Сланы Ганібала (зборнік). Уладзімір Арлоў

Сланы Ганібала (зборнік) - Уладзімір Арлоў


Скачать книгу
Першы нібыта прыходзіць да другога й кажа:

      «Ты – агент КГБ!» – «Не, сынок, – па-бацькоўску ўсьміхаецца Шэварднадзэ. – Гэта ты агент КГБ. Я – генэрал КГБ».

      Першая пляшка цынандалі, як і часіны застою, калі яна каштавала ня больш за два рублі, ужо сталася гісторыяй.

      У Боры бяруць марозіва салдацікі Савецкай арміі. Лыжачкі ў Абх. ССР (ці ў незалежнай РГ) ужо скончыліся, і Бора падае марозіва зь відэльцамі. Воддаль спыняецца машына з трыма грузінскімі гвардзейцамі, і паміж мною й Борам адбываецца другі дыялёг.

      – Боря, ты хотел бы служить в национальной гвардии?

      – … национальная гвардия… и… – вытанчана й прыгожа лаецца Бора.

      – Боря, а в Советской армии ты служил?

      – Советская… и… армия… и… – Бора лаецца непрыгожа й нявытанчана.

      Вяртаючыся да бервяна, я знарок раблю кругаля, каб прайсьці побач з нацыянальнымі гвардзейцамі й падараваць аднаму зь іх бел-чырвона-белы значак.

      – Ты за Гамсахурдиа? – замест якога-небудзь значка наўзамен, пытаецца гвардзеец, і тры пары цёмных вачэй глядзяць на мяне, нібыта тры дубальтоўкі.

      – Я за демократию, – абачліва адказваю я пад гэтымі трыма сэктарамі абстрэлу.

      – Проходи, – кажа гвардзеец.

      Цынандалі з новае пляшкі пераконвае, што водаправод у «Бары» з 12 да 17.00 пакуль што не адключаюць.

      Бервяно, мора і цынандалі зноў скіроўваюць мае думкі да загадкі – дзе я знаходжуся? – і да асобы, якая гэтую загадку ўвасабляе.

      Чарговае перабываньне Гамсахурдзіі на волі атрымалася такім працяглым, што дысыдэнт здолеў ператварыцца ў прэзыдэнта.

      Народ любіць свайго прэзыдэнта батона Зьвіяда Гамсахурдзію. Ніякага сумневу ў гэтым не пакідае ўчарашні нумар «Вечернего Тбилиси», што тырчыць у мяне з кішэні.

      «Напрасно враги Грузии, – напісана ў ім на першай старонцы, – тешат себя надеждой, что наш народ устал в борьбе за независимость и демократию. Он неутомим, как и его Президент. Проискам врагов мы противопоставим сплоченность и единство. Те же, кто выступает против народа, будут сурово наказаны».

      Ад гэтых суворых слоў лёгкі хмель пакідае мяне, і я пасьпешліва напаўняю філіжанку, каб адагнацца ад халоднае думкі, ці не выступаю я супраць народу, што супрацьпаставіць мне сваю згуртаванасьць і адзінства.

      З газэтнае паласы на мяне дапытліва пазірае дарагі батона прэзыдэнт. «Хай смутак ніколі ня росіць вачэй тваіх добрых і ясных» – выплываюць на памяць словы зь ліста беларускага народу да вусатага суайчыньніка дарагога батона прэзыдэнта.

      Тамсама, на першай старонцы, пад партрэтам дарагога батона падвярстаны ліст армянаў, якія дзякуюць «и лично дорогому президенту» за адкрыцьцё ў грузінскай школе армянскае клясы.

      Учора ўвечары, калі далі электрычнасьць, першая праграма ТV паведаміла, што ў Тбілісі за арганізацыю забастоўкі арыштавалі старшыню грузінскага дзяржтэлерадыё ды яшчэ дзевяць апазыцыянэраў. Тэлежурналісты па-ранейшаму бастуюць, і на тбіліскай праграме ідуць адно інфармацыйныя выпускі з амэрыканскімі баевікамі.

      У


Скачать книгу