З дазволу караля і вялікага князя. Леў Казлоў

З дазволу караля і вялікага князя - Леў Казлоў


Скачать книгу
панавання нязначным быў». I дадае, што Русь трымала над ім верх і брала даніну ў выглядзе… венікаў і лыка на вяроўкі. Так, з узроўнем гаспадарчага развіцця тут было пакуль не вельмі ладна, далекавата да сярэдніх феадальных паказчыкаў. Няўжо ж здрабнелі нашчадкі рымскіх патрыцыяў? Не, хутчэй за ўсё іх зачаравала мясцовая прырода. А ваяўнічымі яны засталіся і надалей, што даволі хутка будзе пацверджана. Праўда, «даволі хутка» – гэта для нас, сучаснікаў, каму нейкая там сотня-другая гадоў – проста невялікі прамежак гістарычнага часу.

      Дык вось, прайшло стагоддзе-другое. Русь хрысцілася, Літва па-ранейшаму пакланялася сваім ідалам. У першых – доўгі спіс гарадоў, там – Ноўгарад, Полацк і Кіеў са сваімі знакамітымі Сафійскімі саборамі. Пра гарады другіх – штосьці не чуваць, тут – немаведама па якой модзе пашытыя футры і скураныя «шаты». Але раптам з’явіліся татары і пайшлі ад аднаго рускага горада да другога. У краіне, дзе многа населеных пунктаў, цяжка было заблудзіць усходнім заваёўнікам: толькі ўзялі Разань, а на гарызонце Уладзімір, побач – Суздаль, далей – Цвер, а потым і Кіеў, і яшчэ Уладзімір, праўда, Валынскі. Каб у Літвы існавала на той час хаця б пару такіх гарадоў, то, напэўна, арда кінулася б туды, але, на шчасце, нічога падобнага там не аказалася. Таму жыхары літоўскіх пушчаў, яшчэ не сутыкнуўшыся з татарамі, ужо адчувалі сябе пераможцамі.

      Вось у такое трывожнае і не вельмі спрыяльнае для гумару стагоддзе па нейкай загадкавай, яшчэ не высветленай прычыне ў княжацкіх сем’ях на землях, што пазней назвалі Белай Руссю, сталі нараджацца на свет выключна асобы жаночага полу. А Літве толькі падавай нявест! Дзе ж, дарэчы, славянам жаніхоў было знайсці сярод сваіх, калі столькі палягло ад татараў… Адным словам, дашлюбаваліся да таго, што нарадзілася незвычайна прыгожае дзіця. Як толькі яно падрасло, надалі яму імя: Вялікае Княства Літоўскае.

      Усё гэта дзеецца ў летапісны час, з іншымі крыніцамі гумару пакуль цяжка. Можна паразважаць, як літоўскі князь Міндоўг трапіў у прымы ў Новагародак, за што і быў пазбаўлены жыцця сваімі раўнівымі сародзічамі. Але звернем лепш увагу на мільгануўшае ў «Хроніцы літоўскай і жамойцкай» імя – Радзівіл. Што ні кажыце, а ў нашай гісторыі без яго не абысціся. Таму паназіраем, як, паводле «Хронікі», першы з Радзівілаў з’явіўся на Беларусі.

      Накіраваў яго сюды бацька, Манцівіл, адзін з жамойцкіх князёў, які, відаць, ясна ўяўляў сабе сітуацыю і вырашыў не ўпусціць шанц: калі ў тутэйшых мясцінах шмат сіл было затрачана на барацьбу з Батыем, то можна паспытаць ваеннага шчасця. Вось як выглядала жамойцкае войска: харугвы ваенныя і трубачы, абоз з рыпучымі калёсамі, а само войска без зброі. Не здзіўляйцеся, бо менавіта пра гэта і пісаў стваральнік «Хронікі»: «Без зброі і панцыраў, бо яшчэ тады яны таго не ведалі, толькі зубрыныя, ласіныя, мядзведжыя ды воўчыя скуры насілі, а зброя – лук просты з дуба ці з ляшчыны сагнёны, а да таго – торба з каменнем на плячах поўная, ды супаротак (прашча – Л. К.), каб іх кідаць, а да таго ж – рагаціна, кій, засмолены


Скачать книгу