Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы. Алесь Карлюкевiч

Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы - Алесь Карлюкевiч


Скачать книгу
студэнтам аказалася ўдалай. У час вайны Сасноўскі – падпольшчык, арганізатар партызанскага друку. А як сувязны змяніў імя – таму і цяпер часам некаторыя людзі сталага веку завуць яго Барысам.

      Мы жывём, каб вяртацца

      Лепель, калі ў вандроўку ў Віцебск выбіраешся з Мінска, ніяк не абмінуць. Лічы, пры самай дарозе. Калі надараецца якая вольная гадзіна, то я заўжды спыняюся ў гэтым сімпатычным гарадку. Абавязкова зазіраю ў мясцовы краязнаўчы музей. А па горадзе экскурсаводам у мяне заўжды Ілья Юльянавіч Януш. Нам, даўнім, спярша завочным, знаёмцам, ёсць пра што пагаварыць, паразважаць…

      Лепель заўжды прыцягваў да сябе даследчыкаў. Многія гісторыкі і краязнаўцы рупіліся, каб занатаваць у стагоддзях памяткі зямлі Лепельскай. У 1905 годзе ў Віцебску быў выдадзены нарыс Дз. I. Даўгялы “Лепель, павятовы горад Віцебскай губерні”. Цытую невялічкі фрагмент з выключна цікавай і фактаграфічна багатай кніжкі: “Местечко Лепель, в Витебской губернии состоящее и Виленскому бернардинскому женскому монастырю принадлежащее, которое заключает в себе до 274 душ – монастырских крестьян и в котором находится уездный город, повелеваем: со всеми крестьянами причислить в казенное ведомство и обратить оное в уездный город, причислив и самих жителей того местечка в мещанское состояние, а окружную землю в городской выгон; бернардинскому же монастырю взамен того произвести из казны ежегодно получаемый им ныне с того местечка доход, сколько оного по действительному расчету окажется”. гэта – з указа імператара Аляксандра I ад 5 красавіка 1805 года.

      А хто ж, якія асобы звязаны з Лепелем і прыгожымі ляснымі і азёрнымі ваколіцамі, што раскінуліся побач?.. 3 1833 па 1839 год на Лепелынчыне жыў і працаваў паэт Ян Чачот. Адзін з філаматаў (сяброў навук). У Лепель патрапіў ужо пасля 10-гадовай высылкі, якую адбываў у Кізільскай крэпасці, а пасля ва Уфе. Чачот сабраў два зборнікі наднёманскіх і наддзвінскіх песень. Адзін з рукапісаў так і называўся – “Вясковыя песні з-пад Дзвіны, з ваколіц Лепеля і з самога Лепеля, размешчанага над вялікім возерам і вы ходзячай з яго ракі Улы (часам называемай Ульянкай), якая ўплывае ў Дзвіну пад мястэчкам Улай”.

      Лепель – радзіма знакамітага расійскага акцёра Карпа Саленіка. Нарадзіўся ён у павятовым горадзе ў 1811 годзе. Спярша вучыўся на матэматычным факультэце Віленскага ўніверсітэта. Але цяга да акцёрства, захапленне камедыйнымі пастаноўкамі перамаглі. I ў 1831 годзе Карп – ужо ў складзе Харкаўскай тэатральнай трупы I. Ф. Штэйна. Спярша працаваў суфлёрам. Праз год таленавітага маладога чалавека заўважылі і перавялі ў склад акцёраў.

      Карп выступаў у тэатрах Курска, Кішынёва. Пера да мною – “Дзённік” Тараса Шаўчэнкі (Масква, 1954 г.). У адным з запісаў (ад 20 ліпеня 1854 года) Кабзар успамінае: “Ильин день. Ильинская ярмарка в Ромни, – теперь, кажется, в Полтаве. В 1845 году я случайно видел это знаменитое торжище…” I далей: “Тогда же я в первый раз видел гениального артиста Соленика в роли Чупруна (“Мос кальчаривник”), он показался


Скачать книгу