Літвінская кухня. Кухмістр Верашчака

Літвінская кухня - Кухмістр Верашчака


Скачать книгу
чорнага перцу і «англійскага зелля» (духмянага перцу)

      1 добры пук бацвіння з маладымі бурачкамі

      Па 1 невялічкім пучку зеляніны: зялёная цыбуля, пятрушка і кроп

      1 ст. лыжка тлушчу

      2 ст. лыжкі мукі

      ½ шклянкі смятаны

      3 вараныя яйкі

      Прамыць косці, заліць халоднай вадой і давесці да кіпення. Зняць шум, праварыць яшчэ 1 хв., дадаць моркву (кубікамі або таркаваную на грубай тарцы), пакрышаны корань пятрушкі, пасераваную цыбулю, пакрышаную бульбу, соль і спецыі. Варыць, пакуль бульба не зробіцца мяккай (каля 15 хв.) Добра прамыць бацвінне, пакрышыць, апарыць (або праварыць 2–3 хв.). Дадаць у суп бацвінне і добра прамытую і пасечаную зеляніну і варыць яшчэ 8-10 хв. На патэльні растапіць тлушч, пакласці муку і, падліваючы крыху булёну, варыць да ўтварэння густога пюрэ (або змяшаць муку з невялікай колькасцю вады ў аднародную пасту, потым дадаць смятаны, старанна перамяшаць), якое дадаць да супу за 1–2 хв. да канца гатавання. Дадаць смятану і палавінкі (або чвэрткі) вараных яек. Падаваць гарачым

      Лапеня па-літоўску

      1 добры пук бацвіння (буракоў, рэпы, шчаўя, шпінату і г.д.)

      2 л. вады ці ялавічнага булёну

      3 ст. лыжкі панцаку (ячных круп)

      2 бульбіны

      Соль паводле смаку

      120 г. смажанага бекону

      ½ шклянкі смятаны

      Прамыць і асушыць бацвінне, пакрышыць, заліць гарачай вадой і давесці да кіпення. Зліць ваду. У кіпень ці гарачы булён скласці бацвінне, прамыты панцак, накрышаную кубікамі бульбу, соль. Варыць да мяккасці бульбы. Дадаць падсмажаны бекон – скрылькі разам з топленым тлушчам. Падаваць гарачай са смятанай.

      Кансерваванае бацвінне на зіму

      Маладыя бурачкі разам з бацвіннем

      Лімонная кіслата

      Дробна пакрышыць бацвінне і бурачкі, скласці ў рондаль, заліць кіпенем так, каб цалкам пакрыць вадой, варыць 5 хв., адкінуць на друшляк, даць сцячы. На кожны літр кансервы дадаць 1 лыжачку лімоннай кіслаты без горкі. Гарачай раскласці кансерву па слоіках, пастэрызаваць. Закатаць машынкай і захоўваць у халодным месцы.

      З успамінаў Юліяны Мэнке (жонкі архітэктара і беларускага нацыянальнага дзеяча Вітан-Дубейкаўскага) пра дзяцінства:

      «Памятаю толькі, што ўсе прыносяць Сьвятому Дзіцяці дары й затымпяялі: «Вось прыйшлі і два Ліцьвіны, прынясьлі гаршчок бацьвіны! Ах, дурныя вы, Ліцьвіны, не хачу вашай бацьвіны!» затым была прыпеўка: «Скачы Саўка, скачы Машка, выпіў сам гарэлкі пляшку» і йшлі скокі. Адзін наш работнік, які быў зь Беласточчыны, падтрымаў тату ў гэтых скоках. Мыўсе сьмяяліся. Потым тата апавядаў, што хлапчуком, калі яго бацькі жыліў Хорашы ля Беластоку, ён бегаў зь дзяцьмі Хрыста славіць і пяяў зь імібеларускія калядкі і гэтую яшчэ прыпомніў.»

      Тая самая калядка…

      Неба, зямлі Пан багаты,

      Ляжыць памежду быдляты.

      Ані жменькі ў яго сенцы,

      Ані рубінкі палаценца,

      Прачыстая паглядаіць,

      Ні адкуль гасцей ні маіць.

      Прыйшлі да яе пастыры,

      І зайгралі ёй на ліры,

      Гапка,


Скачать книгу