Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік). Артур Конан Дойл

Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік) - Артур Конан Дойл


Скачать книгу
грошай?

      – Даю вам карт-бланш.

      – Абсалютна?

      – За гэты фотаздымак я гатовы аддаць любую з правінцыяў майго каралеўства!

      – А на бягучыя выдаткі?

      Кароль дастаў з-пад плашча цяжкі замшавы мяшэчак і паклаў яго на стол.

      – Тут трыста фунтаў золатам і семсот асігнацыямі. Холмс чыркануў распіску на старонцы са свайго нататніка і перадаў яе каралю.

      – Адрас мадэмуазэль? – спытаў ён.

      – Браяні-Лодж, Серпентайн-авеню, Сэнт-Джонс-Вуд. Холмс запісаў адрас.

      – І яшчэ адно пытанне. Фотаздымак кабінетнага фармату*?

      – Так.

      – Тады дабранач, вашая вялікасць, я спадзяюся, што хутка ў нас будуць для вас добрыя навіны. Дабранач, Ўотсан, – дадаў ён, калі грукат колаў каралеўскага экіпажа пачаў аддаляцца. – Калі вы зазірняце да мяне заўтра а трэцяй, я ахвотна абмяркую з вамі гэтую справу.

      2

      Роўна а трэцяй я быў на Бэйкер-стрыт, але Холмс яшчэ не вярнуўся. Гаспадыня кватэры паведаміла, што ён сышоў з дому адразу пасля васьмі раніцы. Тым не менш я прысеў ля каміна, збіраючыся чакаць яго да ўпору. Мяне вельмі зацікавіла расследаванне гэтай справы, і нягледзячы на тое, што яна была пазбаўленая вычварнай і злавеснай атмасферы, што атачала абодва злачынствы, апісаныя мной раней, сам яе характар і высокае становішча кліента надавала ёй пэўную незвычайнасць. Да таго ж, калі пакінуць убаку само расследаванне, якое мусіў правесці мой сябар, ужо тое майстэрства, з якім ён завалодваў сітуацыяй, яго востры і дасціпны розум прымушалі мяне з асалодай назіраць за яго працай і імклівымі і спрытнымі прыёмамі, што дапамагалі яму разблытаць самыя невытлумачальныя таямніцы. Я так прызвычаіўся да яго нязменных поспехаў, што мне і ў галаву не магла прыйсці думка пра магчымасць паразы.

      Каля чацвертай дзверы адчыніліся, і ў пакой увайшоў п’яны з выгляду конюх, жахліва апрануты, з раскудлачаным чубам, бакенбардамі і пачырванелым тварам. І хаця я прывык да дзівоснай здольнасці майго сябра да пераўвасаблення, мне давялося тройчы ўважліва агледзець Холмса, перш чым я ўпэўніўся, што гэта дакладна ён. Кіўнуўшы мне, ён знік у сваёй спальні, адкуль з’явіўся праз пяць хвілінаў у цвідавым касцюме, акуратны і рэспектабельны, як і заўсёды. Паклаўшы рукі ў кішэні і выцягнуўшы ногі да каміна, ён некалькі хвілінаў ад усёй душы смяяўся.

      – Цудоўна, проста цудоўна! – ускрыкнуў ён і зноў пачаў душыцца ад смеху, пакуль марудна і бяссільна не адкінуўся на спінку крэсла.

      – Што такое?

      – Смех дый годзе! Магу пабіцца аб заклад, што вы ніколі не здагадаецеся, як я прабавіў раніцу і што ўрэшце зрабіў.

      – Нават не ўяўляю. Імаверна, вы назіралі за звычкамі міс Ірэн Адлер і, магчыма, за яе домам.

      – Усё правільна, і вынікі досыць незвычайныя. Але раскажу па парадку. Я пакінуў дом у пачатку дзявятай у выглядзе беспрацоўнага конюха. У фурманскім таварыстве пануе цудоўны дух разумення і ўзаемадапамогі. Зрабіся адным з іх – і будзеш ведаць усё, што ведаюць яны. Хутка я знайшоў Браяні-Лодж. Гэта проста цацачны асабняк: два паверхі, фасад выходзіць на вуліцу, а ззаду – сад. На дзвярах – замок ЧабаСкачать книгу