Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі. Міхась Міхалевіч

Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі - Міхась Міхалевіч


Скачать книгу
лесу не даходіць. Ды і гарод не топіць, толькі да плоту даходзіць. Перш скаціну гадавалі, берагі былі абкошаны, было чысценька, падцёлкі хадзілі за ракой. Яна зараз зарасце, вунь як анялой пазарастала. Перш жа не было гэткага, чыста адна рака была. А цяпер скаціну паставілі на хлеве, кормяць, а берагі зарастаюць. Перш ідзеш у раку, за раку – вада чысценькая, пясочак відаць, а цяпер гразь. Гразь, і ўсё. Абы-што зрабілася, і ўсё. Мой хлапец хоць калі ходзіць ля берагоў з вудай. Дык хоць калі і вывудзіць невялічкага шчупачка. Але няма рыбы надта. Надта многа мурашак было перш, за ногі кусалі, а цяпер нават у лесе мурашак мала.

      Леакадзія Іванаўна Навойчык (дзяв. Путрыч), 1924 г. н. (зап. 2013 г.):

      …Мой бацька зваўся Ясь. Па суседству жылі Рачыцкія, дзе зараз гэта хата. Жыла я тут і пры Польшы. Граніца праходзіла зусім блізка. Пераходзілі граніцу, каму трэба, найбольш у Камені. У нас, у Бакуньках, было вельмі строга. На граніцэ быў вялікі лес. І зараз відаць за ракой, дзе высокі лес, гэта ўжо былі бальшавікі. І рыбу можна было тут лавіць. Самая вялікая рыба ў рацэ – шчупакі. Былі і плоткі. Рака гэта – Вільля. Красіва тут і харашо, праўда? Вокны хат глядзяць на раку, бо там юг. Зімой замярзала – і канём пераезжалі. Дровы ж з лесу вазілі праз Віллю. Лавілі рыбу волакам. Лавілі і сакам. Калі хто адзін, то мог лавіць адзінокім сакам. Самая смачная – мянтуз і шчупак. І салілі рыбу, і жарылі. Усё было так, як сейчас, яшчо, можа, і лучше. Зямля на гародзе – вось паглядзіце: адзін пясочак, але вот дзіва, расце ўсё. Неплоха расце, вось паглядзіце. А кажыцца, ні грама няма глебы. Даўней ваду з ракі пілі. І цяпер, калі вельмі захочацца, бывае, нап'ешся, бо вада з ракі надта ўкусная. Купацца я ўмею, не так каб сільна, але так, каб паплаваць па раке сваей. Усе дзеці ў Бакуньках раней умелі плаваць. Даўней па раце лаўкі сплаўлялі. Лаўкамі у нас звалі плыты.

      Здзіслаў Навойчык, 1917 г. н., мясцовы (зап. яго пляменнік Лявон):

      …Сама лепей рыба лавілася на рацэ, як па ёй ішла граніца. Граніца па Вільлі і Поне ішла з Саланога да Бакунек. Ад Бакунек да Саланога кілометраў 20, ну а па рацэ ўсіх 30. Польскія пагранічнікі патруліравалі граніцу, ходзячы папарна. Адна пара ішла па цячэнню, другая ўверх, потым назад. Калі яны разыходзіліся, то зручны быў момант у 10 хвілін, калі можна было на вуду налавіць рыбы. Вудоўе рабілі з арэху, кручкі рабілі з дроту, а лесу рабілі з конскага хваста. Ужо зналі, які конь спакайнейшы, каб не даў азадкам, дык у яго і рвалі па адной валасінцы. Хадзілі на рыбалку толькі хлопцы да 14 лет, бо старэйшым маглі выпісаць мандат – аштрафаваць. Хадзілі толькі па двое, каб адзін лавіў, а другі назіраў навокал. Але дзе там, у азарце абодва глядзелі на паплавок, пра тое, як цёк час, забываліся адразу – гэдак клявала. Раптам – жалнер хваць за вухо! Біць крэпка не білі. Некаторые з каравульных былі злёйшымі, дык білі і па срацэ, і дубцом, і рукой, другія дабрэйшыя – толькі болі ругаліся, але ўсе дзёрлі за вушы. Рыбу палякі канфіскоўвалі заўсёды сабе, вуды калі-некалі і аддавалі. Ля нашай вёскі неблагія пагранічнікі былі, а вось у Камене дык па двум падлеткам страляць пачалі. Уцякалі яны, дык аднаго ранілі, другога забілі.

      Са стражнікамі ў Бакуньках


Скачать книгу