Завяршыць гештальт. Макс Шчур

Завяршыць гештальт - Макс Шчур


Скачать книгу
сваіх словаў назад ледзь не са сьлязьмі ўваччу: не магу, дружа, канец, наезьдзіўся, стары стаў, налівай. Герой аўтастопу ў ім памёр недзе пад Рэгенсбургам. Што ўжо тады казаць пра мяне, які ніколі ня быў героем ні аўтастопу, ні чаго-небудзь іншага? Такія, як выглядала, асуджаныя лёсам вандраваць або на ровары (найчасьцей трэнажорным), або прадугледжаным для іх цывілізацыяй спосабам: аўтобусамі й цягнікамі (ад самалётаў я, як негерой, адмовіўся быў адразу пасьля адзінаццатага верасьня, калі не раней). Але ж на цывілізацыі, вядома, асабліва не зэканоміш, цывілізацыя сама прывыкла эканоміць на вас. То бок хочаш ня хочаш, а выкласьці грошыкі давядзецца – уява, што значна падразала крылы майго ўяўленьня.

      Зрэшты, чаму ж, ёсьць яшчэ, кажуць, іншы варыянт: калі вы дастаткова малады й бяз комплексаў, вы можаце абвясьціць на інтэрнэце збор сродкаў сабе на дарогу, узяць заплечнік і пляншэт ды выправіцца самае меншае ў кругасьветнае падарожжа, каб даказаць сабе і астатнім, наколькі вы рэальна круты. Па дарозе, у якасьці падзякі сваім віртуальным спонсарам, вы можаце весьці штосьці накшталт дзёньніку – няважна, дзе: у галаве, сшытку, лепш адразу ў інтэрнэце – нічога такога, што хацелася б утаіць ад астатніх, ні ў вашай галаве, ні ў вашым навакольлі не адбываецца. У дзёньніку вы будзеце пісаць прыблізна пра тое, што ўсё раней прачытанае й бачанае вамі ў сеціве адпавядае рэчаіснасьці – хіба не адкрыцьцё? Не забудзьце, вядома, паказаць сябе сапраўдным патрыётам: гэта значыць, абыходзіцца з абарыгенамі як зь дзікунамі ўжо таму, што яны ніколі ня чулі пра вашую краіну. А вы ж маеце як мінімум адну надзвычайную падставу ёю ганарыцца: гэтая краіна плодзіць такіх герояў як вы! Дасьць бог, вам пашанцуе, і дзікуны не зьядуць вас за гэтае стаўленьне, ані за вашую модную кепку, гіпстэрскі выгляд, гіпэртрафіраваную схільнасьць да сэлфі і бязмэтнае глоўбдрочэрства – усім гэтым, вядома, вы выстаўляеце сябе немалой рызыцы: дзікуны ж, у адрозьненьне ад вас, не правялі некалькі гадоў у падарожжах і праз гэта а прыёры ня могуць раўняцца з вамі (як-ніяк, сучасным Магелянам) у цывілізацыйным узроўні і кругаглядзе, таму асьцярожней зь імі. Галоўнае – не затрымлівайцеся нідзе больш як на пару дзён, іначай вам там божа барані могуць знайсьці якую працу. Аднак памятайце, што вашая праца, ваш фул-тайм-джоб – гэта быць самім сабой, вы ж ня проста так зьехалі, вы шукаеце «сам сябе» – то бок тую мэдыйную зорку ў сабе, у якую ператворыцеся па вяртаньні, ну хай ня ў зорку, а проста ў знакамітасьць, самае меншае – у сымбаль свайго пакаленьня мамчыных сынкоў і дачушак роднай бацькаўшчыны, што гераічна адмаўляюцца ад хатняга камфорту дзеля таго, каб умацаваць камфорт ува ўласных галовах, ад якога не адмовяцца ніколі.

      Ані гэты варыянт з кодавай назвай «творчая камандзіроўка» мне не пасаваў: знайсьці ў інтэрнэце спонсараў для мяне яшчэ цяжэй, чым спыніць «запарожац», дый пісаць рэгулярныя справаздачы для фсб, як я называю адну сацыяльную сетку, я ня ўмею. Аднак інтэрнэт нездарма ёсьць штучным мозгам чалавецтва: у асобных ягоных кутках,


Скачать книгу