Сонечны чалавек (зборнік). Андрэй Дзічэнка

Сонечны чалавек (зборнік) - Андрэй Дзічэнка


Скачать книгу
кастрычніка! – вырашыла паэтэса і, скамячыўшы аркуш, скарміла яго козачцы Агаф'і з суседняга двара. Здаецца, Таццяна калісьці чула, што ў коз ад паперы ў клетачку баліць жывот, але злосць з-за шасцёрак і кляксаў не дазволіла ёй зрабіць інакш.

      Бабуля вучыла Таццяну, што зло можна толькі пераварыць, а есці самой паперу з чарцямі зусім не хацелася.

      За дзень да прызначанай даты дзяўчыне раптам стала зразумела, што трыумф наўрад ці адбудзецца і што прызначаць напісанне радкоў, што натхняюць, на першае кастрычніка было найгрубейшай памылкай. Калі б яна зразумела гэта пазней, то здарылася б і зусім непапраўнае. А так – можна проста мадыфікаваць стужку часу.

      – Як жа я знайду выхад з сітуацыі? – з гэтым пытаннем Таццяна звярталася да неахайных мужчын, звар'яцелых ад часопісных вабнотаў дзяўчат і ненавіснікаў усяго вакол старых, пачарнелых праз пажаданні смерці ад ананімных сацыяльных работнікаў.

      Усе яны, нібы змовіўшыся, нічога выразнага не адказвалі, а апошнія дык і зусім пагражалі жорсткай расправай. У выніку Таццяна вырашыла, што зробіць бінарны манеўр, а значыць, лік адзін у дзясятым месяцы года ператворыцца ў лік адзінаццаць.

      Адзінаццатага кастрычніка яна возьме сшытак і напіша тэксты. Яны дазволяць не думаць пра кошт кавы ў цёплых установах вялікіх гарадоў.

      Але з надыходам прызначанага дня паўтарылася тая ж гісторыя: шасцёркі больш чым раней лезлі на паперу, а чэрці наогул афарбоўвалі цэлыя ўчасткі густой чорнай непранікальнай безвыходнасцю. Металічны стрыжань драпаў паперу, запаўняючы таямнічай лічбай усю прастору і ўсяляючы ў розум Таццяны думкі пра непазбежнасць трагічнага лёсу.

      Калі не засталося больш свабодных клетачак, дзе не красавалася б спехам выведзеная шасцёрка, Таццяна разарвала аркуш і пачала стрыжнем рэзаць свой твар. «Дадзена мне джала ў плоць, анёл сатаны, прыгнятаць сябе, каб я не ўзносіўся», – казала яна, утыкаючы дзіду аўтаручкі сабе ў шчокі, вусны, лоб, паласуючы скуру наводмаш і адрываючы ад яе вялікія кавалкі. Як толькі пісьмовы стол пакрыўся сузор'ямі чырвоных крывавых плям, паэтэса спынілася, глыбока ўздыхнула і пачала абмацваць раны. Ёй было жудасна балюча праводзіць пальцамі па глыбокіх парэзах, якія вільготна пульсавалі, нібы ротавыя адтуліны малюскаў. Пасля дзяўчына заматала твар бінтамі, выпіла тузін болесуцішальных таблетак і пайшла спаць.

      Пачынаючы з 11 кастрычніка Таццяна стала сакральным напаўбоскім аб'ектам сярод найбольш актыўных прадстаўнікоў натоўпу. Пенсіянеры яе шкадавалі, школьнікі патрабавалі наказу, а мужчыны спрабавалі пазнацьу ёй уяўных дачок. У любым выпадку за гэтай сублімацыяй хаваўся банальны спалох Таццянінай натуры. Магчыма, таму яна перастала цягнуцца да людзей, так і не ажыццявіўшы мару ўсяго неіснуючага мінулага часу.

      Беласнежка

      У кожным пустынным дворыку, акрамя некалькіх аблезлых дамоў і іржавай дзіцячай пляцоўкі са скрыпучым арэлямі і раззлаванымі дзецьмі, быў свой вар'ят. Як правіла, ён не меў прывабных рысаў твару,


Скачать книгу