З дазволу караля і вялікага князя. Леў Казлоў

З дазволу караля і вялікага князя - Леў Казлоў


Скачать книгу
e>

      Як ні круці, а ўсё ж гісторыя – гэта не столькі само па сабе мінулае, колькі тое, што пра яго напісана.

      Дарма думаць, што такое сцверджанне справядлівае выключна ў адносінах да нас і да нашага круцельскага часу. Не, так і раней было і, хутчэй за ўсё, пазней таксама будзе.

      Для прыкладу, кінем вокам на гэткую традыцыйна паважаную краіну як… ну, хай сабе Францыя. Возьмем з яе гісторыі агульнавядомы факт.

      Пад завяршэнне XIV стагоддзя зладзілі французы ў горадзе Парыжы някепскую мураваную будыніну, якую спачатку выдалі за крэпасць, але хутка прызналіся, што мелі на ўвазе турму. Ну, турму дык турму, будыніна ўсё адно патрэбная. Праз чатыры вякі тыя самыя французы ў тым самым горадзе Парыжы тую самую мураванку ў друз патрушчылі, катаржную працу продкаў проста зраўнялі з зямлёй. Добра, што незадоўга перад тым яны патурылі з мураванкі дзесятак-другі перапалоханых інвалідаў, якія лічыліся турэмнай вартай, жыўцом іх не закапалі…

      Пра такія выбрыкі, на маю думку, адно хіба можна сказаць: «Глупства, пане дабрадзею», – і прынцыпова з французамі не здароўкацца. Так яно ў часе, можа, і сталася б, але французы на тую пару, пакінуўшы ззаду Рабле і набліжаючыся да Гюго і Дзюма, нядрэнна ўжо налаўчыліся пісаць. Таму без асаблівых высілкаў гусіныя пёркі французскіх гісторыкаў і белетрыстаў пераўтварылі вышэйпрыведзены малакультурны факт у штурм народам Бастыліі і Вялікую французскую рэвалюцыю.

      Я наракаю на французаў?.. Не, я зайздрошчу ім. Мяркую, не мне аднаму ў гэтым свеце даводзілася чуць пра тое, нібыта ў беларусаў няма ўласна сваёй гісторыі. Скуль і з чаго такое меркаванне? Не ў апошнюю чаргу з таго, што шмат якія бліскучыя старонкі менавіта беларускай гісторыі напісаны палякамі, рускімі, літоўцамі, украінцамі – як свае. Адпаведна напісанаму яны і ўспрымаюцца, а мы ўсё неяк толькі самі для сябе і… лічымся першадрукарамі.

      Не гісторыі нам бракуе, якой хапіла б на некалькі народаў, а напісанага пра яе. I перш за ўсё – напісанага ў жанры міфатворчасці: лёгкага, займальнага, рамантычнага, неверагоднага… У французаў гэта ёсць, таму ўсе іх васямнаццаць Людовікаў, (хоць аднаму яны самі ж галаву адсеклі) з імі і сёння як жывыя, а тры нашых Жыгімонты паміж нас – мёртвыя.

      Гэта адна з прычын, па якой так цяжка ўздымае крылы нашае Адраджэнне. У большасці людзей адчуваецца няўпэўненасць, быццам іх заклікаюць адраджаць пустэчу, дзе няма і не было аніякіх гістарычных рэалій – ні нацыі і яе заваёў, ні дзяржаўнасці і яе носьбітаў. «Ані знакаў таямнічых, ані сімвалаў магічных».

      Міфічны Фенікс у нашым выпадку нібыта ўжо і не попел, але пакуль і не птушка, бо прыземлены ён і не ведае вышыні. Няма на што крылам трывала, шырока абаперціся, самому палёту, каб адбыцца, не стае адчування рухомасці, плыні, прасторы, неабдымнасці. Такое адчуванне – імгненнае і ўжо несканчонае дзіва, яно ўзнікае нечакана і незалежна, выпраменьваецца тымі самымі таямнічымі знакамі і магічнымі сімваламі, аўрай гістарычнага быцця. Таму, як не дадзена было ўзнікнуць яму з гісторыі паводле аўтараў сучасных школьных падручнікаў, так наўрад ці ўзнікне яно і з гісторыі паводле Ігнатоўскага. Хутчэй тут можна разлічваць на гісторыю паводле Караткевіча, на гістарычныя версіі, знакі і сімвалы Тарасава, Арлова, Дайнекі і ўсіх тых, хто ідзе ці пойдзе ўслед за імі, ды яшчэ на кнігі накшталт гэтай, напісанай «з дазволу караля і вялікага князя» Львом Казловым.

      Кніга выдатная, таму хваліць аўтара, дзякуй Богу, няма патрэбы. Зазначу толькі наступнае: тое, што зрабіў Леў Казлоў, мне асабіста ўяўляецца амаль неабходным дадаткам да параўнаўча нядаўніх кніжак Адама Мальдзіса і Міколы Ермаловіча, ды, зрэшты, і да шмат якіх іншых гістарычных твораў, навуковых і мастацкіх. З гэтым указальнікам людзей і падзей збягаеш у мінулае як з радасным, рознакаляровым ліхтарыкам.

      Бог ты мой! Колькі высвечвае кніжка-ліхтарык твараў мудрых правіцеляў, мужных вояў, верных іх і здрадлівых каханак, вераломных інтрыганаў і дасціпных жартаўнікоў… Яны, нашыя продкі, паўстаюць жывымі ў бясконцым жыцці, запаўняюць пустату і за нашымі патыліцамі, і перад нашымі ілбамі. У такой кагорце нам не прапасці!

      «З мінулым трэба развітвацца смеючыся», – парада агульнавядомая. Прачытаўшы кнігу Льва Казлова, нават ёлупень датумкае, што не грэх таксама, смеючыся, да мінулага вяртацца. Нават такім найсур’ёзным у свеце людзям, як мы, браткі-беларусы.

Уладзімір Някляеў

      Усмешкі між летапісных радкоў

      Быў час, пра які мелі магчымасць апавядаць толькі летапісцы. Бо з адукацыяй тады справы былі горш, чым зараз. Нават уладарныя асобы не ўсе ўмелі чытаць і пісаць, маглі толькі лічыць. Таму і ганаровае гэта званне – летапісец. Хаця адразу ўзнікае пытанне: а што лепш, быць героем нейкіх падзей ці тым, хто пра гэта піша? Імёны большасці герояў нам вядомыя, а вось хто іх данёс да нас? Ох, сціплыя, занадта сціплыя былі тыя творцы летапісаў! Не раўня сучасным аўтарам. Але калі хто і захаваў сціпласць аж да ўзроўню поўнай невядомасці, дык гэта выдумшчыкі анекдотаў. А дарэчы, ці можна нешта такое знайсці, як кажуць, паміж радкоў у тых нятленных і сур’ёзных опусах? Паверце: можна! Ёсць, ёсць у той сівой, альбо замшэлай, хто як хоча, даўніне штосьці з добрага гумару. Бо, дальбог, так жа


Скачать книгу