Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік). Артур Конан Дойл

Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік) - Артур Конан Дойл


Скачать книгу
і палкамі. Холмс кінуўся ў гэтую бойку, каб абараніць лэдзі, але, дабраўшыся да яе, закрычаў і паваліўся на зямлю з залітым крывёй тварам. Калі ён зваліўся, гвардзейцы кінуліся ў адзін бок, абадранцы – у другі, тым часам як усе астатнія, прыстойна апранутыя людзі, што назіралі за сутычкай не ўмешваючыся, сабраліся вакол лэдзі, каб абараніць яе і дапамагчы параненаму. Ірэн Адлер, як я буду па-ранейшаму называць яе, узбегла па прыступках і цяпер стаяла перад дзвярыма, азіраючы вуліцу. Яе раскошны сілуэт вымалёўваўся на фоне асветленай вітальні.

      – Бедны джэнтльмен моцна пацярпеў?

      – Ён мёртвы, – адказала некалькі галасоў.

      – Не, не, ён яшчэ жывы! – запярэчыў іншы. – Але памрэ яшчэ да таго, як вы адвезяце яго ў лякарню.

      – А ён мужны чалавек, – сказала нейкая жанчына. – Калі б не ён, у лэдзі адабралі б кашалёк і гадзіннік.

      Гэта сапраўдная хеўра і да таго ж вельмі жорсткая. Ах, ён пачаў дыхаць!

      – Ён не можа так ляжаць на вуліцы. Можна занесці яго ў ваш дом, мадам?

      – Канечне. Пакладзіце яго ў гасцёўні. Там вельмі зручная сафа. Калі ласка, сюды.

      Марудна і ўрачыста Холмса занеслі ў Браяні-Лодж і паклалі ў гасцёўні. Я тым часам назіраў за ім са свайго паста ля акна. Запаліліся лямпы, але гардзіны яшчэ не былі апушчаныя, таму я цудоўна бачыў Холмса, які ляжаў на канапе. Не ведаю, ці мучыла яго ў той момант сумленне за адыграную ролю, але мне ніколі ў жыцці не было яшчэ так сорамна, як у хвіліны, калі я назіраў за прыўкрасным стварэннем, якому мы ладзілі пастку і якое з такой далікатнасцю і дабрынёй даглядала параненага. Але кінуць справу, давераную мне Холмсам, было б найчарнейшай здрадай. А таму я загартаваў сэрца і дастаў з-пад ольстэра* дымавую ракету. «Самае важнае, – думаў я, – гэта тое, што ёй самой нічога не пагражае. Мы проста перашкодзім ёй пагражаць іншаму чалавеку».

      Холмс сеў на канапе, і я ўбачыў, што ён пачаў рабіць сутаргавыя рухі – як чалавек, якому не хапае паветра. Служанка кінулася да акна і расчыніла яго. У тое ж імгненне я заўважыў, што ён падняў руку, і з крыкам «Пажар!» закінуў ракету ў пакой. Ледзь паспела гэтае слова вылецець з майго рота, як увесь натоўп гледачоў – апранутых добра і дрэнна, джэнтльменаў, конюхаў і служанак – падхапіў мой крык. У пакоі клубіўся густы дым і вырываўся праз адчыненае акно. Мімаходзь я заўважыў фігуры, што насіліся ў пакоі, і праз імгненне пачуў голас Холмса, які ўпэўніваў, што трывога была беспадстаўнай. Праслізнуўшы праз натоўп, які ніяк не супакойваўся, я скіраваўся да рога, праз дзесяць хвілін радасна адчуў поціск рукі майго сябра і з палёгкай пакінуў разам з ім месца бурных падзеяў. Некалькі хвілін Холмс ішоў паспешліва і маўкліва, пакуль мы не завярнулі на адну са спакойных вулак, што вяла на Эджвер-роўд.

      – Вы цудоўна справіліся, доктар, – зазначыў Холмс. – Лепшага нельга і жадаць. Усё прайшло проста цудоўна.

      – Фотаздымак у вас?

      – Я ведаю, дзе ён.

      – Як вы пра гэта даведаліся?

      – Як я і чакаў, яна сама мне паказала.

      – Я ўсё яшчэ нічога не разумею.

      – Я


Скачать книгу