Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік). Сяргей Балахонаў

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) - Сяргей Балахонаў


Скачать книгу
для народных говоров окрестностей Слонима». Але каля Слоніма вёскі з назвай Мамутовічы ў ХІХ ст. не было. Відавочна, што Шпілеўскі нешта недагаворваў або папросту сам стварыў стылізацыю пад народную легенду.

      У кожным разе і сюжэт, і агульны каштоўнасны пасыл гэтага твору ўражваюць сваёй сімволікай і глыбокім сэнсам. Апроч таго, што тут ці не ўпершыню ў нашай гісторыі ўжываецца паняцце «беларушчына», твор вельмі востра ў алегарычнай форме адлюстроўвае адно з выклятых пытанняў беларускай ідэі: пытанне мовы і этнічнай свядомасці. Гэта тое самае пытанне, якое ў правакацыйнай форме ў 2009 г. паставіў перад чытачамі свайго блога тульскі беларус Уладзімір Васькоў: «Ужо прыкладна 450 гадоў намаганні зрабіць беларускую мову «роўнай сярод роўных» ні да чаго ні прывялі. Як не хацелі людзі ў сваёй масе на ёй пісаць, так і не хочуць. Цікава, ці зменіцца нешта ў бліжэйшыя 50 гадоў? Ці мы апошнія з магікан?».[44] Гэта тое самае пытанне, якое ў 1891 г. ставіў перад чытачамі сваёй «Дудкі беларускай» Францішак Багушэвіч: «Божа ж мой, Божа! Што ж мы за такія бяздольныя. Якаясь маленькая Булгарыя – са жменя таго народу – якіясьці Харваты, Чэхі, Маларосы… маюць па-свайму пісаныя і друкованыя ксёнжачкі і газэты, і набожныя, і смешныя, і слёзныя, і гісторыйкі, і баячкі; і дзеткі іх чытаюць так, як і гавораць, а ў нас як бы захацеў цыдулку ці да бацькі лісток напісаць па-свойму, дык, можа б, і ў сваёй вёсцы людзі сказалі, што «піша па-мужыцку», і як дурня абсмяялі б!».[45]

      І сёння, і сто гадоў таму, і ў часы Паўла Шпілеўскага, не зважаючы на розны маштаб пашыранасці беларускай мовы, пытанне застаецца адным і тым жа: які імпульс змушае раптоўна навяртацца (або вяртацца) у беларушчыну інертных, схільных падпадаць пад староннія культурныя ўплывы жыхароў Беларусі?

      Загадка прышчэпкі беларускасці заставалася да нядаўняга часу не толькі неразгаданай, але і слаба прыкметнай у дыскурсе беларускай ідэі. Сучасны культуролаг Панас Сівабародзька лічыць, што прышчэпка з легенды Шпілеўскага, гэта адно вобраз парадаксальнага збегу грамадска-палітычных, сацыяльна-эканамічных і рэлігійна-культурных абставін, у выніку якога частка беларусаў губляе сваю інертнасць і падатлівасць староннім уплывам. Доктар медыцынскіх навук Альберт Зёлкін мяркуе, што ў легендзе зашыфравана праблема недахопу ёду ў арганізмах беларусаў. На яго думку, маторамі беларускага руху заўжды былі тыя ўраджэнцы Беларусі, якія спажывалі шмат ёдаўтрымальных прадуктаў: «Недарма асноўная маса нашых адраджэнцаў паходзіла са шляхты – шляхта мела больш магчымасцяў сілкавацца прадуктамі, якія ўтрымліваюць ёд». Рэдактар газеты «Х-схроны» уфолаг, Аскольд Мянжынскі сцвярджае, што прышчэпку з легенды трэба ўспрымаць амаль літаральна. «Беларускі праект – гэта толькі частка вялікага эксперымента, які ставіць магутная іншапланетная цывілізацыя, – заяўляе ён. – Па невядомым крытэру іншапланетнікі абіраюць жыхароў Беларусі, дастаўляюць іх ў сакрэтныя лабараторыі на адной з касмічных станцый, змяняюць фармат іх свядомасці


Скачать книгу

<p>44</p>

Васькоў Ул. Ужо прыкладна 450 гадоў… // http://palivac.livejournal.com/254959.html

<p>45</p>

Багушэвіч Ф. Творы. Мн., 1991. С. 16.