      Да гэтых значэнняў варта было б дадаць і трэцяе: адмысловы гатунак буракоў, які вырошчваюць менавіта дзеля бацвіння, а не караняплодаў. Гэта так званыя лісцевыя буракі, або «мангольд», як называюць іх немцы. У Еўропе гэтая зеляніна досыць папулярная, а ў нас малавядомая, але паколькі хвалі спажывецкай рэвалюцыі няўхільна нас накрываюць, дык зарэзерваваць за ёй гістарычна абгрунтаваную назву варта ўжо зараз. Але маладое лісце надаецца на салаты, супы і іншыя стравы і ў звычайных буракоў. З бацвіння, як і ўласна з буракоў, можна гатаваць халаднік. Але халаднік, як таксама знакавая страва, заслугоўвае асобнай размовы, а гэтым разам мы ўсё ж пагаворым пераважна пра бацвінне гарачае, не тое, каб зусім забытае ў Беларусі, але без належнай рэпутацыі, «рэстараннай прапіскі» і з цьмянай для большасці нашых сучаснікаў міфалогіяй.

      Сезон на бурачнае бацвінне трывае досыць коратка, 1–2 месяцы, так што стравы з яго ядуць пераважна ўвясну ці на пачатку лета. Пазней, калі пачнуць развівацца караняплоды, бацвінне робіцца грубейшым і нясмачным, таму ласавацца маладымі бурачным лісцем трэба, пакуль яно маладое ды далікатнае. Зрэшты, сезон можна і працягнуць. Зразумела, можна скарыстацца лядоўняй. Але нашы продкі рабілі інакш. Бацвінне буракоў, як і іншую «дармавую» зеляніну – лiсце шчаўя, крапiвы, лебяды ў траўні-чэрвені збiралi да iх цвiцення, складвалi ў фаскi i макiтры, перасыпалi па слаях соллю, дадавалi кмену i iншых духмяных зёлак, квасiлi ў запас, а пазней да самай восені гатавалi розныя вадкiя стравы (варывы). Але, напрыклад, у праваслаўнае свята Дзень адсячэння галавы Іаана Прадцечы 11 верасня (29 жніўня ст. ст.) чырвонае бацвінне баяліся варыць з-за прымхаў, бо верылі, што інакш у доме на працягу года праліецца чыя-небудзь кроў. Зрэшты, хаця наша бацвінне вядомае і ў посным варыянце, яно ўсё ж лепш праяўляе свой характар у тлустай, скаромнай версіі. Гаршкі ці саганкі на кіслыя стравы (бацвінне, боршч, капусту, шчаўё) былі заўжды асобныя, адрозныя ад посуду для варкі прэсных: крупніку, заціркі, макароны.

      Самы просты традыцыйны спосаб заквасіць бацвінне – хутка, на адзін вар – накрышыць, апарыць, дадаць некалькі скарынак чэрствага чорнага хлеба і пакінуць


Скачать книгу