Галасы (зборнік). Макс Шчур

Галасы (зборнік) - Макс Шчур


Скачать книгу
на працу, а некаторыя нават яе страцілі.

      Вярнуўшыся дамоў з Прагі пасля непрацяглага адпачынку ў вар’ятні, Псіх бавіць на вёсцы час так, як і заўжды. Гэта значыць, што раз на тыдзень ён рэгулярна абыходзіць вёску, акурат як ягоныя cябры-паліцыянты. Сустрэўшы некага, хто з першага погляду здаецца яму благім чалавекам, Псіх плюе яму ў морду. Наадварот, сустрэўшы некага, хто яму з першага погляду падабаецца, ён паказвае яму свае геніталіі (гэтага паліцыянты не робяць). У Псіха на абодва кшталты людзей асаблівае чуццё. Дзіўна, аднак, тое, што часцяком на працягу дня яму трапляюцца адны нягоднікі, якім ён нястомна плюе ў морду, тым часам як цягам наступнага дня ён сустракае ўжо адных анёлкаў, якім паказвае геніталіі, прычым збольшага анёлкі – тыя самыя ўчорашнія нягоднікі. Напэўна, на наступны дзень Псіх прыходзіць да высновы, што яны ўжо выправіліся.

      Псіх, уласна, не вінаваты ў тым, што ён псіх. Астатнія вар’яты любяць свайго галаву перадусім за тое, што побач з ім здаюцца нармалёвым нармалёвымі. Аднойчы Псіха сустрэў Акулярнік і прывітаў яго словамі «Дай бог здароўя», на што, як ні дзіўна, замест пляўка ў морду атрымаў ветлы адказ: «Бога няма, боўдзіла!» Відаць, Псіх і насамрэч не такі ўжо і дурань.

      Вынаходнік

      Вынаходнік вам ніякі не Псіх, каб хадзіць па вёсцы і пляваць на людзей. Яму на іх ад душы пляваць у сябе дома, адкуль ён ніколі не выходзіць. Там жа ён без усякага спеху разглядае свае геніталіі. Я пра гэта ведаю таму, што ў Вынаходніка на вокнах няма фіранак, бо яму няма чаго хаваць ад аднавяскоўцаў. Ён імі занадта пагарджае, каб іх саромецца. Карацей, Вынаходнік жыве ў гэткім шкляным доме, таму вокны ягонага дома ёсць адначасова вокнамі ў Вынаходнікаў свет – і наадварот.

      На тых жа вокнах, дакладней на шыбах, Вынаходнік расклейвае паведамленні пра свае вынаходкі, якімі ёсць пераважна галаваломкі. Чытаць іх па-любому нашмат цікавей, чым абвесткі на дошцы вясковых уладаў, дзе пішуць у асноўным пра тое, хто дзе памёр. Вынаходнікавы паведамленні пачынаюцца гэтак: «Калі Вы не хочаце, каб з Вашага дзіцяці вырас такі ж даўб…б, як Вы самі, купіце яму галаваломку! Вядзецца пра маю ўласную вынаходку ўсяго за тысячу крон». Далей ідзе апісанне галаваломкі, дзе даўб…бам тлумачыцца яе прынцып. Яго я яшчэ ні разу не зразумеў, хаця дарогаю ў карчму Вынаходнікавы абвесткі заўжды чытаю. Ані дарогаю назад я яго не разумею, хаця тады звычайна прынцып здаецца мне ў чымсьці яснейшы.

      Вынаходнік вынаходзіць галаваломкі як на транспарцёры. Чаму ўласна «як»: ён іх і вынаходзіць на транспарцёры, то-бок на трэнажоры для бегу, якім карыстаецца досыць часта, каб падтрымліваць форму. Што яму яшчэ рабіць цягам бегання на трэнажоры, як не вынаходзіць, калі ў яго, у адрозненне ад рэшты вяскоўцаў, няма нават тэлевізара? А няма яго ў яго таму, што ён яго яшчэ не вынайшаў. То ж бо ўсё абсталяванне свайго дому ён прыдумаў сам і змайстраваў уласнымі рукамі, наколькі я магу пра гэта меркаваць з вуліцы. Напрыклад, электрычнага імбрыка ён не мае, гэта пэўна – іначай не кіпяціў бы


Скачать книгу