Шляхетны пуць. Владимир Пат
падзяк.
Я кахаю твае палымяныя вочы,
Што мне зорамі свецяць у цемры людзей,
Мне не трэба ніколі нічога апрочай:
Толькі іх цішыня, і сузор’е надзей,
І твае валасы, што цалую ўночы,
Іх пяшчоту заўсёды трымаю ля сэрца,
А ўсмешка вернасцю заўсёды побач –
Песняй мілагучнай па прасторы льецца…
А я сэрцу твайму, а я вуснам тваім,
Што чырвонеюць моцна – да самай любові –
І што пояць мяне смачным мёдам сваім,
Раскажу аб каханні на матчынай мове…
Мы сустрэлісь з табой, каб навек разам быць,
Ты – напеў веснавы маёй сумнай душы,
Тваёй кветкі святло проста так не забыць,
І пачуцця між намі не бачна мяжы!
* *
*
Мяжа Пачуцця Між Намі
Прысвячаецца Мяжы Пачуцця
Хто бываў па-за ёй хоць аднойчы,
Той ісціну ведае:
Паўсюдна разам з намі крочыць
Каханне з бедамі.
Я ведаю сваёй душы мяжу:
Я так баюся!
Я ад ільда твайго дрыжу,
Інакш – прымусіш…
*
За мяжой пачуцця засталося Каханне –
Усё, чаму я свій лёс прысвяціў…
Нечакана прыйшло гэта наша расстанне,
Пачуццё, быццам восенню лісце, трымціць.
За мяжой пачуцця засталося трымценне,
І нічога не чуць, акрамя цішыні.
Скінь да долу сваё ўсё адзенне
І няўпэўнена руку маю ты крані,
Каб вярнуцца ізноў да балючага, роднага,
Разбурыць паміж намі пачуцця мяжу.
Я слухаць прагну ручая лагоднага –
Пра голас твой ўжо з-за мяжы пішу…
Ўзрасла мяжа між намі пачуцця,
Цяпер нянавісць поўніць вочы тыя,
Што каштавалі больш ўсяго жыцця,
Што роднымі былі, былі святымі…
*
Я па-за ёю не бываў пакуль,
Бо дзесьці ёсць яшчэ агеньчык пачуцця,
Бо апынуўшыся, не вернешся адтуль.
А лісты мае ў цішыню ляцяць…
* *
*
Спадарыня Маёй Душы
Той, што стала мне адзінай…
Ты – суседка майго пачуцця,
Ты – пралеска і подых Сусвету,
Ты – матуля Любові Жыцця,
Позірк ветру, Прынцэса паэта.
Нараджэнне зімовага цуда –
Першы снег – мы сустрэлі з Табою.
Я малю Сарамлівага Муду,
Каб пазбавіў кахання і болі.
Мы з Табой размаўлялі без мовы:
Для мяне тое была, як свята!
А адказ Твой быў лёдам зімовым…
Чараўніца, пазбаў мяне кратаў!!!
Зорка ў небе павінна быць Ёй:
Можа, Ты – прыгажуня-Венера?
О, Душы Спадарыня Маёй,
Ну навошта Табе я паверыў?!
Кветкай Ты зачаруеш паэта –
Што Табе я магу адказаць?
На зямлю з неба кінуцца дзе-та
Або лёс свой з Табою звязаць!..
Ты – суседка майго пачуцця,
Ты – пралеска і подых Сусвету.
Слёзы