Гісторыі ў прыцемках (зборнік). Зміцер Дзядзенка

Гісторыі ў прыцемках (зборнік) - Зміцер Дзядзенка


Скачать книгу
ў жаўтлявым няроўным святле ў істэрычным танцы замітусіліся святло і цені. Мангол пабачыў, што ў збітага ім на горкі яблык чалавека заварушыліся раскрываўленыя вусны. Ён штосьці шаптаў, звяртаючыся ці то да свайго ката, ці то да невядомага анёла-ахоўніка. Рукі збітага бяссільна драпалі падлогу. Але цэмент не прашкрабеш!

      Мангол не збіраўся забіваць сваю ўпёртую ахвяру. Яму далі заданне «раскалоць», прымусіць загаварыць. Гэта значыць, збіваць трэба было так, каб настрашыць больш, чым нанесці непапраўнае шкоды.

      І тут Манголу прыйшла ў галаву думка. Ён пасадзіў чалавека, паклаў яго руку на стол і ўзяў малаток. Мангол загаварыў павольна, каб да збітага дайшоў сэнс словаў. Ён жа, здаецца, скульптар? Значыць, рукі яму патрэбныя для працы. Ён, Мангол, забіваць скульптара не будзе – ён зробіць так, каб той усё жыццё шкадаваў пра сваё неабдуманае рашэнне. Ну што, усё ясна? Будзем далей гуляцца ў маўчанку ці скажам урэшце, дзе ляжаць тыя яйкі?

      Чалавек паглядзеў на Мангола і раптам… Раптам ён рассмяяўся! Глядзець на тое, як смех вырываецца бурбалкамі з крывавых чырвона-чорных вуснаў, было непрыемна. Мангол загадаў, каб той сціх.

      Смех абарваўся на высокай ноце:

      – Дык, значыць, яны табе нічога не сказалі? Не патлумачылі?.. Ну, яны, тыя, хто замовіў мяне… Я раскажу, але гэта доўга. Можна вады?

      Спярша чалавек гаварыў перарывіста, з доўгімі паўзамі. Потым яны сталі крыху карацейшымі.

* * *

      Я не скульптар, я мастацтвазнаўца. Дакладней, займаюся гісторыяй мастацтва. У тым сэнсе, што я хутчэй архіўны чарвяк. Мой занятак – не стварэнне карцін і скульптураў, а словы і вобразы, якія нанізваюцца на гэтую рукатворную аснову. Калі параўнаць мастака з чарупінай, якая дорыць нам перліну, то я – дыядэма, у якую гэтая перліна ўстаўляецца. Разумею, нясціпла, але…

      У маёй працы, падрабязнасцяў якой я зараз расказваць не буду, каб не нагаворваць лішняга… дык вось, у маёй працы ёсць свая спецыфіка – я працую са старымі дакументамі. Не часоў вайны – старэйшымі. І не царскімі – маім дакументам па 300–400 гадоў. Я ж кажу – архіўны чарвяк, спажывальнік зжаўцелых шаматкіх паперак… Так-так, не пераключаюся.

      Неяк, корпаючыся ў гэтых старых дакументах і разбіраючы мудрагелістыя завітушкі старадаўняга пісара, я сустрэў нечаканы запіс. Ён апісваў падарункі, якія павезла з сабой вялікакняскае пасольства да двара французскага караля. У тым пераліку былі футры медзвядзёвыя, мёд гарцамі, а таксама ўсялякія цікавосткі – напрыклад, бурштынавы бранзалет, на якім былі выразаныя карціны з гісторыі Францыі. У ліку тых цікавостак згадваецца «яек птушкі Рух пара».

      Калі я пабачыў гэта, дык не даў веры сваім вачам. Яйкі птушкі Рух – гэта ж нешта казачнае! Гэта Сіндбадмара-плаўца і «Казкі тысячы і адной ночы». Як? Як у нашыя шыроты маглі трапіць яйкі птушкі Рух? І ці тая самая гэта птушка, пра якую мы чыталі ў дзіцячых казках? А можа, проста нядбайнасць перапісчыка? Хто зараз разбярэ праз 400 гадоў…

      Але з таго часу «яйкі птушкі Рух» не давалі мне спакою – я стаў шукаць згадкі пра іх у апісаннях іншых пасольстваў. Я гартаў таўшчэзныя тамы і чхаў ад векавога пылу. Пад маімі альцамі праплывалі чужыя лёсы, чые гаспадары даўно ўжо спрахлі ў сваіх магілах. Яны звярталіся да мяне з нябыту, ажываючы на кароткія імгненні, калі я чытаў іх словы, занатаваныя спрытным судовым пісарам. І той шляхціч Гізыцкі, які скардзіўся, што на яго жыццё двойчы рабілі замах хцівыя суседзі, ды паказваў судовым чынам сляды ад куляў у сценах свайго дома. І той мешчанін Капыцька, які даносіў на свайго суседа, што яшчэ 10 гадоў таму, калі быў пажар у Траецкім манастыры, скраў пры пажары з царквы пацір срэбраны… Вось чаму ён дзесяць гадоў маўчаў?!

      Але я мала зважаў на гэтыя гісторыі – я шукаў згадкі пра яйкі птушкі Рух. Пару разоў я пабачыў іх зноў – і зноў у пераліку падарункаў. На гэты раз атрымальнікамі запаветных яек мусілі стаць Папа Рымскі Урбан VІІІ ды імператар Святарнай Рымскай імперыі. У пасольстве да Папы іх была зноў жа пара, а імператару дасталося адно. Але і гэтым адным яйкам, паведамлялі Вялікаму князю паслы, імператар застаўся дужа задаволены.

      Выглядала на тое, што яйкі птушкі Рух былі асаблівым дарункам, які давалі нават не ў кожнае пасольства. Але гэтае разуменне не праясняла для мяне таямніцы тых яек – ані іхнага паходжання, ані мэтаў, з якімі іх вазілі ў далёкія краіны.

      Не, вядома ж, я разумеў, што яйкі маглі быць проста дзівацкімі штучкамі, якімі ўсцешваліся тагачасныя людзі. З гэткай самай дзіцячай непасрэднасцю збіраў пазней разнастайныя звыродствы ў сваю куншт-камеру расійскі імператар Пётр Вялікі. Гэта яшчэ і ў ХІХ стагоддзі не было чымсьці выключным: людзі стаялі бліжэй да прыроды, таму ўсялякія звыродствы і дзівацтвы лічылі цікавымі для сузірання. Адступленне ад нормы было нечым незвычайным, а не альтэрнатыўным развіццём, як прынята казаць цяпер…

      Вой, пардон! Я зноў збіўся… Вяртаемся да яек, якія так зацікавілі некалі мяне, а цяпер настолькі цікавяць маіх невядомых пераследнікаў, што яны нават не паленаваліся наняць вышыбалу звестак з маёй галавы.

      Адкрыццё напаткала мяне нечакана, як тая табліца, якую прысніў нецвярозы расійскі хімік. Як цяпер памятаю, я праглядаў альбом «Замкі Францыі». Погляд


Скачать книгу