Галасы (зборнік). Макс Шчур

Галасы (зборнік) - Макс Шчур


Скачать книгу
я ўдала пажартаваў.

* * *

      Здаецца, што нядзеля і панядзелак памяняліся месцамі – учора на будоўлі пад акном цэлы дзень грукаталі працоўныя прылады, затое сёння ўва ўсей вёсцы пануе настолькі глыбокая цішыня, што мне нават пачало не ставаць тых ненавісных мне гукаў. У звычайныя дні маторы за акном гудуць увесь час, як рэанімацыйныя прыстасаванні: адчуванне, што, калі б яны адключыліся назаўжды, адключыліся б ад сваіх кіслародных падушак і ўсе насельнікі вёскі, як тыя зомбі ў якім галівудскім фільме.

      Пад маім акном ужо доўгі час будуецца нейкая віла, і калі меркаваць паводле прагрэсу й размаху працаў, то цалкам магчыма, што з яе аднойчы вылупіцца новая Вавілонская вежа. Прынамсі, за тры гады праз гэтую будоўлю прайшлі ці не ўсе народы свету: славакі, цыгане, украінцы, манголы, в’етнамцы, афрыканцы… Засталося яшчэ, каб да іхнага ліку далучыўся і я. Думаю, што неўзабаве так яно і будзе. Менавіта таму грукат працоўных прыладаў настолькі мяне раздражняе. Але сёння за акном цішыня, затое за дзвярыма з самай раніцы шумна гаспадараць суседзі. Прыходзіць страшная думка: няўжо яны ўжо жэняць сваіх дзяцей? Як я мог пражыць тут столькі гадоў і не заўважыць, што іхныя дзеці выраслі? Здаецца ж, яны толькі паспелі нарадзіцца… Хаця хто ведае, што ў маіх суседзяў за культурны бэкграўнд і ці ёсць у іх нейкія ўзроставыя абмежаванні на шлюбы. Такім чынам, неўзабаве ў доме дзяцей будзе ў некалькі разоў болей… Падстава для чарговае эміграцыі.

      Суседзі ўспрымаюць мяне, як калісьці зусім іншыя суседзі ўспрымалі майго бацьку: падазроны тып. Чым меней яны мяне бачаць, тым больш, натуральна, пра мяне ведаюць. Тым не менш час ад часу я ўсё-ткі пакідаю сваю кватэру для таго, каб праверыць пошту, ну і яшчэ – каб выканаць абавязак, звязаны для мяне з найвялікшым прыніжэннем: прыбраць, у адпаведнасці з графікам і патрабаваннямі добрасуседства, лесвіцу. Заўсёды пасля гэтай дзесяціхвіліннай грамадска-карыснай працы я адчуваю вострую неабходнасць напіцца, каб пазбавіцца нервовага стрэсу. Апрача алкаголю, на мяне супакаяльна ўздзейнічае сузіранне мапы Аргенціны – прынамсі цягам першых дзвюх гадзінаў. Але рана ці позна я немінуча ўсведамляю, што адзіным уратаваннем у маім стане могуць быць толькі ўцёкі з вёскі ў горад. Канчаткова зразумець гэта мне звычайна дапамагае жудасная і неверагодна голасная музыка ў гукаўзмацняльніках, паразвешаных на кожным рагу, каб ніхто, крый божа, не мог схавацца ад жыццёва важных паведамленняў мясцовых уладаў. Гэтая папсня, паводле меркавання апошніх, павінна прынаджваць да гукаўзмацняльнікаў усіх, як жалейка заклінальніка пацукоў. Які неасвечаны дэспатызм! Мой інстынкт акупаванага селяніна, аднак, прымушае мяне прыслухоўвацца да гэтых абвестак: можа, урэшце прагучыць загад прымусова заступаць на будоўлю? Але якое там: самае смешнае, што абвесткі штогод тыя самыя – часам здаецца, што яны гучаць у запісе. Напрыклад, пра рой пчолаў, які ад кагосьці ўцёк. Цалкам верагодна, што гэта той самы рой пчолаў, што й летась. І гэта я яшчэ маўчу пра перыядычныя выпрабаванні


Скачать книгу