Каханне (зборнік). Мікола Калядны

Каханне (зборнік) - Мікола Калядны


Скачать книгу
вашая індывідуалізацыя, дзеля якой і ствараўся Космас. Запомніце: чым

      Гэтае гарачае натханне прагнала адхіленасць шкаляроў і вярнула іх у рэчаіснасць.

      – А калі ўсё аднолькавае? – спытаў Аляксандр.

      – Тады спыняецца рух і разрастаецца пачварнасць. Можаце ўявіць гэты заганны працэс.

      – Зусім няцяжка: на Зямлі для многіх аднолькасць з'яўляецца правілам і ўзорам развіцця, – адзначыў Джордж і гэтым выклікаў шумную падтрымку сяброў.

      Яны горача і наўзахваткі сталі ўзгадваць сваё зямное жыццё, дзяліцца колішнімі ўражаннямі, нават спрачацца. Загучалі і настальгічныя ноткі.

      – Людзі карыстаюцца аднымі і тымі жа прадметамі, жывуць у аднатыпных умовах, выконваюць аднастайную працу дый наогул вядуць аднолькавы вобраз жыцця. – Як думаюць, так і жывуць.

      – А мо: як жывуць, так і думаюць?

      – Усё ўзаемазалежнае.

      – Ад веку гэтак было. – І правільна. Што тут дрэннага?

      – Цягам доўгіх стагоддзяў выпрацавалі ўсепрымальны парадак суіснавання, прыстасаваліся адно да аднаго. І многія задаволеныя гэтым.

      – Няма руху.

      – А што: кожнаму трэба ўпірыцца, насуперак усім вынаходзіць свой стыль жыцця – і такім чынам забяспечваць рух?

      – Лухта! Гэткая занорыстасць толькі прывядзе да ўсеагульнага хаосу і бязладдзя.

      – І без гэтага нельга. Не ўсё ж аднаму парадку быць – так нецікава.

      – Насамрэч, парадак – застой, а хаос – прагрэс, – разгарэўся Аляксандр. – Зірніце на мапу свету: колькі краінаў і нават цэлых арэалаў, дзе працягла пануюць манархія, таталітарызм, плямённыя звычаі дый увогуле розныя ўладкаваныя рэжымы, якія ігнаруюць усялякую вольнасць, свабоду і нічога не жадаюць мяняць!

      – А навошта, калі і так добра? Ніхто ж не наракае.

      – Што ты вярзеш? Няўжо ёсць такая краіна, насельнікам якой усё падабаецца?

      – Так, мая Масея, – ганарыста абвясціў Андрэй.

      Прагучала яшчэ некалькі такіх жа сцвярджальных адказаў. Андрэй працягнуў:

      – Усе ад малога да старога апяваюць веліч маёй радзімы, славяць яе ўладу.

      – І колькі шчырасці ў гэтых песнях?

      – Не кожны вясёлы, хто спявае.

      – Масейцы ведаюць сабе цану і галаву на плячах маюць, – нервова абараняўся Андрэй, адчуваючы падтрымку Ахмада, Замбы ды іншых. – Іх не абдурыш.

      – Вашыя народы на галаву слабыя і ашуканыя даўно, але гэтага не разумеюць, – нецярпліва разануў Джордж і гэтым падштурхнуў наэлектрызаваны клас да вэрхалу. – Самі нічога не могуць, толькі гвалтуюць і рабуюць іншых – гэтым і жывуць, дый то як быдла.

      Пакрыўджаныя Андрэй і яго прыхільнікі ўзбурыліся і кінуліся на Джорджа з кулакамі. Той рашуча прыняў абарону. Адразу яму на падмогу прыйшлі Кастусь, Раджыў, Генрых, Жак, Мікаэль. Астатнія сталі разбараняць задзірак.

      – Хопіць! Спыніцеся! – выгукнуў Плутарх.

      29

      Шкаляры паступова суняліся і, заняўшы свае месцы, скіравалі погляды на настаўніка. І толькі забіякі непрыязна зіркалі адзін


Скачать книгу