Каханне (зборнік). Мікола Калядны

Каханне (зборнік) - Мікола Калядны


Скачать книгу
іхняй свядомасцю, падпарадкавала сабе нутро і ў асалоду зайграла на ўсе лады, дэманструючы адну несусвеціцу. Напачатку здавалася, што іство затапіў хаос, але паступова праяснілася дзіўная ўпарадкаванасць навалы, якая са звыклай логікай не мела нічога агульнага.

      – Вы сутыкнуліся зь іншасцю, якой ў Сусвеце хапае. Яна падпільноўвае нас пад час разгубленасці альбо сумневу на нечаканых паваротах Космасу і ўзрушвае розум. З якою мэтай? – не заўсёды вядома. Мець пра яе ўяўленне – карысна, але неакрэпламу сведам'ю лепш не трапляць у гэты палон, бо можна страціць сябе. Як бараніцца? Перш-наперш, пры выкананні нейкай задачы кіравацца думкамі толькі аднаго значэння і напрамку, ясна ўяўляючы, што трэба. Па-другое, падстрахоўвацца і не зачыняцца ад нашае апекі.

      Ікар тлумачыў і неяк загадкава, са спадзевам пазіраў на вучняў.

      – А дзе Аляксандр? – раптоўна выгукнуў Кастусь, і настаўнік з палёгкай уздыхнуў, пэўна, дачакаўшыся.

      І толькі тут усе заўважылі, што Аляксандра няма.

      Страсянутыя, апаслівыя позіркі ўміг стрэліся на настаўніку.

      – Так, менавіта гэтая сіла захапіла Аляксандра, – Ікар пацвердзіў усіхнюю асцярогу. – Як толькі ён адчуў сябе незалежнай адзінкай Сусьвету, то ўсумніўся ў сваіх магчымасцях і захацеў максімуму ведаў. Ягоны запыт мігам паляцеў у прастору і адразу знайшоў зацікаўленую сілу. Тая, не марудзячы, усмактала яго.

      – Што з ім будзе?

      – Невядома.

      – Ён вернецца?

      – Цяжка сказаць.

      – Чаму?

      – Мы не ведаем, дзе ён апынуўся. Паўтараю: гэта іншасць. Там усё не так, як у нас. Уявіць яе немагчыма.

      – А хто-небудзь адтуль варочаўся?

      Ікар задумліва паглядзеў удалячынь і адказаў:

      – Было колькі выпадкаў. Але ад тых, хто вярнуўся, нічога даведацца не атрымалася, бо яны адразу звар'яцелі.

      Маўкліваю зрабілася даліна. Чародка прагных, неспатоленых юначых думак успырхнула і паляцела ўвышыню.

      42

      – Чаму мы так доўга тут сядзім?

      – Чакаем сваёй чаргі.

      – А што нам трэба?

      – Дровы.

      – Дык лес жа адразу за нашай вёскай: паехаў і насек!

      – Так нельга. Парадак другі: трэба напісаць заяву, падаць яе ў выканкам, там разгледзяць, якія дровы нам паложаны, накладуць рэзалюцыю і накіруюць дакумант ў лясгас, дзе таксама будуць вырашаць, чаго і колькі варта даць, як і калі прывезці. Сама меншае праз месяц мы і атрымаем сваю лучыну.

      – За гэты час мы акалеем.

      – Нічога не зробіш: усе так.

      – Амаль як ў нашым класе: пакуль з апошняе парты сшытак перададуць, дык яго добра пашкуматаюць альбо перапынак пачнецца. Лепш самому пайсці і пакласці на стол.

      – Правільна, унучак. Хто абыходзіцца без пасярэднікаў, той выйграе і, вельмі важна, ашчаджае час. Наогул, трэцяе звяно ў любых нармальных стасунках лішняе, непатрэбнае. Звычайна, на яго марнуюцца асноўныя сілы. У ім, як ні ў якім іншым адцінку, канцэнтруецца-месціцца ўсялякая нікчэмнасць і погань. Асабліва


Скачать книгу