Уладзевы гісторыі (зборнік). Уладзімір Сіўчыкаў

Уладзевы гісторыі (зборнік) - Уладзімір Сіўчыкаў


Скачать книгу
Н., спачатку спыталі, а потым сталі патрабаваць, каб павырывала і аддала ім макі.

      Гаспадыня абуралася, адпрэчвала нязваных гасцей, але тыя не зважалі нават на яе мужа, які на шум выйшаў з дому.

      – Слухай, цётка, не раві! Аддавай макі па-харошаму, покуль мы яшчэ добрыя!

      – Нішто сабе, добрыя – убіліся на чужую сядзібу без дазволу ды яшчэ тут камандаваць будуць!

      – Канечне, добрыя! Другія даўно сілком павырывалі б тое, што трэба, змультавалі б табе кусты дый павытоптывалі б грады. Урэшце, сваё патрабуем!

      Вольга ледзь не захлынулася ад абурэння: – Гэта што ж тут ваша?!

      – А тое, што трэба! Хіба ты гэтыя макі садзіла?! Мы ж па вясне і падсыпалі насення на твае ўскапаныя грады! А вераб’і пад суседскім плотам, думаеш, чаго валяюцца ў пяску дагары нагамі? Надзяўбліся нашых канопляў… – Якіх яшчэ канопляў?!

      – А вунь тых кусцікаў з жоўтымі мяцёлкамі. Спытайся ў свайго мужыка: ён у цябе ў акулярах, на разумнага падобны.

      – Дык вы ў нас, аказваецца, арандатары?!

      – Слухай, цётка, харош далдоніць! Нам няма калі – у нас у шалашы на ўзлеску сяброўка загінаецца, а ты тут пустое болабоніш! Ломка ў чалавека, урубаешся?

      – Дык вы наркаманы?! – ледзь ня села долу гаспадыня.

      – Ага, зараз табе даведкі з наркадыспансера пакажам!

      – А што, як я ў міліцыю пазваню?!

      – Звані, калі мазгі ў цябе курыныя. Самой жа потым горш будзе!

      Тут Віталь, мужчына пенсійнага веку, мякка папрасіў жонку сысці ў дом, пааддаваў няпрошаным візіцёрам злашчасныя макі, а пасля той ліхтугі доўга і разважліва супакойваў узнерваваную кабету: – Ну, падумай сама. Падумай, як след і без эмоцый! Вось мы з’едзем у горад, а яны можа яшчэ тыдзень прабавяцца ў сваім будане. А як будуць раз’юшаныя, дык прыцягнуцца ў любы момант дый навычвараюць тут, што ўздумаюць. Захочуць, шыбы паб’юць, а захочуць і яшчэ што горшае ўчыняць, каб папомсціцца! Узімку вунь з дзясятак дамоў абрабавалі, а дзе былі тыя вартаўнікі, дзе была тая міліцыя?! Павер, мы перад такімі прыхаднямі і злодзеямі практычна безабаронныя…

3 жніўня 2010 года.

      Крадуць, а прыемна!

      Пэўны час працаваў Павал К. у газеце-штотыднёвіку і за літаратурнага аглядальніка.

      Аднаго дня ў нібыта незалежнага выдаўца Уладзіміра С. ён спытаўся: – А ведаеце, што кніжкі вашае фірмы, якія вы прыносіце нам на анонсы і на рэцэнзіі, знікаюць?!

      – Гэта як? – спытаўся заінтрыгаваны выдавец.

      – А так! Народу ў нас тут пракручваецца шмат. Акрамя нашай, месцяцца ў гэтым памяшканні яшчэ дзве рэдакцыі, а таксама і грамадская арганізацыя, што ёсць юрыдычнай гаспадыняю выгоднага пункта ў цэнтры сталіцы. Прыходзяць сюды і аўтары, і навучэнцы Калегіума, і наведнікі семінараў, перакладчыцкіх майстар-класаў… – Ну дык і што?

      Конец ознакомительного фрагмента.

      Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

      Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.

      Безопасно


Скачать книгу