Акно ў замежжа (зборнік). Зоя Доля

Акно ў замежжа (зборнік) - Зоя Доля


Скачать книгу
траве. Зазвінелі шампуры, лязгаючы адзін аб адзін, ляглі на край посцілкі. Побач паставіла рондаль з замочанымі ў кефіры шашлыкамі. Віктор разгрузіў машыну і ў нацяжку моцна пляснуў багажнікам.

      – Пайду сплаваю. Праверу, як вадзіца.

      Хутка паскідаў з сябе адзенне, расправіў неспартыўны ссутулены торс, асцярожна ступаючы нязвыклымі да босай хады нагамі, пакрочыў да ракі і сходу нырнуў у ваду.

      Інэса з берага чыркнула вачамі ўслед Віктору і, томна пацягнуўшыся, сказала:

      – Трэба і мне асвяжыцца.

      На ўскрайку берага, ля высокай шапатлівай асакі яна сцягнула з клубоў вузкія шорты, адным махам праз галаву зняла з сябе тонкую майку і, бліскануўшы жоўтымі бляхамі аздобы на белым купальніку, пайшла ў ваду. Валасы струменілі па гладкай скуры плячэй. Аня, кратаючы пальцамі кішэні расцягнутых спартыўных штаноў, шчымліва глядзела ёй услед.

      Вера наторквала на шампуры кавалкі мяса і назірала, як Віктор з Інай, пераўвасобленай раптам у Інэсу, плаваюць адно ля аднаго. Загледзеўшыся, наторкала мяса пад самы заточаны верх шампура.

      – Куды ты столькі наляпіла, здымай апошнія кавалкі, – загадаў Саша і дакорліва пакруціў галавой, – Вера, аб чым ты думаеш? Мне ж трэба, каб краі шампураў былі свабодныя.

      Вера апусціла шампур пікай уніз, сцягнула некалькі кавалкаў мяса і размашыста плюхнула назад у рондаль. Між пальцаў сцякаў кефір з шашлычнай замочкі. Яна яшчэ раз мелькам зірнула на раку.

      Дэльфін і русалка выйшлі з цёмных вод на травяністы бераг. Віктор узяў з пакета шырокі ручнік, абціраючыся стаў ля машыны. Выцерся закруціў ручнік вакол вузкіх клубоў, заткнуўшы рог на таліі. Туды ж да машыны падышла і Інэса, рукой адціскаючы вільгаць з намоклых доўгіх валасоў. З пляжнай сумкі дастала невялікі паласаты махровы ручнік, абцёрла рукі і грудзі, мяккай махрой прайшлася па доўгіх моцных нагах, развярнуўшыся да Віктора, прамовіла:

      – Вытры мне спіну, калі ласка, я не дастаю.

      Віктор з ідыёцкай усмешачкай прайшоўся ручніком па мокрых Інэсіных плячах. Вера перастала торкаць мяса на шампур, атрутным позіркам упілася ў Інэсу.

      «Гадаўка! Ты ж ведаеш, гэта мой мужчына!.. Я чаму цябе на шашлыкі запрасіла? Я цябе запрасіла, каб з Сашам пазнаёміць… падлюка ты!» – віравала ў Веры ў галаве.

      Інэса падзякавала Віктору, зірнуўшы яму ў вочы паглядам шалавы, раскінула на пляжную сумку мокры ручнік і як ні ў чым не бывала пайшла да Веры.

      – Веруня, давай дапамагу. Што мне рабіць, можа агуркі парэзаць?

      Вера натужна ўсміхнулася і падсунула Інэсе шампур.

      – Шашлыкі нанізвай. Вось так, рукой бяры, – Вера запусціла руку ў рондаль з кавалкамі абмазанага кефірам шашлыку і наторкнула на шампур прыгаворваючы: – Оп-ля.

      Інэса неахвотна ўзяла ў руку кавалак мяса і няёмка торкала яго на шампур. Доўгія валасы звісалі мокрымі пасмамі над шампурам.

      – І цыбульку бяры ў рукі, нанізвай да мяса, – давала ўказанні Вера.

      Інэса неахвотна пакошкалася зверху ў рондалі пальцамі.

      – Глыбей рукой, глыбей


Скачать книгу