Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага. Стэфан Корф

Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага - Стэфан Корф


Скачать книгу
чалавек гадоў сарака чытаў ліст. Кіцель вісеў на крэсле, а шабля стаяла побач. Генерал-маёр Серакоўскі жэстам прапанаваў наведвальніку сядаць.

      – Вы спазніліся, – ён адклаў ліст да другіх папер.

      – Так, пан, але мы чакалі патрулёў, каб сабраць больш інфармацыі. Спадзяюся, генерал прабачыць мне.

      Генерал маёр прагледзеў ліст. Нічога істотнага: «просім прыняць», «размаўляць як са мною» ды «найлепшых пажаданняў». Звычайны рэкамендацыйны ліст, з якім адпраўляюць амбасадара ці прадстаўніка. Пасля хуткага знаёмства Грабоўскі выцягнуў яшчэ два аркушы з-пад мундзіра. Адзін ліст ад генерала Хлявінскага, другі ад пана Карніціча, што загадваў рэкагнасцыроўкай у літоўскай дывізіі. Серакоўскі зламаў пячатку на першым. Хутка прагледзеўшы тэкст, ён працягнуў:

      – Добра. У вас ёсць дзе спыніцца ў Шарашове?

      – Я меркаваў завітаць у карчму, генерал. – адказаў госць.

      – Не трэба, – Серакоўскі патрос званочкам, хутка ўвайшоў сакратар. – Язэп, пакліч пані Мацільду, хай знойдзе пакой для генерал-лейтэнанта. У карчме зараз вы наўрад ці знойдзеце месца. Нас тут, як-ніяк, дывізія… – генерал узяў другі ліст. – Цыцыянаў[5] сышоў са Слоніма… Дрэнна і добра адначасова. У вас, пан Грабоўскі, ёсць меркаванні, куды ён можа ісці?

      – Мы ўзялі некалькі палонных ля Дзятлава. Хутчэй за ўсё, расейцы ідуць на Вільню.

      – Значыць, хутка ў нас забяруць людзей… – працягнуў чытаць генерал. – Як наогул справы ў дывізіі? У лісце ёсць «вайсковая падрыхтоўка жаўнераў не выклікае пытанняў, мясцовае насельніцтва дапамагае хлебам і віном». Апошняе слова мяне бянтэжыць… Ці ёсць вопыт у войскаў? Колькі маршу вытрымаюць?

      – Асноўныя палкі дывізіі раней былі ў баях, прайшлі апошнюю канфедэрацыю, – зацвердзіў Грабоўскі.

      – На чыім баку?

      – Яны жаўнеры, – адвёў вочы Грабоўскі. – Яны былі і там, і там. Тады… тады ім ніхто не казаў, што ад краіны адкусяць кавалак, як ад хлеба, ды яшчэ і пальцы зачэпяць. Зараз людзі рвуцца ў бой, яны адданыя Рэчы Паспалітай.

      – Адданыя… А што пра афіцэраў? – скрыжаваў рукі на грудзях генерал-маёр Серакоўскі.

      – Я вас не разумею, генерал. Яны служаць Рэчы…

      – Глядзіце, пан Грабоўскі, – перапыніў яго генерал, – у канфедэрацыю абодва бакі былі за нашу Радзіму. Але адны жадалі змен і велічы, другія – старых парадкаў і волі. Адны гатовыя былі пакласці сваю маёмасць, грошы, імя і жыццё, каб краіна ізноў была моцнай. Іншыя ж бачылі моц у самаўпраўстве, у шанцы аднаго чалавека змяніць кола гісторыі.

      Змянілі вось… Нас падтрымлівае Францыя, мы адпускаем сялян, даём больш правоў не каталікам, падымаем падаткі на войска. Я ведаю, што і ў мяне пад бокам ёсць людзі, якія не жадалі пушчаць мяшчан да зямлі, якія ледзь за шаблю не хапаюцца, пачуўшы пра скартабэлят[6]. Але без іх нам не перамагчы… Я ведаю, што сам Хлявінскі не вельмі добра казаў пра Найвышэйшага камандуючага[7], быў супраць гэтай вайны. Можаце казаць адкрыта – адсюль нічога не сыдзе.

      – Прабачце, генерал, не маю звестак. Усе ў дывізіі адданыя Рэчы Паспалітай і гатовыя…

      У


Скачать книгу

<p>5</p>

Аддайце кесару кесарава, а Богу божае (лац.).

<p>6</p>

Цыцыянаў Павел Дзмітрыевіч (1754–1806) – расейскі вайсковы дзеяч, генерал-маёр.

<p>7</p>

Скартабэлят – наданне шляхецтва прадстаўніку нешляхецкага паходжання.