Сляза ляза. Павел Гаспадыніч
жывіцы.
Стварэнне свету
Вішняй зімовае наспеў твой сон
І нібы птушка з далоняў
Успырхнуў у неба
Празрыстае як сон
Пра птушку і
Вішню і
І зіму.
Неснагавую зусім зіму.
Час ад часу слязлівую.
Прахалодную як труну ў
Прасторы трупярняў.
Безумоўна,
Ты адзіны там з жывых
(Ці табе так падаецца?)
Бо сон, вядома, надзейны падманнік і
Падменнік
Заменнік
Жыцця, у якім
Зімовай вішняй даспявае
Богам згубленае Слова.
«Калі наўкола неспакой…»
Калі наўкола неспакой,
Бы дзідай сэрца працінае,
І слота косіць шыхты мрой —
Згадай свой край забраны.
Хоць і не забраны для цябе
Ардой ваўчыных згряў,
Хай шалам дзеяцца ў сяўбе,
Над нескароным – Краем.
Лютуюць прыхадняў сцягі —
Апрыкрыя Усходу знакі —
Твае ж не ўзяць ім берагі,
З бусламі не лятаць сабакам.
Руйнуюць храмы ўласных душ,
Няхай, народжаныя Хамам.
Твой сад спамінны з Княства Руж —
Не адчыніць ім яго брамы.
Як ні жадаць ім, не згібець
Ані табе, ані нашчадкам —
Датуль, пакуль у сэрцы днець
Пагоні Велічнае спадкі.
Д'ябал слухае цішыню…
І галосяць знічкі, па жывых галосяць, гэта люд крывіцкі
чорны ветах косіць.
Анатоль Сыс
Д'ябал слухае цішыню
Душ крывіцкіх збалелых.
Можа, пустка патрэбна яму
У вачах іх збялелых…
Выпівае анёл чарку сну
З бел-чырвонага куфля на небе.
Д'ябал шэпча ў хмелю яму:
Няма месца абодвум на глебе
Што ўзарана слязьмі і крывёй
Спакон веку яму падуладных…
Суразмоўца ў адказ цішынёй
Праслаўляе народ гэты ладны…
Праслаўляе мінулыя дні,
Што Пагоняй лунаюць у душах.
З тых часоў, калі Каралі
Баранілі крывіцкасць у Пушчах.
І калі не спакушаны Бог
Беларусь блаславіў вольным краем…
А ў 2010 з Раства Яго рок
Д'ябал душы ў краіне збірае…
Ды не бачыць ён пустку ў вачах,
І пакоры крывіцкай ня бачыць
Анёл шэпча: «Нячысты, твой страх
Зямлі гэтай свабоду пазначыць….
Д'ябал слухае цішыню
Душ крывіцкіх збалелых….
І здаецца, здаецца яму
Бляск вачэй іх у полымі веры…
Плошча
Адчуваю:
за мной са зброяй ідзе цень.
доўгі, насуплены, змрочны…
з цягам часу хаваецца ў Дзень,
нібы апошні бяглянак на Плошчы…
Ты адчуваеш:
боль – за табою бяжыць.
доўгі, апрануты ў форму вайскоўца.
адчуваеш:
сняжынка