Чалавек з брыльянтавым сэрцам. Леанід Дайнека

Чалавек з брыльянтавым сэрцам - Леанід Дайнека


Скачать книгу
І выносяць з-пад вады ўрны з попелам-прахам сваіх памерлых дзядоў.

      Як прафесійны гісторык Гай Дубровіч з прагнасцю чытаў кнігі сваіх калег, напісаныя яшчэ да Вялікай Эры Плюралізму. Усе яны – і манархісты, і рэспубліканцы, і лібералы верылі, што чалавецтва знаходзіцца толькі на самым пачатку вялікай, можа, нават бясконцай дарогі, што шчасце – наперадзе, як ранішняя зорка на ружовым небасхіле. Асабліва верылі ў гэта камуністы, без аніякіх сумненняў, самаахвярна, з фанатызмам. Яны не азіраліся назад, усё не было часу, а не павярнуўшы галавы, не ўбачыш, бо ў чалавека няма вачэй на патыліцы. Так і беглі праз дзесяцігоддзі, не тое што назад, пад ногі не паспявалі глянуць, не маглі ўразумець, па чым бягуць – па кветках? па касцях? Формула існавання была такая: «Рух – усё, мэта – нішто». Ды горкае расчараванне чакала ўсіх гэтых бегуноў. Тыцнуліся носам і губамі ў сцяну, крывёй заліліся.

      Вялікая Эра Плюралізму ўлічыла памылкі папярэднікаў. Нездарма на франтоне Дома Народаў, які пабудаваны ў цэнтры Планеты на афрыканскім экватары, велізарнымі літарамі напісана: «Заўтра пачынаецца ўчора». Людзі быццам ачомаліся ад эйфарычнага сну. І з яркай выразнасцю ўсе раптам убачылі (прычым убачылі менавіта ўсе, а не толькі навукоўцы), што старадаўнім народам гісторыя здавалася не прагрэсам, а рэгрэсам. Чатыры вякі ўпаміналіся ў міфах тых народаў: залаты, срэбны, медны, жалезны. Дык вось залаты век быў не наперадзе, а ззаду. Быццам перавярнулася егіпецкая сівая піраміда і цяжкой падэшвай уторкнулася ў неба.

      Чытаючы старыя манускрыпты, не са здзіўленнем, а з ціхім шкадаваннем адзначаў Гай Дубровіч усемагутную веру сваіх далёкіх папярэднікаў у несакрушальную бязмежную сілу тэхнікі і навукі. Людзі калісьці марылі аб птушыных крылах і змайстравалі самалёт, а потым ракету і зоркалёт. Людзі навучыліся глядзець праз метал і камень, пасяліліся на акіянскім дне, перамаглі рак, пачалі ажыўляць мёртвых (праўда, толькі дзяцей), нарабілі камп'ютэраў, акружылі сябе полчышчамі паслухмяных звышпрацавітых робатаў, накіравалі космадэсантнікаў на Марс і Венеру. Але ўсяго гэтага ім было мала. Людзям здавалася, што яшчэ адзін крок, адно кароткае, як узмах веек, імгненне – і рухнуць сцены апошніх, такіх зманлівых таямніц, рассыплюцца на каменьчыкі гранітныя горныя хрыбты, знікнуць інерцыя, вага, можна будзе лёгка і крылата пайсці па вадзе, па самым лютым агні; можна растапырыць пальцы рукі, з усяго маху ўдарыць імі ў камень – і пальцы не зломяцца, а ўвойдуць у яго, нібы ў масла. І вернікі, і закаранелыя атэісты адчулі сябе (спачатку толькі ўва сне і ў наркатычных мроях) калі не багамі, дык двайнікамі багоў, і ўжо не адзін прымерваўся, шукаў пункт апоры, каб перавярнуць Зямлю. Але буйны метэарыт, што нечакана для Касмічнай варты прыляцеў, упаў з хмарыстага неба і разбіў, нібы курынае яйка, ядзерны рэактар на поўдні Афрыкі, напалохаў усіх, дакладней кажучы, амаль усіх. Адразу 26 красавіка кожнага года (незагойны дзень Чарнобыльскага выбуху) было аб'яўлена Днём Вогнішча і Лучыны. Па ўсёй планеце, у гарадах


Скачать книгу