Чужая бацькаўшчына. Вячаслаў Адамчык

Чужая бацькаўшчына - Вячаслаў Адамчык


Скачать книгу
– на глiняным току было знаць круглыя ўмяцiны ад калодкi, якою трамбавалi глiну. Цi ад таго, што хата была новая i пуставатая – яна выглядала прасторнаю. Каля глухое сцяны стаяў драўляны, паточаны шашалем ложак, засланы жоўтаю ў чорныя елачкi радзюжкаю. У яго ўпiраўся шырокi дашчаны палок. Мiж акон на сцяне, спяшаючыся, цiкаў вялiкi ў драўлянай аправе гадзiннiк – на медным ланцужку вiсела алавяная гiра з iржавай (мусiць, для цяжару) шрубкай. З-за абраза на покуцi выглядалi жоўтыя чачоткi пiжмы i бурачковы таўкачык васiлькi.

      – А хто ж вам нараiў да нас зайсцi? – спытала маладзiца, вярнуўшыся ў хату i забiраючы пад пахi яшчэ два боханы хлеба.

      – Духам чуем, што ў хаце гаспадара нямашука, – у старога скрывiлася губа i стаў вiдаць чорны, дуплявы зуб. – Хто ж так прыбiвае? – паказаў ён на покуць, дзе быў крыва прыбiты трыкутнiк палiчкi. – Вiдаць, што бабская работа.

      – Гэта ж праўда, – засмяялася маладзiца, прыжмурыўшы адно вока. – Я прыбiвала, – прызналася ўжо яна, трымаючы пад пахаю два боханы i папiхваючы локцем непрычыненыя дзверы.

      – Мо людзi галодныя? – сказала старая, калi маладзiца вярнулася ў хату.

      – Во i праўда, мы сягоння капусты наварылi як на велькую сям’ю, – яна зiркнула толькi на маладога – ён засаромеўся i замыляў губамi, не ведаючы, што сказаць.

      – У такiм разе можам памагчы, праўда, Iмполь?

      – Во, цэлы гаршчок, – маладзiца падышла да прыпека, адняла засланку i, прыгнуўшыся, паглядзела ў печ. Мужчыны моўчкi глядзелi на яе белыя вышай лытак ногi, бо iх улетку хавала ад сонца нiзкая доўгая спаднiца.

      З прыпека запахла кiслаю капустаю. Малады каўтнуў слiну i зняў шапку – чорныя валасы яго адлiвалi сiнявою.

      – Падсажвайцеся да стала, – маладзiца паставiла на стол глiняную мiску i паклала дзве счарнелыя драўляныя лыжкi.

      Мужчыны паднялiся з лавы, распранулiся i, склаўшы тут, дзе сядзелi, адна на адну адзежу, зверху яшчэ прытаптаўшы яе шапкамi, падышлi да стала.

      Трымаючы анучамi гарачы гаршчок, маладзiца налiла ў глiняную мiску капусты: спярша рэдкага шчолаку, проста з гаршка, а потым гушчы, чэрпаючы ўжо лыжкаю.

      Стары паднёс расхiстаны, з клiнкамi ў ножках, заслон, папробаваўшы, цi будзе стаяць, сеў.

      Малады таптаўся зводдаль, усё хаваючы за спiну рукi – у яго паркалёвай рубашцы павылазiлi локцi.

      – Чаго ж стаiце, садзецеся! – маладзiца вярнулася да прыпека i прынесла тонкi, што ўжо з’еўся, нож.

      – Як даюць, то бяры, а як б’юць, то ўцякай, га? – абярнуўся i сказаў за плячо старэйшы мужчына.

      – А хто ж яго тут будзе бiць? Дый цi дасi такому рады? – зiрнула на хлопца i засмяялася, крывячы мяккую з залацiстым пушком губу, сытая маладзiца.

      – Можна, толькi дзе ўзяцца, – махнуў натапыраным чубком валасоў стары лысаваты малацьбiт.

      Малады, чырванеючы i не паднiмаючы вачэй, цiха прымасцiўся на заслоне.

      Мужчыны, сцiшыўшыся i моцна сёрбаючы, пачалi есцi. Маладзiца бачыла, як у Iмполя варушылiся скiвiцы. Яна глядзела на яго гладкi карак, на закручаныя ў лагчынцы валасы, на яго шырокiя плечы, на якiх не сыходзiлася тонкая паркалёвая рубашка, i падумала, што вот добра, што ён наняўся


Скачать книгу