Восень у Вільнюсе (зборнік). Маргарыта Прохар

Восень у Вільнюсе (зборнік) - Маргарыта Прохар


Скачать книгу
горкага камка ў горле не праходзіць.

      – Хопіць за карціну?

      Мастак хуценька зграбае грошы да сябе ў замасленую кішэнь спяцоўкі. Усе маўчаць. Я забіраю карціну і літаральна ўзлятаю на свой чацвёрты паверх. Я стараюся на яе не глядзець. Зараз мне нельга гэтага рабіць. Нельга, нельга зараз нічога ўспамінаць…

      Перад тым, як выйсці з пад’езда, я раблю глыбокі ўдых, каб крыху супакоіцца.

      Усе трое сустракаюць мяне маўчаннем. Мне здаецца, яны нават працверазелі. Я ківаю галавой на развітанне і хутка іду да трамвайнага прыпынку.

      І толькі седзячы ў трамваі, успамінаю, што ў мяне не засталося нават грошай на талон, я ўсё аддаў і не шкадаваў. Гэта мяне не хвалюе. Карціна… Салодкая хваля эйфарыі на імгненне падняла мяне над светам, нібыта подых мінулага… Можа, гэта апошняя спроба вярнуцца да сваіх мараў ці хаця б пра іх успомніць?.. Не ведаю, мне яшчэ цяжка разабрацца ў сабе, цяжка думаць пра сябе. І я думаю пра іншых – тых, стомленых пасля працы, што едуць у гэтым вагоне трамвая. Усе едуць з працы, а я на працу. Аднак калі, здараецца, еду раніцай з працы, а яны – на працу, – твары тыя ж: засяроджаныя ў сабе, зноў стомленыя. Такое вось назіранне за канвеерам людской масы, якая не бачыць, не заўважае сябе, а я – заўважаю, таму што я – усё ж назіральнік.

* * *

      Пусть жизнь забвение и тьма,

      Я без тебя сойду с ума…

      А жизнь одна,

      А жизнь одна…

      Гэта Вера спявае. Заўсёды перад работай я заходжу да яе павітацца. Гэта значыць я заходжу, хітаю галавой, яна мяне заўважае і ўсміхаецца ў адказ. Вось так мы вітаемся. З Верай у нас даўняе знаёмства: калісьці я працаваў ахоўнікам у гатэлі, праўда, у другім горадзе, і дапамог ёй выблытацца з адной непрыемнай гісторыі. А яна дапамагла мне, у сваю чаргу, знайсці гэтую работу. На першы погляд, мы разлічыліся адно з адным, але засталося штосьці добрае, што можна назваць прыемным словам – сяброўства.

      Я люблю паслухаць, як яна спявае. Люблю сядзець і моўчкі ацэньваць, як яна спявае на сцэне; выкінуць з галавы гэты кабак і ўявіць іншае: у горадзе ноч, а я сяджу ў ціхім парку, адзін на лавачцы, і Вера спявае для мяне, толькі для мяне… Спявае песні пра каханне, якія шчымліва апякаюць сэрца то холадам, то полымем. Калі ты страчваеш каханне, ты раптам разумееш, што страчваеш апору ў жыцці. Вось тады свет абвальваецца на цябе хваляй усіх сваіх шумоў, чужых галасоў, чужых жыццяў, смехам чужога шчасця, і гэта балюча і страшна.

      Осень в городе, и дождь, и слякоть…

      Как тут не плакать, как тут не плакать…

      Гэтая песня адзіная, якую я не люблю, калі яе спявае Вера. Яна магла б выбраць песню і больш радасную. Хаця іншым падабаецца. Я азіраюся і заўважаю пары, якія рухаюцца ў такт мелодыі. Што ж, ім можна крыху і адцяніць сваё шчасце – чужым болем.

      У бар заходзіць Віктар, хуткім узмахам рукі падзывае Макса: відаць, не церпіцца выпіць. Падобна, Віктар і сёння будзе «навесяле». Хаця агучваць чарговы любоўны раман гэта яму наўрад ці перашкодзіць.

      Рэжысёр прасоўвае галаву ў дзверы. Яго ўскудлачаную шавялюру і тоўсты мясісты нос бачна


Скачать книгу