Каханне (зборнік). Мікола Калядны

Каханне (зборнік) - Мікола Калядны


Скачать книгу
Нутро, якое звыкнулася з зямным кантактным рухам і паўсюдным прыцягненнем, надта развярэдзілася і шугала небывалымі настроямі. Ніхто не мог дый не хацеў даць сабе рады. Усе неяк забыліся пра ўменне валодаць сабою, бо былі ўпэўненыя, што гэта не той выпадак.

      Сапраўды, як можна стрымлівацца, калі расчыняецца нешта новае, незвычайнае ды яшчэ такое, што па сілах толькі мальнасці людзей? Шкаляры адчувалі яго вялікую значнасць, але не да канца разумелі, што разам з ужо набытым у вучэльні яно мусіла даастатку перавярнуць іхнюю свядомсць і рэальна прылучыць да вышэйшай дзейнасці.

      Ікар улоўліваў хвалі выхаванцаў і адзначаў асаблівасці кожнага. Можна было б абурыцца і астудзіць запал гарэзнікаў, якія непажадана ўзрушвалі і расхіствалі сваё сведам'е, але не рабіў гэтага, бо ведаў людзей і тое, як цяжка існаваць з абрэзанымі крыламі. «Калі чалавек, нават цераз памылку і забарону, паспытае вышэйшага сэнсу, ён захавае ў сабе радасць узьлёту і абавязкова выправіцца – гэта лепш, чым ісці-спатыкацца, не маючы ўяўленняў пра нябёсы».

      – Цяпер я магу ўсё, – гучна і ўзнёсла абвяшчаў усяму свету Замба, стрымгалоў кідаючы сваё цела ў розныя бакі.

      – Я – валадар усіх стыхіяў, – радасна гарланіў Джордж, выпісваючы ў небе дзіўныя фігуры.

      – Я не хачу назад, – рагатаў Мікаэль, віхрам узвяваючыся ўверх.

      – Гайда да аблокаў, – клікнуў Кастусь, і чародка пракуднікаў ашалела ірванула ўвышыню.

      Весела нырнуўшы ў хмары, яны апынуліся ў вільготна-змрочным асяроддзі. Бачнасць была слабой, але скарыстоўваць іншыя мажлівасці для прасвятлення не хацелася, бо няўтольна ўсцешвала адвечная прыродная цнота. Хлопцы ўзбуджана мітусіліся ў лёгкіх суцемках, шукалі-ганяліся адзін за адным.

      Жак падляцеў да краю воблака, спыніўся і быццам бы сеў.

      – Я – БОГ! – закрычаў ён. – Як адсюль усё добра відаць!

      – А я цябе зрыну, – страпянуўся Генрых і піхнуў яго. – Нябёсы мае!

      Іншыя таксама наблізіліся да іх і пачалі смехам тузацца нібыта з-за адзінага месца.

      Неўспадзеўкі Жак страпянуўся, войкнуў і стаў падаць каменем.

      Уражаныя, сябры стралой памчалі за ім, ураз падхапілі яго на рукі і асцярожна сталі спускацца. Ён быў у прытомнасці, але вельмі спалоханы.

      – Што адбылося? – спытаў Кастусь.

      – Не ведаю, – ужо на зямлі адказаў Жак. – Калі мы таўхаліся, мяне працяла нечым страшным, надта падобным на электрычны разрад.

      – Хіба электрычны разрад мае выгляд? – здзівіўся Замба.

      – І чаму ён страшны? – унікаў Генрых.

      Жак задуменна паглядзеў на іх і прамовіў: – Я так адчуў. Мне здаецца: я ведаю, што гэта, але ўспомніць ніяк не магу.

      – А як ты пачуваеш сябе? Нічога не турбуе? – пацікавіўся Мікаэль.

      – У галаве бязладзіца, а так – нармальна.

      – Рухацца можаш? – Джордж паклаў руку на плячо Жака.

      – Не смяшыце! Канечне! – той пакрыўджана варухнуў целам, аслабаніўшыся ад цяжару, устаў на ногі і ўпэўнена зрабіў колькі крокаў.

      – А


Скачать книгу