Каханні. Дваццаць рэальных гісторый. Ніна Лістота

Каханні. Дваццаць рэальных гісторый - Ніна Лістота


Скачать книгу
гісторыі на адну ноч? Не ў гэты раз.

      Праз тры дні Андрэй з’язджаў у камандзіроўку. Надзея паставіла сабе будзільнік на тры гадзіны ночы ― час, калі прыбывае яго цягнік. Каб патэлефанаваць і спытаць, як дабраўся. Хлопца такі клопат моцна ўразіў. Ён задумаўся: можа быць, усё не проста так?

      Да сваіх мараў пачалі ісці разам.

      На першы сумесны Новы год падарыў ёй навучанне на курсах фітнес-інструктараў. Так рукой клапатлівага садоўніка ў іх сумесным садзе было пасаджана тое, што ў будучым прынесла плады.

      – Каму яблыкаў нарваць? ― выгукнула аднекуль з цемры мая мама.

      – Чаго ты пытаешся? Усім нясі, раз пайшла, ― адказаў тата, які сядзеў побач ля вогнішча.

      Хутка мама вярнулася з поўным фартухом яблык. Яна прысела бліжэй да агню, дзе было святлей, адгарнула край ― сталі бачныя жоўтыя, наліўныя бачкі.

      Гэтай начной парой, пасля шашлыка, яблыкі падаваліся асабліва смачнымі. Яны назапасілі ў сабе і саладжавасць дзённага сонца, і вечаровую прахалоду.

      Над нашымі галовамі, нібы стрэлы, пушчаныя ўмелай рукой, пранесліся кажаны.

      Брат распавядаў пра заморскія дзівы, а мне прыгадалася, аб чым ён марыў у дзяцінстве. У школе Андрэй займаўся ў авіямадэльнай студыі. Майстраваў драўляныя самалёцікі.

      Яны, задуманыя як радыёкіруемыя, узляталі досыць рэдка.

      Відаць, нечага не хапала іх крылам, каб стаць як птушыныя.

      Але жаданне прыручыць нябесную стыхію пасялілася ў сэрцы Андрэя.

      У год яго паступлення спрабаваць падаваць дакументы можна было адразу ў дзве навучальныя ўстановы. Хлопец здаваў тэставанні для тэхнічнага ўніверсітэта. І заадно круціўся ў баракамерах, выпрабоўваў вестыбулярны апарат, каб праверыць, ці здольны стаць лётчыкам. Да другога варыянта родныя ставіліся паблажліва ― былі ўпэўненыя, што жорсткі адбор па здароўі ён усё адно не пройдзе.

      У тэхнічны ўніверсітэт ён не паступіў. Затое быў залічаны ў Ваенную акадэмію на лётчыка. Сваякі былі шакаваныя. Як такое магло адбыцца, гэта ж небяспечна! Усе раілі хутчэй перавесціся ў службоўцы, якія кіруюць палётамі, не падымаючыся ў паветра.

      – Андрэйка, прасіся на зямлю! ― бабуля і сёння часта дае брату такія парады.

      Але для яго неба ― не проста так. Ён любіць бяскрайнюю сінь усур’ёз. Садзіцца ў самалёт і, кіруючы ім, разразае пярэстыя аблокі, глядзіць з вышыні на дамкі, якія выглядаюць меншымі за пачкі ад запалак. Падымаецца па-над хмарамі і ўсё больш набліжаецца да сонца ― туды, дзе нават птушкі не асмельваюцца лётаць.

      «Андрэйка, прасіся на зямлю…» Ды якая там зямля! Дні палётаў ― самыя шчаслівыя. Лётчыкі чакаюць іх, нібы свята. Гэта ні з чым не параўнаеш, калі за акном ― неба, прасторнае, чыстае, такое свабоднае.

      Мы пачулі, як дзесьці ўдалечыні завяла насцярожаную песню зязюля.

      – А ты ведаеш, Нінуля, ёсць такая прыкмета: калі кукуе зязюля, трэба лічыць, ― казала мне бабуля. ― Колькі разоў, столькі і гадкоў жыць засталося.

      – Ведаю, ― адгукнулася я. ― Толькі ж не веру


Скачать книгу