Чужая бацькаўшчына. Вячаслаў Адамчык

Чужая бацькаўшчына - Вячаслаў Адамчык


Скачать книгу
у людзей, што стаялi, сагнуўшыся, над мяшком. I праўда, у iм было палатно – мо з дзесяць туга скручаных i выгладжаных пранiкам сувояў. Ад яго пахла затхласцю i нафталiнам.

      – Гэ, патушы! – цвёрда сказаў Лiтавар ужо ў густую цемнату, што замiгцела перад вачмi, бо вецер здзьмухнуў з запалкi агонь.

      Начлежнiкi жмурылiся ад раптоўнае цемнаты, церлi рукамi вочы, збiтыя з панталыку i гэтымi зладзеямi, што знянацку прыйшлi сюды, i гэтым палатном, што было ў мяшку.

      – Так што, хлопцы, будзем дзялiць? – спытаў Лiтавар. Вочы яго прывыклi да цемнаты, i ён ужо бачыў белаватыя твары начлежнiкаў.

      – Нягож панясём i аддамо iм, – голас у Алесiнага малацьбiта быў нейкi сухаваты i чужы – чалавека яшчэ, мусiць, калацiў страх.

      Начлежнiкi пiльна азiралiся за плечы, прыглядаючыся да нiзкiх, як накiданы з воза кучамi гной, ялаўцовых кустоў. Там як нехта варушыўся. Нейкая трывога iшла з таго боку, брала холадам за сэрца. Чорны лес, далёкiя боханы грудоў гiнулi ў цёмным пачассi ночы. Пайдзi – i, здаецца, гэтая ноч будзе бэрсацца табе за ногi.

      – А хто гэта быў? – спытаў нiжэйшы за ўсiх, той самы хлопец у пляскатай кепцы.

      – Хто ж, як не Катэ, – капаючыся ў мяшку, азваўся Лiтавар.

      – Няўжо? I ты пазнаў?

      – Чорта яго ўночы пазнае. Але ж гэтакi самы дробны, як Кот.

      – Хто нi ўкраў, а бабе адна бяда, – сказаў Алесiн малацьбiт, прысаджваючыся на кукiшкi i памагаючы Лiтавару выцягваць з мяшка тоўстыя белыя скруткi. – Збiрала не адзiн год, пэўна, дачцэ на пасаг…

      – Няма чаго ёй бога гнявiць. Гэта агонь, кажуць, усё забярэ, а злодзей хоць вуглэ пакiне. Так што i бабе нешта асталося, – Лiтавар выбраў з мяшка i склаў бярэмем на руку тоўстыя сувоi.

      – Сколяка ж тут? – спытаў Алесiн малацьбiт, сцiскаючы пад пахаю ўжо свой скрутак.

      – Шэсць, – падняў Лiтавар. – Бяры, хлопцы, па кавалку.

      Начлежнiкi, маўчучы, пачалi браць тоўстае, згорнутае ў дзве столкi i цвёрда скачанае на качалку палатно – кожны па сувоi.

      – Бяры, Мiця, два… Табе ж на сарочку нiхто не вытча, – Лiтавар зняў з рукi i кiнуў Мiцю яшчэ адзiн скрутак.

      – I цякайма, хлопцы, – Алесiн малацьбiт подбегам пусцiўся да свайго белага ўпоцемку каня, што хадзiў тут, каля начлежнiкаў.

      – Конi ж не наелiся.

      – Здыхата iх не возьме…

      – Будуць шукаць зладзеяў, а патрапяць на нас, – закiдваючы на плечы мяшок i iдучы каля маладога, не вельмi рослага, у пляскатай кепцы, хлопца, гаварыў Лiтавар. – Яны ж, вiдзiш, не дурныя, знарок сюды iшлi, каб след спутаць. Каб на нас хто падумаў.

      – А-а, – памахаў пляскатаю кепачкаю хлопец. Конi разышлiся па жыце, скублi рунь, адвярнуўшыся ад ветру. Было толькi чуваць, як яны гупалi капытамi па гузах мёрзлае зямлi, паднiмаючы пярэднiя спутаныя ногi i махаючы галавою. Вецер падварушваў у iх доўгiя, непадстрыжаныя хвасты i грывы.

      Ноч апускалася нiжай – сцямнела яшчэ больш. Замiльгаў рэдкi сухi снег. Яго не было вiдаць, толькi чутно, як ён калючым холадам апякае твар, як садзiцца i растае прэснаю, нiшчымнаю вадою на губах.

      Начлежнiкi пачалi распутваць коней: нехта мацюкнуўся, выпусцiўшы з-пад пахi палатно.

      Падсаджваючы за ногi, Мiця Корсакаў


Скачать книгу