Гісторыі ў прыцемках (зборнік). Зміцер Дзядзенка

Гісторыі ў прыцемках (зборнік) - Зміцер Дзядзенка


Скачать книгу
Сіпела, спрабавала расціснуць мёртвае кола, што ўсё мацней сціскалася, не давала ёй дыхнуць.

      Забойца апусціў мёртвае цела на падлогу. Падышоў да акна, расчыніў. Халоднае свежае паветра рванулася ў пакой, нервова здрыгануліся фіялетавыя фіранкі. Яны кінуліся ў твар забойцу, ён прытрымаў іх.

      Ціхенька закрываючы за сабой дзверы, ён выйшаў з пакоя.

* * *

      Ранак быў імжыстым і шэрым. Такімі безнадзейнымі мусілі б быць ранкі не ў першай у свеце краіне, якая будуе светлую будучыню ўсяго чалавецтва, а дзе-небудзь у капіталістычнай Брытаніі, дзе пануе прымус чалавека над чалавекам. Але чалавек пакуль яшчэ не знайшоў улады над капрызамі надвор’я, і таму даводзіцца трываць і такія непрыемныя дні. Калі-небудзь, так, калі-небудзь вызваленае чалавецтва возьме ў свае рукі лейцы нябеснага кіравання. Тады ўжо людзі не стануць чакаць падачак ад прыроды, а забяруць у яе сілай усё, што самі захочуць. Вось яно, будучае валадарства чалавечае!

      Відаць, у такіх фарбах апісала б гэтую раніцу на сваіх шэрхлых старонках перадавіца газеты «Набат», калі б была ў тым патрэба. Аднак патрэбы такой не было: для перадавіцы ў акруговай газеце тэмаў не бракавала і без апісання надвор’я. Надыход светлай будучыні быў падзеяй настолькі зразумелай і вырашанай, што марнаваць каштоўны час на апісанне ніцых вольхаў – вартаўнікоў пустых вуліцаў, воглых туманоў, што спрабавалі зачапіцца за страху сінагогі, і ўсялякай іншай такой драбязы ніводзін нармальны будаўнік камунізму не стаў бы.

      Аднак Вітушынскі не лічыў сябе будаўніком камунізму. Яму бліжэй была пазіцыя абываталя, удзячнага кожнаму дню. І таму кожны дзень ён (з пэўнага часу) сустракаў з удзячнасцю і праводзіў без асаблівага шкадавання. Не было па чым шкадаваць. І па кім – таксама.

      Выбраўшыся на веранду, дзе ўсе насельнікі дома зноў мусілі сабрацца разам на сняданак, Вітушынскі заспеў нейкае ўзрушэнне. Доктар Скарына стаяў каля акна, нервова пастукваючы пальцамі левай рукі па шыбе. Мяркуючы па рытме, гаспадар дома мусіў найграваць марш.

      Шумскі сядзеў, абыякава ўтаропіўшыся ў нейкую кропку на сцяне. Раз-пораз ён кідаў нецярплівыя позіркі на ўваходныя дзверы.

      Прыход Вітушынскага вывеў іх са стану чакання. І расчараваў:

      – А-а-а, гэта вы… А ці не бачылі там Алену? Нешта яна сёння кардынальна запазняецца.

      Вітушынскі адказаў, што не бачыў. Рэзка крутнуўшыся на абцасах, Скарына рушыў у дзверы, каб прыспешыць сястру.

      – Як спалі на новым месцы? Кажуць, у такіх выпадках чалавек бачыць прарочыя сны. Што снілі вы? – Шумскі быў сама далікатнасць. Нават відавочна думаючы пра нешта сваё, патаемнае, ён усё ж спрабаваў заняць госця свецкай размовай.

      Антон збіраўся адказаць, аднак не паспеў: па барабанных перапонках ударыў дзікі мужчынскі крык з глыбіні дома.

      Нібы толькі і чакаўшы гэтага сігналу, яны з Шумскім сарваліся з месца. Да пакоя, з якога даносіўся крык, асістэнт дабег першым. Вітушынскі са сваёй хворай нагой тут яму не мог стаць сапернікам. Шумскі зазірнуў


Скачать книгу