Сонечны чалавек (зборнік). Андрэй Дзічэнка

Сонечны чалавек (зборнік) - Андрэй Дзічэнка


Скачать книгу
насякомага, дзьмуў на яго і акунаў нагу ў халодную ваду, але таму нібыта было ўсё роўна. Клешч жыў сваім жыццём: здавалася, і не было з ім ніякага Пашы. Неўзабаве вярнулася мама. Паказаўшы ёй кляшча, сын пацікавіўся, як цяпер яму жыць разам з гэтым жучком. Не сказаўшы ні слова, мама ўзяла тоўстую капронавую нітку, абматала жывое чорнае зярнятка некалькі разоў і акуратна выняла яго з нагі сына. Клешч быў раздушаны, а Паша глядзеў на маленькую чырвоную ранку і амаль непрыкметныя крапінкі крыві, якія нагадвалі яму сузор'і.

      «Гэта сапраўдны падарунак лёсу!» – падумаў хлапчук і тут жа перамаляваў размяшчэнне зорачак на пажоўклы аркуш са сшытка. Затым у стосе скрадзеных бібліятэчных кніг, набітых пылам, ён адшукаў стары астранамічны атлас. За абсалютна чорнай вокладкай хаваліся шчыльныя кардонныя лісты, увагнутасці на якіх утваралі нешта падобнае да сеткі крывяносных сасудаў або высахлых марсіянскіх каналаў.

      «Вознік, – вымавіў Паша, супаставіўшы свой схематычны малюнак і дакладную астранамічную карту, упрыгожаную малюнкам барадатага старца. – Значыць, дзесьці ў сузор'і Возніка ёсць цэлая планета кляшчоў!» З гэтай думкай ён і адправіўся спаць, уяўляючы сабе авальныя касмічныя караблі, якія эскадрамі асаджалі варожыя светы гіганцкіх разумных кляшчоў.

      Праз некалькі дзён хлопчык даведаўся ад маці, што існуюць сотні відаў кляшчоў. Атрымліваецца, у кожнага з іх ёсць свая планета і высокаразвітая цывілізацыя. З тых часоў Паша перастаў цікавіцца КПП, гарадскімі гісторыямі і салдатамі. Устаўшы ранкам крыху раней, ён апранаўся цяплей, перасякаў драцяную агароджу гарадка і сыходзіў як мага далей у лес. Агаліўшы ногі, хлопчык клаўся ў высокую траву і глядзеў у неба, спрабуючы ў аблоках разглядзець упадабаную ім клешчападобную форму. За дзень яму ўдавалася сабраць па пяць, а то і па дзесяць маленькіх клешчыкаў, якіх з дапамогай ніткі ён акуратна прыбіраў, а з узораў рабіў свой уласны каталог клешчавых сузор'яў.

      Возніка больш не было, Касіяпея паўтарылася тры разы, больш за дзесяць разоў прабег па яго назе Пегас, але больш за ўсё адбіткаў было ў сузор'я Арыёна. Хутчэй за ўсё, там знаходзілася асноўная планетарная сістэма ўсёй клешчавай цывілізацыі.

      Неяк раніцай, калі ваенны горад патануў у густым тумане, Паша выйшаў пагуляць разам з бацькам, які якраз збіраўся на службу ў штаб. Пакінуўшы прастору пад'езда, яны сустрэлі двух стомленых салдат у пацёртых касках, якія вярталіся з дзяжурства. Паша доўга глядзеў на іх аўтаматы, а потым увесь вечар уяўляў кляшчоў памерам з чалавека. У некалькіх варсістых лапах кожны клешч трымаў такія ж аўтаматы і ваяваў са сваімі субратамі за сусветнае панаванне. Хлопчыку стала страшна. Бо калі гіганцкія кляшчы з сузор'я Арыёна нічым не адрозніваюцца ад сваіх зямных сабратоў, акрамя памеру, дык гэта колькі ж трэба крыві, каб пракарміць армію такіх стварэнняў. Акіян, цэлы акіян адной толькі застылай, падобнай да чырвонага малочнага кісялю крыві.

      Меліціна

      Меліціна жыла ў горадзе, які здаваўся ёй практычна родным. Так жа і айчым – амаль


Скачать книгу