Брыгадны генерал (зборнік). Кастусь Травень

Брыгадны генерал (зборнік) - Кастусь Травень


Скачать книгу
якая існавала заўсёды. Цемра валадарыла над тымі, хто сам не быў сілай, і таму не мог процідзейнічаць! Калі не весьці барацьбу з цемрай, тугой, роспаччу і ўрэшце памерці ля гэтага стажка з сенам – значыць, скарыцца перад Цемрай. Але чалавек – гэта сіла розуму, і параза гэтай сілы і ёсьць несправядлівасьць з пункту гледжання чалавецтва. Ягонае «Я» – не проста маленькі камячок свядомай пратаплазмы, эгаізму, себялюбства, але вынік дзеяння ўсяго чалавецтва, што на працягу доўгіх тысячагодзяў вяло барацьбу з Цемрай! Загінуць зараз – значыць здрадзіць чалавецтву, праявіць несправядлівасьць да чалавецтва як касмічнай сілы! Урэшце ў дачыненні да чалавечай цывілізацыі кожны індывід павінен проста выконваць свой абавязак.»

      «А Ліпа?» Ён пытаўся і нехта мудры і празорлівы адказваў на гэтыя вечныя пытанні быцця.

      «Усе роўныя. І Ліпа, і Вова Ігнацюк, і Анатоль Кавалевіч, і Веня. А калі роўныя, значыць, маем роўныя правы.» Гэтая думка яснай і простай формулай бліснула ў свядомасьці.

      Веня замацаваў ірты на чаравіках, абтрос ад снегу і закінуў заплечнік на спіну і нетаропка пайшоў назад па пракладзеным следу да дарогі. Ён ішоў павольна, асэнсоўваючы знойдзеныя ісціны, што адкрыліся перад ім. Ён адчуваў сябе незвычайна моцным адтаго, што быў з’яднаны з усім чалавецтвам. І таму ён ужо нічога не баяўся.

      Вецер, разагнаўшы хмары, сціх. У марознай цішыні чуўся толькі рып чаравікаў і шоргат лыж па снезе. Сярод ночы ўверсе ва ўсёй прыгажосьці ўладарна панаваў цудоўны галактычны кілім Млечнага Шляху. Незвычайна буйныя зоркі склаліся ў дзівосна прыгожыя сузор’і, і ўвесь гэты казачны Сусвет нібы салютаваў Веню…

      Ён прыпыніўся і з удзячнасьцю доўга глядзеў на маўклівую бязмежнасьць Галактыкі. Ён думаў, які нязначны яго шлях у прасторы… Паляцець бы туды, да зорак…

      Змерзнуўшы, ён рушыў далей, да дарогі, пракладзенай людзьмі, узрушана пазіраючы час ад часу на чароўнае зорнае неба. Цяпер Веня ўжо нікуды не спяшаўся.

      V

      Перажыўшы свае пакуты і трывогі ў марознай начы сярод пустэчы зімніх раўнін, а потым дасягнуўшы амаль катарсіса, Веня ўжо дома старана асэнсоўваў свае пачуцці і думкі і занатоўваў іх у свой дзённік. Ён нечакана зразумеў, што некалькі дзён адзіноты сярод зімніх прастораў значылі для яго амаль тое самае, што для Амундсена вандроўка на Паўднёвы Полюс. І ў тым і ў другім выпадку яны наблізіліся да мяжы жыцця-смерці. Значыць, можна набыць так патрэбны яму жыццёвы досвед за вельмі кароткі час, толькі трэба канцэнтраваць свае пачуцці і намаганні на вузкім месцы сваёй жыццядзейнасьці.

      Чатыры дні да заканчэння вакацый Веня наведваў Быхаўскі дом культуры, паблізу якога знаходзілася хата ягонага бацькі. У суботу і нядзелю на маладзёвых тусоўках, пераадольваючы і ламаючы свай страх і няўпэўненасьць, ён танчыў з самага пачатку да самага канца танцаў, выбіраючы самых прыгожых і густоўных дзяўчат. Акрамя таго, усе гэтыя дні ён наведваў аматарскія гурткі, якія працавалі ў ДК: драматычны, сучасных танцаў, класічных


Скачать книгу