Каханні. Дваццаць рэальных гісторый. Ніна Лістота

Каханні. Дваццаць рэальных гісторый - Ніна Лістота


Скачать книгу
калі трэба было сказаць «так» і ўпасці ў яго абдымкі. На яе пальцы ззяў срэбны пярсцёнак з перлінкай і маленькімі празрыстымі каменьчыкамі.

      Сябар, з якім было дамоўлена загадзя, вынес два прыгожыя кактэйлі. А на схілах начных гор, дзе звычайна лазерамі пісалі назву карабля, на гэты раз можна было прачытаць: «Надзя, я цябе кахаю».

      Веташок, веташок,

      Табе неба, зоры,

      А мне шчасця, долі.

      Табе на прыбытачак,

      А мне на здароўейка.

      Словы, у каторы раз прагавораныя бабуляй, вярнулі мяне з марской прахалоды да нашага вогнішча, якое ззяла ўжо не так ярка. Старэйшыя збіралі рэчы ― хто зэдлік, хто рашотку, хто міскі з мясам і гароднінай. Кавалак шашлыка тата ўзяў, каб пачаставаць нашага вялізнага чорнага Абібока, які сядзеў на ланцугу і рэдкім браханнем нагадваў пра тое, што і ён быў бы не супраць далучыцца да агульнай бяседы і асабліва да застолля. Татава фігура растварылася ў цемры.

      Следам за ім пазнікалі жанчыны. Былі чутныя толькі іх галасы ― яны таксама звярталіся да Абібока.

      Месяц перамясціўся па небе. Цяпер ён завіс над старой высокай ігрушай.

      Андрэй падкладваў сухія тонкія галінкі ў агонь. Яны ўспыхвалі, ярка асвятлялі нашыя твары ― рабілася так горача, што даводзілася адсоўвацца, ― а пасля гэтак жа хутка гаслі.

      Надзея верыла ў мару майго брата, як і Андрэй – у яе. Калі большасць сваякоў была супраць палётаў, калі ён сам вагаўся, звольніцца з войска і пайсці на звычайную працу ці застацца лятаць, жонка падтрымала яго выбар. Ён быў на карысць неба.

      Мы яшчэ доўга сядзелі ля цяпельца, гутарылі. Брат распавядаў пра тыя цікавінкі, што бачыў у далёкім Сінгапуры.

      У мяне ж мільганула думка, што такія вось вечары з веташком цалкам робяць мяне шчаслівай тут, пасярод нашых палёў.

      Цяпла, назапашага той летняй ноччу, мне хапіла на многа халодных восеньскіх вечароў.

      Фукусіма-дождж

      Пачало закручвацца яно ў той час, калі ўсе мы ўдавалі з сябе малекул, якія змяніліся пасля чарнобыльскай катастрофы. Бязважкія, распластаныя ў прасторы. Пазбаўленыя гравітацыі. Часам мянялі аблічча на кроплі дажджу Фукусімы. Нібы наліваліся нуклідамі. Апускалі ўніз галаву і рукі. Усё ўнутры пералівалася, перакатвалася з боку ў бок. Расслабленасць. Нішто не стрымлівала ў звыклых межах адчуванняў. Малекула, кропля Фукусімы.

      Наш эксперыментальны тэатр ставіў спектакль пра радыеактыўнае забруджванне. У дзень прэм’еры здарыўся тэракт у менскім метро. Гледачы і крытыкі прыехалі агаломшанымі. Было незразумела, ці варта іграць пастаноўку ў такі чорны дзень. Вырашылі, што дзея пра Чарнобыль адпавядае змрочнаму часу і што ёсць у гэтым свой сімвалізм. Адыгралі. Млява і стрымана. У паветры была разліта смерць. І гэта перашкаджала ўяўляць сябе малекулай.

      Наш тэатр пачынаўся не з вешалкі. А з двух апантаных студэнтак журфака: «А давайце створым свой тэатр!» – «А давайце». На ролю вярхоўнага гуру абралі яшчэ аднаго свайго ― былога журфакаўца. Ён скончыў


Скачать книгу