Сланы Ганібала (зборнік). Уладзімір Арлоў

Сланы Ганібала (зборнік) - Уладзімір Арлоў


Скачать книгу
зарабляць у 1863-м крывавыя царскія траякі і пяцёркі.

      Я набліжаюся да пачатку мінулага стагодзьдзя, і сьвечка сямейнага паданьня, што асьвятляе мне шлях, пакрысе ператвараецца ў маленькі агарак. Але перш чым патухнуць, зьліўшыся зь няпамяцьцю, яна яшчэ раз успыхвае, вырываючы зь цемры апошняе імя – Бутрамеевага бацькі Цыпрыяна.

      Калі адкінуць відавочна легендарныя зьвесткі пра тое, што Цыпрыян «адбіў у пранцуза самога Кутуза» і пасьля быў узяты да яго за кухара, бо рабіў надзіва смачныя, пханыя пальцам кілбасы (прычым генэрал-фэльдмаршал так яго любіў, што нават вазіў з сабою па тэатрах), дык атрымаецца, што мой прапрапрадзед нарадзіўся недзе паміж першым і другім падзеламі Рэчы Паспалітай. Нашы ўсходнія землі ўжо былі захопленыя Расейскаю імпэрыяй, і Беларусь, што ніколі ня ведала рэкруцкіх набораў (бо Вялікае Княства Літоўскае мела прафэсійнае войска), пачала спраўна пастаўляць юнакоў спачатку на пажыцьцёвую, а потым на мала чым ад яе адрозную 25-гадовую царскую службу. Дарэчы, падчас напалеонаўскага паходу ў расейскім войску служыла прыкладна 50 тысяч беларусаў. Не нашмат меней было іх і пад сьцягамі францускага імпэратара.

      Што да супольных з генэрал-фэльдмаршалам паходаў майго продка па тэатрах, дык, можа стацца, згадкі гэтыя не зусім і легендарныя. Ці не захавалася ў іх памяць аб прыгонным тэатры графа Зорыча, якому з 1788 году належаў недалёкі ад Капысіцы павятовы Шклоў? У Зорычавым тэатры наладжваліся паказы алегарычных балетаў з хорамі, міталягічных пантамімаў, камэдыяў і трагедыяў, камічных опэр і фэерыяў. Імёны шасьці актораў з шклоўскае трупы можна знайсьці ў Беларускай энцыкляпэдыі. Чаму б не ўявіць, што мой продак Цыпрыян трапіў на нейкую з тых камэдыяў? I ці ня ў тыя часы ўзьнікла ў матчынай радзіне трывалая прыхільнасьць да тэатральнага мастацтва, якую нядаўна пацьвердзіў абураны ліст аднае з маіх цётак. «Ты там, дзетка, у сваім Мінску, – пісала цётка, па засвоенай у школе завядзёнцы пагарджаючы знакамі прыпынку, якія я расстаўляю толькі цяпер, – схадзі ў ваш ціатар і скажы, што калі прыйшоў чалавек у клуб на пастаноўку прыабшчыцца, як той ваш міністар па цілівізары казаў, к сталічнаму іскуству, дык няхай яго ў клуб пускаюць і ў ботах, і ў кухвайцы, бо ён, чалавек гэты, – тружаніца, і ў клуб адразу з хвермы прыйшла, а на хверме ў нас гардзяробаў нямашака, бо каровы калгасныя могуць з галадухі ўсе нашыя гардзяробы за малінку зьесьці».

      За прапрапрадзедам Цыпрыянам пачынаецца сьцяна непрасьветнае цемры, у якой бясьсьледна губляюцца карані майго радаводу; пра крону ж, спадзяюся, паклапоцяцца мае сыны і ўнукі, калі, вядома, не ўмяшаецца кашчавая рука Чарнобылю.

      Апошняе, пра што, улучыўшы нагоду, хачу тут сказаць, – адкуль у мяне расейскае прозьвішча.

      Найперш пакаюся, што быў час, калі я зусім паважна меўся перамяніць яго на іншае ды нават пачаў падпісваць тым, іншым, свае літаратурныя практыкаваньні. На шчасьце, Бог утрымаў мяне ад больш рашучых захадаў, і я не зьняважыў памяці вядомых і невядомых мне продкаў, якія мелі гэтае


Скачать книгу