Play.by. Адам Глобус

Play.by - Адам Глобус


Скачать книгу
хапіла! Песняў было не шмат. Зноў жа ж, каб не хапіла, каб усе востра адчулі, як не хапае нам паэзіі, шчырасці, праўды, песні, музыкі і свабоды.

      Канцэрт праходзіў цяжка.

      Складанасці пачаліся з-за журналістаў, якія прызвычаіліся зарабляць свае трыцацць рублёў, пішучы пра забароненыя ўладаю мерапрыемствы. «А ці не забароняць ваш рок-канцэрт?» – «А ці не прыйдуць міліцыянты ў касцёл?» – «А ці адпавядае паэзія вальнадумца Сыса касцёлу?» – «А ці прагучаць пад хрысціянскімі скляпеннямі ягоныя вершы накшталт такога: які ж тады Бог, калі служкі – звяры?» «А праўда, што вершы Сыса выкінулі са школьнай праграмы за тое, што ён уваходзіў у суполку “Тутэйшыя”?» Правакатараў з іх гнюснымі пытаннямі я пасылаў да чорта. Абрыдлі яны мне. Я іх пасылаў, а яны лезлі і лезлі. Яны вырасталі проста з-пад зямлі, і нават, калі я ўжо ішоў на сцэну, недарэчныя пытанні ўсё яшчэ ляцелі мне ў спіну.

      Складанасці з недарэчнымі пытаннямі журналістаў зусім і не складанасці ў параўнанні з капрызамі і паводзінамі рокераў.

      Кася не хацела спяваць першай. Я настойваў, бо толькі адзін радок мог задаць патрэбную танальнасць усяму рок-канцэрту, радок «Надта хочацца ў вырай, мая белая лебедзь!». Настаяў. Кася пагадзілася – з адной умоваю, што мы пачакаем, калі ўсе рассядуцца, бо для гэтага радка патрэбна поўная цішыня. Таму і канцэрт пачаўся са спазненнем.

      Капрызы Русі ляжалі ў іншай плоскасці, ёй не падабалася, што вакол яе круцяцца жанатыя мужчыны. Заляцанні і нават простая ўвага жанатых мужчын яе раздражняла. Раздражнёная рок-спявачка – рэч небяспечная. З ёй трэба абыходзіцца тактоўна і асцярожна, а дзе ўзяць тактоўнасць, калі ўсе навокал узбуджаныя і нервовыя?

      Лявон не зрабіў песню на словы Сыса. «Я спрабаваў, а ў мяне нічога не выйшла! І што, калі песні не будзе? Я ж прыйшоў, я буду спяваць… У нас жа не дзяржаўнае мерапрыемства з зацверджаным сцэнарам?..» Добра, што мы былі ў касцёле, дзе нельга лаяцца. Добра, што Кася згадала песню, якую некалі даўно яна спявала разам з Лявонам. Добра, што Лявон сеў у кутку і аднавіў тую песню. Майстра.

      У Хаменкі было жаданне праспяваць не тры песні, а шэсць. Алег ніяк не мог зразумець, чаму гэта я не хачу паслухаць шэсць ягоных кампазіцый. Не ведаю, ці зразумеў ён мяне, ці проста пагадзіўся.

      Ну а Памідораў не прыйшоў на рэпетыцыю. Ён нават на канцэрт ледзь не спазніўся. Прыехаў злы і засмучаны. Нешта нейкае не склалася ў ягоным побыце. Але ж у кожнага з нас нешта нейкае заўсёды не складаецца. Ды трэба ўсё адно спяваць сваю песню і расказваць сваю гісторыю.

      Я расказваў гісторыю, а рок-н-рольшчыкі спявалі. Рок-канцэрт у касцёле прайшоў выдатна. Галоўнае: усе востра адчулі, як нам не хапае паэзіі, шчырасці, праўды, песні, музыкі і свабоды.

      11. Кніга

      У кнігарні я наведваюся ледзь не штодня. Выдавецкая дзейнасць і літаратурная творчасць без кніжнай крамы мне цяжка ўяўляецца. Думаю, каб я нічога не пісаў і нікога не выдаваў, дык у букіністы і на кніжныя кірмашы ўсё адно заходзіў бы. Мне падабаецца настрой, які


Скачать книгу