Трыкутнiк караля. Яўген Аснарэўскі

Трыкутнiк караля - Яўген Аснарэўскі


Скачать книгу
а затым вярнуў яе на месца. Падсунуўшы крэсла да стала i з павагай схіліўшыся, ён даў зразумець каралю, што той можа заняць сваё месца і прыступіць да ліста.

      – Гэтыя чарніла добра падыдуць для пергамента, – сказаў Якаў, дастаючы з-за пазухі невялікую бутэлечку з шчыльна прычыненай вечкай. – Зрабiце ласку ды скарыстайцеся маім пяром, Ваша Вялікасць, – дадаў ён, дастаючы маленькае чорнае пёрышка.

      Пяро гэта чамусьці зрабіла асаблівае ўражанне на Панятоўскага.

      – Гэта як быццам вароніна? – спытаў кароль усміхаючыся.

      – Так, Ваша Вялікасць.

      Панятоўскі сеў за стол, на якім яго госць расклаў прыналежнасці для пісання, дадаўшы звычайны аркуш паперы з тэкстам.

      – Проста перапішыце тэкст на пергамент, Ваша Вялікасць, сказаў Панурыш.

      – Не так даўно я як раз практыкаваўся ў каліграфіі, – адказаў яму кароль.

      Пакуль былы правіцель аднай з найбуйнейшых дзяржаў Еўропы перапісваў тэкст з лістка на пергамент, Якаў Панурыш у поўным маўчанні застыў побач з каралём. Ён быў настолькі нярухомы, што здаваўся не жывым чалавекам, а мармуровай статуяй. Панурыш уважліва сачыў за пяром у руцэ Станіслава Аўгуста. Не кожнаму даводзілася бачыць караля асабіста перапісваючага тэкст з паперы на пергамент. Чорнае пяро паскрыпвала і пакідала літары, якія складвалiся ў словы.

      Нарэшце кароль скончыў і, пакінуўшы пяро ў чарніліцы, падняў галаву на свайго госця.

      – У Вашай Вялікасці выдатна атрымалася, – сказаў Панурыш, злёгку пакланіўшыся. – Ці гатова месца для дару?

      – Так, – адказаў Панятоўскі, – яно там, – ён махнуў рукой у бок адной з дзвярэй залы.

      Устаўшы з-за стала, ён накіраваўся да яе. Кароль адчыніў дзверы, з-за якіх быў бачны выхад у будынак капліцы злучанай з авальнай заляй калідорам.

      – Нам трэба дзейнічаць хутка, – сказаў кароль.

      Панурыш і Панятоўскі прайшлі ў далёкі канец памяшкання, там відочны быў маленькі столік. Ссунуўшы яго ўласнымі рукамі, кароль прыўзняў дошку, на якой стол стаяў, і вачам яго адкрылася глыбокая яма. На дне ямы ляжаў драўляны куфар, без якіх-небудзь упрыгожванняў.

      – Усё так, як павінна быць. Тут і варта пакінуць дар. Трэба будзе распарадзіцца, каб слугі схавалі ўсе сляды, старанна заладзілі падлогу. У вас жа яшчэ ёсць некалькі давераных слуг, Ваша Вялікасць?

      – Так, яшчэ ёсць.

      Суразмоўцы вярнуліся ў авальную залу. За дзвярыма пачулася руская гаворка і бразганне шпор.

      – Канвой… – прамовіў Станіслаў Аўгуст, ды сумна паглядзеў у вакно.

      Кароль памарудзіў у нерашучасці яшчэ імгненне, а затым павярнуўся да Панурыша, які стаяў за два крокі.

      – Тыя, хто павінны ведаць – будуць, у тым ліку нейкія габрэі? – спытаў кароль.

      – Так.

      – І апошняе, што вы павінны сказаць мне. Я прасіў імператрыцу за свой народ, я не магу забыць свой абавязак перад ім. Я ведаю, што вам адкрыта будучыня краіны, і мая будучыня таксама. Дык вось, адкажыце мне, я хачу ведаць: што будзе з маёй радзімай? – кароль гаварыў усё хутчэй. –


Скачать книгу