Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка

Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка


Скачать книгу
стріх вода кап-ле-е,

      Да-а-й із стріх во-да кап-ле.

      Мо-ло-до-му плэ-ска-ры-ку

      Бы-стра рыч-ка пах-нэ,

      Быс-тра рыч-ка пах-нэ,

      Бы-стра рыч-ка пах-нэ.

      Улетку яны з Ганнай заплывалі на возера; іх яно цешыла шырокай прасторай, лёгкімі хвалямі, якія ледзь-ледзь гойдалі човен. Вабілі вока спакойныя плёсы, трыснягі і дзівосна свежыя лілеі. Ім здавалася, што вадзяны водар і водар лілей нельга перадаць на словах, што ўсім гэтым поўніцца не толькі возера, але і самі яны. Уражанні надоўга заставаліся ў сэрцы. Адпачывалі на невялікай зялёнай і мурожнай выспе. У прыродзе наогул усё было такое дзівосна цнатлівае, новае і заўсёднае, вечнае… Ім таксама здавалася, што на чоўне яны прастуюць у вечнасць і што ніколі не скончыцца той шчаслівы рух.

      Пасля прагулкі па Мотальскім возеры з твару Ганны доўга не знікала патаемная і шчасная ўсмешка, у яе голасе была сама мілагучнасць. Якраз у адну з такіх хвілін ёй пад сэрца і пастукалася сваім сэрцайкам Маня.

      Барыса Рамановіча вось-вось павінны былі прызваць на службу ў хвалёнае польскае войска, а гэта значыла, што ён часова мусіў развітацца як з бацькоўскай хатай, так і з асяродкам усіх уцех, летуценняў. Дома захваляваліся, асабліва Аксіння-маці, якой стала вядома пра ягоны вялікі грэх перад Ганнай Міхавічанкай. І, каб улагодзіць падзeі, Барыс за дзень да свайго ад’езду ў бок Варшавы знайшоў на пагулянцы сваю мілаху, вядома, замружаную, сумную, хоць і бойкую (не хацела выгляду падаваць, што ёй блага), павёў да бацькоўскае хаты. Але Ганна, як толькі даведалася пра намер Барысa ў гэты дзень, у гэты момант назваць яе перад Пятром і Аксінняй Пісарчукамі сваёй жонкай, надта збянтэжылася. Яна адчула сорам і страх у душы ды заўпарцілася на самым падворку. Тады Барыс падхапіў яе на рукі. Ганна ж, нягледзячы на свой зняважаны гонар, а можа, якраз і таму, гарнулася да гожага хлопца і зблізку яшчэ больш бунтавала сэрца яму. Ён унёс яе ў хату, паставіў побач з сабой. Ганна не ведала, куды вачэй дзяваць. А ў Аксінні пры ўсведамленні гэтакай дзеі сэрца закалацілася ад неспакою.

      Барыс грубавата крыкнуў:

      – Мама, глядзі Ганну, каб не збэсцілася, і не давай нікому ў крыўду. А я… я тым часам д’яблу гэтаму служыць буду. Чаго ўталопілася? Я кажу пра Пілсудскага.

      – Добра, сынку…

      На наступны ж дзень і паехаў. Яго чакаў кавалерыйскі полк.

      А вакол сонца па нябачнай спіралі ў прасторы і часе раскручваўся ўжо 1929 год…

      6

      Нарадзілася Маня акурат у зімовую сцюжу, пасля Вадохрышча, калі Зямля круцілася-вярцелася і сціху выстройвала лёс чалавечы пад знакам Вадалея. Польскія паны ўсё яшчэ ўладарылі ў Пінску, Янаве, Моталі. Па тым часе яны ўладарылі на ўсе бакі ад Моталя, гміннага мястэчка Драгічынскага павета Палескага ваяводства. Ёй жа спадобілася мець бацькамі карэннага беларуса, старэйшага сына Пятра Рамановіча – Барыса, высокага, cпраўнага круглатварага дзецюка, у пары з Ганнай Міховіч, мясцовай прыгaжуняй, якая станам, гнуткім і ладным, паглядам, лагодным і ўсмешлівым, пасавала яму.

      Маня


Скачать книгу