Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.. Аляксандр Гужалоўскі

Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг. - Аляксандр Гужалоўскі


Скачать книгу
П. Мядзёлка ў сваіх успамінах наступным чынам апісвае аблічча былога актора Першага беларускага таварыства драмы і камедыі Іванова: «…у брудным, зношаным салдацкім шынелі, расхрыстаны, з заросшым чорным шчаціннем тварам, смактаў махорачную самакрутку, пускаючы клубы смуроднага дыму, і густа са смакам сплёўваў на падлогу»[136].

      На паседжаннях фабрычна-заводскіх камітэтаў абмяркоўваліся заявы працоўных аб дапамозе ў набыцці адзення і абутку. Дрэнна была апранута асноўная маса моладзі. Вялікай праблемай была ніжняя бялізна, у тым ліку панчохі і шкарпэткі. Трыкатажныя фабрыкі наладзілі яе вытворчасць толькі ў сярэдзіне 1920-х гг., прычым іх прадукцыя была сапраўдным дэфіцытам. Бялізну можна было набываць у прыватных крамах, таргсінах і на рынках, але кошты альбо сродак плацяжу (золата) рабілі яе недасягальнай для большасці насельніцтва. Беларускі жаночы часопіс прапаноўваў сваім чытачам выкрайкі станікаў, а таксама інструкцыі па іх вязанні з воўны.

      Разам з тым нямногія заможныя грамадзяне маглі набыць якасную ежу, адзенне, мэблю, нават аўто. З сярэдзіны 1920-х пачала адраджацца мода на адзенне еўрапейскага стылю, якое прывозілася з-за мяжы і выраблялася мясцовымі краўцамі. Касцюмы «марэнга» і з бастону, фетравыя боты, каверкотавыя і шэвіётавыя паліто, коцікавыя манто, каракулевыя сакі, вавёрчыны шубкі, панчохі са стрэлкай, духі «Убіган» – гэтыя рэчы таксама сталі сімваламі быту часоў НЭПу.

      Адным з «заможных грамадзян» быў паэт, рэдактар слуцкай раённай газеты, кіраўнік мясцовай філіі «Маладняка» П. Шукайла, які ў 1925 г. займаў «прыгожы дом з парадным ганкам». Яго зямлячка С. Плашчынская (жонка Я. Пушчы) узгадвала: «Гэта была цікавая асоба. Летам ён насіў вышываную белую кашулю, падпярэзаную беларускім поясам з кутасамі. У яго былі прыгожыя светлыя доўгія валасы. Хадзіў ён заўсёды з вялікім партфелем і сукаватым кіем. Зімой быў апрануты ў футраную цялячую куртку і ў лакавыя пантофлі. Апранаўся на той час вельмі багата. Часам мог узяць з сабою пяць-шэсць дзяўчат і павесці іх у кіно. Наогул, быў дзядзька добры. Яму было 27 год»[137].

      Нэпманскаму стылю адзення П. Шукайлы супрацьстаяла новая рэвалюцыйная эстэтыка. У ліпені 1920 г. на вуліцах беларускіх гарадоў з’явіліся мужчыны ў скураных камісарскіх куртках, скураных фуражках і салдацкіх гімнасцёрках. Прыкметай новага часу стала чырвоная касынка – сімвал вызвалення жанчын. Камсамольцы апранулі «юнгштурмаўкі» – ваенізаванае адзенне, запазычанае ў нямецкай камуністычнай арганізацыі «Чырвоны юнгштурм». Камсамольская форма засталася адным з яскравых успамінаў дзяцінства пісьменніка Р. Рэлеса: «Камсамольцы і тут [на гастролях трупы Ул. Галубка ў Чашніках у 1927 г. – А. Г.] былі ў касцюмах паўваеннай формы. Кашуля, штаны-галіфэ, боты, хоць было лета. Без ботаў гэтая форма – не форма. Цераз плячо – партупея. Гэта таксама абавязкова. І дзяўчаты-камсамолкі насілі форму. Толькі замест штаноў на іх былі кароткія спадніцы, і хадзілі яны ў чаравіках на нізкіх абцасах»[138].

      Увосень 1924 г. у краіне прайшла дыскусія аб партыйнай этыцы,


Скачать книгу

<p>136</p>

БДАМЛМ. Ф. 403. Воп. 1. Спр. 13. Арк. 9.

<p>137</p>

Плашчынская С. З дзён далёкіх і блізкіх // Полымя. 1992. № 6. С. 178.

<p>138</p>

Рэлес Р. Постаці ў часе // Полымя. 2000. № 8. С. 170.