Каханні. Дваццаць рэальных гісторый. Ніна Лістота

Каханні. Дваццаць рэальных гісторый - Ніна Лістота


Скачать книгу
да канца, што з гэтым усім рабіць. Ён жа выкладчык наш. І нібы адзіночка па жыцці.

      Стэфа была неверагодна прыгожай. Невялікага росту, з велізарнымі светлымі вачыма і доўгімі, бы ў русалкі, светлымі валасамі. Сапраўдны анёл у жаночым абліччы. Мара любога мускулістага сімпатычнага Апалона. Але яна не мысліла банальна. Таму выбрала іншы тыпаж.

      Аўдзей зусім не быў падобны на ідэальную пару для прыгажуні-студэнткі з добрай сям’і. Яго запалыя шчокі, празмерная худзізна, заўсёдная няголенасць. Не пра такіх жаніхоў для сваіх дачок мараць матулі. Але насамрэч ён быў надзвычайным, можна сказаць касмічным.

      Неяк у гадзіну ночы я сустрэла іх у спальным раёне, Малінаўцы. Яны ішлі, ізноў абняўшыся. На гэты раз разбягацца не выпадала. Мы пагутарылі, і шчаслівая парачка растварылася ў святле ліхтароў.

      Праз колькі часу вяселле сыгралі ў атмасфернай моднай кавярні. Хутка займелі сваю кватэру, зрабілі ў ёй рамонт. Неўзабаве нарадзілі хлопчыка. Словам, усё як у людзей, ― зажылі.

      Але што ж стала з тэатрам і з тымі даўнімі марамі пра ўласныя спектаклі?.. Эксперыментальны тэатр, які паранейшаму ачольвае Аўдзей, зрабіўся папулярным і запатрабаваным. Цяпер квіткі на іх пастаноўкі платныя. Амаль кожны тыдзень прыходзяць запрашэнні выступіць за мяжой.

      Нядаўна Аўдзей пакінуў у сацыяльных сетках такі допіс над сумесным здымкам з жонкай і маленькім сынам:

      «Наша любімая мама Стэфка перамагла на прэстыжным драматургічным конкурсе. Звычайна пакуль адмаўляемся ад паездак. Але на ўручэнне ўзнагароды ў Маскву ўсё-такі вырашылі з’ездзіць. Любім і ганарымся вельмі».

      А вы кажаце – малекулы, Фукусіма-дождж, дзівацкія задумы… Калі адно вар’яцтва памножыць на другое вар’яцтва і прыплюсаваць туды шмат кахання, у выніку атрымліваюцца адразу дзве здзейсненыя мары.

      Крык

      – Болей за ўсё я баялася, калі крычаць. Асабліва блізкі чалавек. І ты не можаш супрацьстаць. Не сыходзіш. Не тлумачыш. Не крычыш у адказ ― а калі і робіш гэта, то пасля шкадуеш. Моўчкі глытаеш чужы крык. А ён ядам пранікае пад тонкую скуру, пачынае атручваць волю.

      – Чаго ты баішся, чаго?.. Мы знайшлі нашага новага ворага ― ты не кажаш праўду самой сабе! Падумай: што можа здарыцца самага страшнага? Што нехта прагоніць цябе? Што сыдзе? Што ўдарыць? Ну нічога, крыху пабаліць, затое станеш свабоднай… Вось як. Што будзе крычаць. Гэта не страшна насамрэч. Не бойся.

      – Многія, каго я лічыла сваімі, рабілі так. Я не буду пералічваць. Пэўна, яны і не памятаюць ужо. Проста я прызвычаілася. Сціскаюся, каб зрабіцца незаўважнай. Быццам нікога няма. Але ж я ёсць. І крык, як радыяцыя, прапітвае скуру. Можа быць, яны маюць рацыю? Можа быць, я праўда такая дрэнная?

      – Ты не вер чужым словам. Яны проста салёны вецер. Галоўнае, давярай сабе.

      – Я ўжо навучылася казаць праўду. Умею. Цяпер я баюся, што калі ты на мяне закрычыш, я сыду ад цябе…

      – Часам крык – гэта проста крык.

      …Ёй было шаснаццаць. Гарэзлівая сімпатычная дзяўчынка з афрыканскімі коскамі


Скачать книгу