Каханне (зборнік). Мікола Калядны

Каханне (зборнік) - Мікола Калядны


Скачать книгу
прагучаў мілагучны звон, пакой на імгненне дзівачна раздвоіўся і, калі набыў ранейшы выгляд, запярэсціўся неверагоднымі паветранымі малюнкамі, якія спачатку нагадвалі галаграфічныя здымкі, апасля зрабіліся рухавымі аж пакуль не ператварыліся ў прыгожае кіно. Агаломшаныя юнакі сумятліва зіркалі навокал, імкнучыся зразумець з'яву, якая іх літаральна паглынула. Яны бачылі вакол сябе высачэзныя дрэвы, падножжа якіх засцілаў мяккі мурог, чулі цудоўныя спевы птушак і нават прыкмецілі, як паблізу цмыгнула лісіца. Іхнія пачуцці захапляў зялёны поплаў, па якому гуляў ветрык і ўсялякія клапатлівыя вусякі. Ад замілавання аж затрымцелі сэрцы, калі назіралі блакітныя прасцягі азёраў і ляцелі над цудоўным сонечным краем.

      – Гэта мая радзіма, – сумна прамовіў Кастусь, і шчымлівыя вобразы адразу прапалі.

      – Прыгожая, – усхвалявана адзначыў Аляксандр.

      – Нашыя не горшыя, – нібыта нагадаў Раджыў і скіраваў зірк за акно. – Радзіма заўсёды прыгожая і лепшая за ўсё іншае. – Няма чаго журыцца, – астудзіў усіх Барыс. – Досыць вяртацца назад. Трэба ісці толькі наперад: там столькі цікавага і нязведанага.

      – Няма чаго журыцца, – астудзіў усіх Барыс. – Досыць вяртацца назад. Трэба ісці толькі наперад: там столькі цікавага і нязведанага.

      27

      – Верш, кажаш, напісаў. Малайчына! І як ён у цябе атрымаўся?

      – Выйшаў раніцаю за котлішча, глянуў на прыроду, неба – хораша стала, і пацяклі самі сабой складныя думкі…

      – Цікава. Мала хто здольны на такое натхненне.

      – Я, дзедзя, буду паэтам.

      – Ужо вырашыў?

      – Ага!

      – Цяжка прыйдзецца.

      – Чаму?

      – Не наш гэта занятак. На яго не пражывеш.

      – А мне дужа хочацца.

      – Разумею, таму кідаць яго не раю. Але памятай: тваё жаданне пераўзыходзіць рэальнасць – а гэта заўсёды пакутна. Трэба настроіцца і змагацца. Будзеш?

      – Абавязкова!

      – Тады жадаю поспехаў. Дзеля самавітасці дам параду: не пішы пра балоты і хмызнякі, як іншыя, – ты выхапіў ў вышыняў свой дар не для гэтага; тваё прызначэнне – мастацкім словам абуджаць палыя душы, узвышаць іхні дух і пракладваць для іх касмічны шлях. Вер: усё атрымаецца лепшым чынам, якія б перашкоды не сустрэліся. Са Святога Пісьма вядома, што першыя людзі на зямлі былі земляробамі і жывёлаводамі, а не паэтамі ці кімсьці іншым з творчай жылкай. Значыць, ім даручаліся пэўныя і канкрэтныя ролі, якія не прадугледжвалі здольнасцяў да абстрагаванняў і мыслявых палётаў-пошукаў. Ад чалавека патрабавалася толькі фізічная праца. Але з цягам часу людзям надакучыла гарбець па-чорнаму, захацелася прыгажосці, гульні ў вобразы па прыкладу багоў, таму і з'явіліся ўсялякія выдумшчыкі. Яны зрабілі шмат чаго добрага і цяпер дапамагаюць. Толькі, на жаль, лепш ад гэтага жыць не стала. Можа, наадварот – горш.

      – Дык што, дзядунька: культура шкодзіць?

      – Гэтак катэгарычна я б не гаварыў, бо мы ўвогуле не ведаем, дзе карысць, а дзе шкода. Адно бясспрэчна – чым больш мы мазгуем і разважаем, тым нам горай.

      – А


Скачать книгу