Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг.. Аляксандр Гужалоўскі

Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг. - Аляксандр Гужалоўскі


Скачать книгу
ленінская – 125 аркушаў; папулярна-палітычная – 100 аркушаў; музычная – 100 аркушаў; сялянская – 80 аркушаў; камсамольская і піянерская – 50 аркушаў; жаночая – 20 аркушаў; ваенная – 15 аркушаў[141].

      Тэатр, кінематограф, эстрада адразу ж звярнулі на сябе павышаную ўвагу партыйнага кіраўніцтва з прычыны іх масавасці і запатрабаванасці з боку моладзі, што адкрывала шырокія перспектывы іх выкарыстання ў прапагандысцкіх мэтах. Гэта, у сваю чаргу, вымагала ўсталявання жорсткага і ўсеабдымнага кантролю за імі. Да таго ж тэатры, кінатэатры, цыркі выклікалі падазронасць па кадравым складзе – у іх працавалі пераважна беспартыйныя інтэлігенты, «спадарожнікі». Ад ідэалагічнага кіраўніцтва партыі паступалі ўстаноўкі, якія зводзіліся да засцярогі творчай думкі ад любых контррэвалюцыйных праяў, усталёўвалі прыярытэт выхаваўчых функцый над забаўляльнымі, а таксама аднолькавыя эстэтычныя стандарты ў дачыненні да ўсіх відаў мастацтваў.

      У 1920 г. у Мінску ў будынку гарадскога тэатра адбылося ўрачыстае адкрыццё Беларускага дзяржаўнага тэатра (з 1926 г. – БДТ-1). У 1926 г. у Віцебску распачаў дзейнасць Другі Беларускі драматычны тэатр (БДТ-2). З 1928 г. у Магілёве дзейнічаў тэатр пад кіраўніцтвам У. Кумельскага (у 1932 г. пераўтвораны ў Рускі тэатр БССР). Вялікай папулярнасцю ў аўдыторыі карыстаўся ўнікальны вандроўны тэатр (з 1932 г. – БДТ-3) пад кіраўніцтвам першага народнага артыста рэспублікі У. Галубка. Акрамя беларускіх, існавалі Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР, створаны ў 1926 г. пад кіраўніцтвам акцёра і пастаноўшчыка М. Рафальскага, і Дзяржаўны польскі тэатр БССР, што працаваў з 1929 г. у будынку касцёла св. Сымона і Алены ў Мінску. Іх рэпертуарную палітыку, а таксама ідэалагічны бок дзейнасці кантраляваў спецыяльны цэнзурны орган – Галоўрэперткам. Палітызаваны характар мела прадукцыя самадзейных тэатраў рабочай моладзі, на якія была ўскладзена задача прыстасавання тэатральнай культуры да ўзроўню пралетарыяту.

      Уладная палітыка ў дачыненні да кіно зводзілася да максімальнага павелічэння пракату стужак вытворчасці савецкіх кінастудый за кошт замежных і дарэвалюцыйных расійскіх карцін. Усе кінакарціны, якія паступалі ў пракат з Белдзяржкіно, падлягалі папярэдняму прагляду Галоўрэперткамам. «Удасканальванне» кінакарцін адбывалася шляхам выразання найбольш «шкодных» месцаў і замены тытраў. Нязменную ўвагу ідэалагічных кантралёраў напачатку 1920-х гг. выклікаў рэпертуар мінскіх кінатэатраў. Падпарадкаваныя Наркамату асветы кінатэатры «Пралетарый», «Чырвоны факел», «Чырвоная зорка», «Інтэрнацыянал», на іх думку, змяшчалі вялікую колькасць эратычных стужак: «Прайдзіцеся па Савецкай і палюбуйцеся на афішы: “Утрыманка і ўтрыманец”, “Раман балерыны”, “Той, хто пралівае крывю” і інш. і інш. Падобныя назвы больш падыходзілі б да нейкага кутка Парыжа, ці то да Манмартра, але ніяк да Чырвонай сталіцы Савецкай Беларусі»[142]. Пошук кампрамісу паміж ідэалагічнымі патрабаваннямі і самаакупальнасцю кіно працягваўся да канца дзесяцігоддзя. Напрыклад, у 1929 г. Белдзяржкіно


Скачать книгу

<p>141</p>

НАРБ. Ф. 4п. Воп. 1. Спр. 2356. Арк. 13–14.

<p>142</p>

Звезда. 1922. 5 дек. № 287. С. 4.