Ноч цмока. Валеры Гапееў

Ноч цмока - Валеры Гапееў


Скачать книгу
шэры камень, які відавочна выцягнулі на ўзмежжа з поля, і коратка прапанавала:

      – Выказваемся.

      – Маем труп голай бабы, няйначай ведзьмы, – скрывіўся ў спробе ўсміхнуцца адзін з аператыўнікаў.

      – Ну, яна не ведзьма, – нечакана ўмяшаўся ўчастковы Тумар. Ён працёр сваю вільготную лысіну, але фуражку чамусьці так і не надзяваў. – Ва ўсякім разе, людзі нічога такога не казалі пра яе. А вось бацька – так.

      – Што – так? – папрасіла ўдакладніць Тамара.

      – Бацька яе – у мінулым вядомы вядзьмак, лячыў людзей, а больш – скаціну. Дзяцей ад спалоху адшэптваў. Казалі, мог і зелле для жанчын прыгатаваць, каб мужыка ўтрымаць ля сябе, – нехаця распавёў Тумар. – Ды не глядзіце на мяне так! Вядзьмак – ён і ў нас вядзьмак, і ў Афрыцы. Сам у яго гадоў колькі таму з жыватом быў. Так хапіла было жывот – нічога рады даць не магло, і дактары рукамі развялі.

      – І чым лячыў? Шаптаў можа? – пакпіў нехта. Тумар зірнуў на аператыўніка, які задаў пытанне, сарваў травінку і стаў, кусаючы яе, расказваць з лёгкай крыўдай, бы дзіця, якому не вераць:

      – Як чалавек здаровы – ён з усяго смяяцца можа. А як прыцісне, калі стане не да смеху – пабяжыш, папаўзеш хоць да ведзьмака, хоць да чорта лысага. Кажу праўду: так скруціла было – ні халеры не дапамагала. На хуткай прыехалі, праверылі: апендыцыту – няма, тэмпературы – няма, панос не ганяе. Ляжы, цярпі, будзем назіраць незразумелую клінічную карціну! Ага, уляжыш… Мяне сваяк у машыну закінуў – і паехалі. Зміцер… ну, вядзьмак, бацька вось забітай, мне адвару нейкага даў папіць, бы з грушак. А пасля на печ загнаў. І кажа: злазь, галавой і рукамі наперад.

      – Як? Спаўзаў?

      – Ну так, спаўзаў. З печы – на палок, з палка – на падлогу, тады ўжо ўстаў…

      – І як? – першы раз за ранне ўсміхнулася тонкімі сухімі вуснамі Тамара.

      – Ды пайшоў, як нованароджаны, – бы нехаця закончыў Тумар і зірнуў на Тамару: – Не верыце?

      – Чаму тут не верыць? – паціснула плечукамі Тамара. – Мая бабця свайго сына, майго дзядзьку так лячыла. Нескладанае вядзьмарства. Так лечаць, калі пуп надарвеш. Цяпер ужо і не ведаюць мужыкі, як тое і дзе – пуп надарваць. А раней… Так, давайце бліжэй да справы. Вядзьмак не ўцячэ ад нас. Адна-адзінюткая рана, ніякіх сінякоў, драпінаў. Голая. З’явілася ноччу. Значыць, шукаем мужчыну. І думаем, чым такім маглі ўдарыць. Давай, Тумар, кажы найперш пра яе каханка.

      – Не скажу, – паморшчыўся Тумар, бы ад кіслага. – Не было ў яе каханка.

      – Такая жанчына вабная – і каб кавалера не было?

      – Ды яна мужык мужыком была! – адчайна выгукнуў Тумар прызнанне, быццам сам быў вінаваты. – На косы яе гляньце – пад хлопца падстрыжаная. Яна такой і хадзіла, як мужык апраналася. Калі яшчэ зусім дзеўкай была, дык адно з дзяўчатамі сябравала. Тады ўжо на яе паглядалі з насцярогай, маткі дзяўчатам казалі, каб з ёй не вадзіліся. Пару разоў было, хлопцы да яе спрабавалі падысці-пад’ехаць на гулянках, дык дарэмна. Не, я колькі за ёй назіраю…

      – І з чаго ты за ёй назіраць стаў? – перапыніла Тамара.

      – Ды… –


Скачать книгу