Бог кахання Марс. Сяргей Балахонаў

Бог кахання Марс - Сяргей Балахонаў


Скачать книгу
ваенная тэхніка – гэта быў падворак музея вайсковай славы. У звыклым краявідзе з танкаў, самаходных гармат, бронетранспарцёраў і нават самалёта-знішчальніка зрок выхапіў верацяно ракеты класа «зямля-паветра». Не, ракета не была новым экспанатам, і раней даводзілася бачыць яе незлічонае мноства разоў. Проста цяпер яна падалася асабліва пагрозлівай, дарма што была скіравана ў процілеглы ад вокнаў бок.

      За іншымі шыбамі праглядаўся дворык, абсечаны старой цаглянай агароджай. Дворык быў такі маленькі, што колькі прыпаркаваных у ім машын амаль не пакідалі вольнага месца для дзіцячых забаў. Таму дзеці сноўдалі між клумбамі і вузкай дарожкай каля двухпавярховага дома, дзе жыў Руткоўскі. «Заціснутасць» дома ў абцугах дзвюх вуліц адбілася літарай «А» ў яго адрасе. «Не прышый кабыле хвост», – казалі на гэты конт некаторыя. Але сам Ягор любіў і дом, і двор, і адметнасці іх размяшчэння.

      Адчыніўшы акно, што выходзіла на дворык, ён стаў сведкам гульні чародкі пяці-шасцігадовай малечы.

      – Што гэта такое? – імітуючы ўладны голас, прамаўляў адзін з іх.

      – Прабачце, сэр, але я звальняюся з фірмы, – з наўмыснай млявасцю тлумачыў другі.

      – Чаму? Мы ж табе так добра плацім. Пяцьсот тысяч долараў у год табе мала? Давай мы тады табе будзем восемсот тысяч плаціць. Згода?

      – Не, сэр. Я не хачу ніякіх грошай. Я хачу спакойна пажыць дзе-небудзь за горадам.

      – Ясна. Трэба выклікаць доктара. Доктар! Доктар!

      Да іх адразу ж далучыўся трэці ўдзельнік гульні – дзяўчынка ў белай шапачцы.

      – Што ў вас тут? Хто захварэў? – дзелавіта казала яна, паглядаючы на сяброў.

      – Доктар, праверце вось гэтага працаўніка, – загадаў хлопчык, што выконваў ролю дырэктара. – А то ён неяк дзіўна сябе паводзіць.

      – Зараз мы ўсё хуценька праверым, – стала завіхацца дзяўчынка, адкрываючы валізку з цацачнага набору «Юны медык».

      На хвіліну разляглося маўчанне. Дзяўчо корпалася з цацачнымі інструментамі, беручы «аналізы» ў «хворага».

      – Усё зразумела. У вас сімптрон таптальнага янота. Медыцына тут бяссільная, – заявіла яна і развяла рукі, паказваючы бездапаможнасць.

      Нечакана падгледжаная сцэнка вельмі ўразіла Руткоўскага. Уразіла не так манерай гульні – ён ведаў, што дзеці ў захапленні могуць выконваць ролі вельмі таленавіта. Уразіла, бо яскрава сведчыла, што праблема сінтатадзіну перастала быць праблемай, цікавай адно спецыялістам.

      Ён вярнуўся да камп’ютара і пашукаў у інтэрнэце навіны, ці не дакаціўся сіндром да Беларусі. Знайшоўся адзін беларускі сайт, прысвечаны незвычайнай хваробе. Было бачна, што ён рэгулярна абнаўляўся. Ягор праглядзеў з дзясятак старонак. Сімптомы. Меркаваныя спосабы прафілактыкі. Хроніка хваробы па іншых краінах. У Беларусі аніводнага выпадку. «Гэта пакуль», – песімістычна зазначыў сам сабе навуковец, узяў са стала дасланы з Мінска альманах і скіраваўся да канапы, лежачы на якой любіў чытаць.

      Свой артыкул, прысвечаны сістэматызацыі балцкай тапанімікі гомельскага Пасожжа ў святле археалагічных


Скачать книгу