Нічые (зборнік). Андрэй Федарэнка

Нічые (зборнік) - Андрэй Федарэнка


Скачать книгу
для сябе Чайка адкопваў дзесьці на самым донцы яшчэ адно пачуццё, самае моцнае – зайздрасць. Канечне, ён не мог не зайздросціць ім. Іхняй веры, іхняму фанатызму, іхняй любові да свайго… Тое, што яму, недавярку, двурушнаму камандзіру палка, бачылася няўдалым спектаклем, тое для іх несумненна было самай святой, самай важнай у жыцці справай; за ўдзел у гэтым «спектаклі» яны не марудзячы гатовыя былі заплаціць і самымі жыццямі, і гэта значыла, што яны мелі права на ўсё, чаго вырашылі дабівацца: на зямлю, на волю, на сваю армію, на сваю Рэспубліку, на сваю мову, сцяг і герб.

      Ім было за што і, галоўнае, за каго ваяваць, – а за іх было каму маліцца. У іх былі хаты, бацькі, жонкі, дзеці, ім збіралі ў дарогу хатулі і торбы, хрысцілі іх услед; яму ніхто не збіраў аніякай торбы, ніхто яго не праводзіў – дзядзька яшчэ з цямна быў дзесьці ў лесе, цётка, калі ён сядаў да СокалКутылоўскага ў фурманку, якраз карміла скаціну і калі і перахрысцілася, дык ад таго толькі, што нарэшце сплаўляе Бог з селішча забыўшага меру госця…

      Такія вось прычыны і такія вынікі з іх, – паныла думаў Чайка, а снег тым часам суняўся, Морач даўно павярнула ў абход мястэчка. Уперадзе віднеліся крайнія семежаўскія хаты. «І ўцягнуў жа мяне чорт ва ўсё гэта…»

      – Павал Пятровіч, – гляньце! – перапыніў яго думы радасным воклічам Даніла.

      Чайка падняў галаву. Ардынарац паказваў кудысь за агароды, на вуліцу, паралельную той, што была перад імі.

      ХІ

      Спраўджваліся ранішнія чуткі – ішоў на злучэнне са случчакамі полк з Грозава, колькасцю не менш тысячы. Хвост доўгай калоны віўся вужакаю, упаўзаючы ў Семежава. Калі Чайка з Данілам наўпрасткі, агародамі, выбраліся на гэтую ж вулічку, іх заўважылі.

      – Чайка, хлопцы!

      – Cам Чайка, камандзір! – паляцела з хваста ў галаву. «Вужака» зламалася, пярэднія, не разумеючы, што там такое, марудзілі, азіраліся, заднія наступалі ім на ногі… Чайка неахвотна, адно дзеля таго, каб не парушаць гэтага ходу, прышпорыў бедную кабылу і трушком паскакаў уперад; Даніла за ім.

      – Гураа! – крычалі ім радасна.

      – Слава Чайку!

      – Баян, хлопцы! Баян хутчэй!

      І праўда – зараз жа наперадзе пачуліся гукі разладжанага інструмента. Не паспеў баяніст яшчэ як след прабегчыся пальцамі па «галасах», як грымнула, заглушыўшы і баян, і брахню сабак за платамі, песня – без запявалы, тысячным “харалам”:

      Адвеку мы спалі і нас разбудзілі,

      наўчылі, што трэба рабіць!

      што трэба свабоды,

      зямлі чалавеку,

      што трэба зладзеяў пабіць!

      Гэтае «пабіць!!!» так гаркнулі, што пад Чайкам, які вымушаны быў спыніцца і ўзяць пад казырок, шарахнулася кабыла, а самаму заклала вушы. І ў каторы раз, а цяпер асабліва, раздражненне «марсэльезай» дрыжыкамі прабегла па спіне; так прыкра стала ад гэтага наіўнарабскага прызнання, што доўга спалі (канечне, само сабой мянялася «п» на «р»)… Было штосьці, шкадобы вартае, і ў разладжаным баяне, і


Скачать книгу